Лоевский район
Публикации от 09.05.2021 и ранее
Да 70-годдзя стварэння партызанскага атрада “За Радзіму” была прымеркавана сустрэча былых партызан
Жывым — памятаць
Па запрашэнні супрацоўнікаў музея бітвы за Днепр у Лоеў прыязджала з Маладзечна Мінскай вобласці Клара Філіпава-Дубінская. Пятнаццацігадовай дзяўчынкай яна дапамагала сваёй бабулі, сувязной атрада Марыі Казловай, якая была расстраляна гітлераўцамі. У пасляваенны час Клара Лявонцьеўна два дзесяцігоддзі ўзначальвала Маладзечанскую фабрыку мастацкіх вырабаў. Пра перажытае былая партызанка шчыра падзялілася на сустрэчы з пагранічнікамі і школьнікамі, падарыла сваю кнігу “Живым — помнить”.
- 1719
- Новости регионов
- 09.05.2026
- 21:41
Сказочный двухэтажный терем вырос в рощице в деревне Чаплин
ЧАПЛИНский вкус ухи
Этот уголок преображается благодаря арендатору рыбугодий — ОАО “Гарант”. В домике для гостей очень уютно и комфортно. Здесь есть столовая, кухня со всей необходимой бытовой техникой, душевые кабины с гидромассажем, спальни и гостиные. Построена и банька с печкой на дровах, душевой и комнатой отдыха. А в перспективных планах арендаторов — благоустройство береговой части Днепра, строительство беседки для рыболовов и причала для лодок. В деревне Переделка дирекция “Гаранта” выкупила бесхозные здания учебного комбината и учительской для постройки гостиницы или Дома рыбака.
- 1390
- Новости регионов
- 09.05.2026
- 21:41
Супрацоўнікі музея бітвы за Днепр правялі маніторынг стану помнікаў археалогіі на тэрыторыі раёна
Ад прадзедаў спакон вякоў…
Супрацоўнікі музея бітвы за Днепр і члены абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры” правялі маніторынг стану помнікаў археалогіі на тэрыторыі раёна.
Абследаваны не толькі аб’екты, якія ўключаны ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь, але і тыя, што пакуль у яго не трапілі. У першую чаргу звярталася ўвага на стан археалагічных помнікаў, наяўнасць на іх ахоўных знакаў. Лепш за іншых гэту працу правялі ў Каўпенскім сельсавеце. Як адзначыла дырэктар музея Рыма Стаднікава, праца па ўключэнні новых аб’ектаў у дзяржаўны спіс будзе прадоўжана.
- 1724
- Новости регионов
- 09.05.2026
- 21:41
Работнікі аддзела культуры райвыканкама рыхтуюцца да правядзення конкурсу на лепшае падвор’е сярод маладых сем’яў
Чыё падвор’е лепшае?
Работнікі аддзела культуры райвыканкама сумесна з аддзелам па справах моладзі рыхтуюцца да правядзення конкурсу на лепшае падвор’е сярод маладых сем’яў.
Як паведаміла дырэктар раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці Марыя Шумігай, заяўкі на ўдзел у саперніцтве падалі прадстаўнікі вёсак Малінаўка, Бывалькі, Сяўкі, Ручаёўка, Каўпень, Страдубка.
А зараз ва ўстановах культуры праводзіцца конкурс “Вялікая сіла дабрыні”. Прысвечаны ён рэабілітацыі дзяцей і падлеткаў, якія знаходзяцца ў неспрыяльных умовах. Калектывы, дзе лепш арганізавана такая работа, прымуць удзел у заключным этапе ў райцэнтры.
- 1425
- Новости регионов
- 09.05.2026
- 21:41
У Лоеве адкрыўся раённы музей гісторыі адукацыі
Школьны званок з гільзы
У райцэнтры адкрыўся раённы музей гісторыі адукацыі. Размясціўся ён у памяшканні Дома дзіцячай творчасці.
Тут шмат цікавых экспанатаў: патэфон, дарожны чамадан узору 1952 года, старадаўнія драўляныя шахматы, зробленыя з гільзаў школьныя званкі… А яшчэ фотаздымкі, публікацыі пра заслужаных настаўнікаў Беларусі, выдатнікаў адукацыі, настаўніцкія дынастыі. У далёкім 1894 годзе ў Лоеўскай воласці працавала сем пачатковых школ (народных вучылішчаў). Дзейнічалі яны ў Лоеве, Каўпені, Крупейках, Казярогах, Сінску, Шчытцах, Мохаве. А ў перадваенным 1939-м у краі была 51 школа. Пра гэтыя і іншыя лічбы і факты, а таксама лёс кіраўнікоў і педагогаў, якія ўнеслі значны ўклад у навучанне пакаленняў землякоў, можна
- 1298
- Новости регионов
- 09.05.2026
- 21:41
“Шукальнікі прыгод” у Крупейках
25 падлеткаў ва ўзросце ад 12 да 14 гадоў з менш сацыяльна абароненых сем’яў адпачываюць у лагеры працы і адпачынку “Шукальнікі прыгод” непадалёк ад месцаў фарсіравання Дняпра ў вёсцы Крупейкі. Як паведамілі ў райвыканкаме, вучні з шасці школ раёна актыўна задзейнічаны на добраўпарадкаванні ўзбярэжжа Дняпра і капліцы. Жывуць дзеці ў палатках, харчуюцца пяць разоў на дзень. Выхавацелі — спецыялісты сацыяльна-педагагічнага цэнтра і настаўнікі — арганізоўваюць цікавыя мерапрыемствы, спартыўныя спаборніцтвы і экскурсіі. Карысным для неўтаймаваных шукальнікаў прыгод было наведванне раённага аддзела ўнутраных спраў, упраўлення па надзвычайных сітуацыях, атрада пагранічных катараў.
- 1719
- Новости регионов
- 09.05.2026
- 21:41
Ах, белы цеплаход…
Пасажырскі цеплаход курсіруе па Дняпры, злучаючы беларускі і ўкраінскі берагі. Начальнік аддзела па фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама Васіль Кацуба паведаміў, што міжнародны рэйс з Лоева да Каменкі ажыццяўляецца па суботах, нядзелях і панядзелках. У астатнія дні судна выкарыстоўваецца для перавозкі жыхароў вёсак зарэчнай зоны раёна. Распрацаваны і тры водныя цеплаходныя маршруты: з райцэнтра — ва ўрочышчы Красная Гара і Падызвоз, дубраву Вербуж. Апошні карыстаецца ў лаяўчан і гасцей горада асаблівым попытам. У суботу і нядзелю многія выязджаюць сем’ямі, бо білеты дастаткова танныя, а прыгажосцю векавых дубоў можна палюбавацца паўтары гадзіны да зваротнага рэйса.
- 1905
- Новости регионов
- 09.05.2026
- 21:41
У Лоеў, на Дзясятуху
У раёне адзначана свята Дзясятухі. Штогод праваслаўныя святкуюць яго на дзясяты тыдзень пасля Вялікадня. Хросны ход з іконай святой Параскевы праведзены не толькі вакол Свята-Троіцкага сабора ў райцэнтры, але і каля каплічкі ў лесе, дзе гэтая святыня явілася ўпершыню. Як паведамілі супрацоўнікі музея бітвы за Днепр, у даўнія часы ў гэты дзень у Лоеве праводзіліся кірмашы. Гандлёвыя рады размяшчаліся акурат за цяперашнім будынкам райвыканкама. А паколькі значную частку насельніцтва складалі яўрэі, тут было 86 крам і крамак.
- 1623
- Новости регионов
- 09.05.2026
- 21:41
Рамантуюць мэблю і сурвэткі вяжуць
Другаснай занятасці моладзі ў райцэнтры ўдзяляецца значная ўвага. Як паведаміла начальнік аддзела райвыканкама па справах моладзі Ірына Суржык, у чэрвені ёю ахоплена 40 рабят. Яны рамантуюць мэблю ў школе № 1 імя Героя Савецкага Саюза А. Казлова і гімназіі. А тэрытарыяльны цэнтр занятасці далучыў дзяўчат да карыснай работы — вяжуць прыгожыя сурвэткі, якія знагадзяцца як сувеніры на розных урачыстасцях. У ліпені 12 рабят працягнуць рамонтныя мэблевыя работы ў вёсцы Крупейкі, у мясцовым вучэбна-педагагічным комплексе “Сад — базавая школа”. Моладзь актыўна задзейнічана і ў падрыхтоўцы спартыўных і культурна-масавых мерапрыемстваў. Юнакі і дзяўчаты з задавальненнем праводзяць рэпетыцыі і выступаюць на трох спецыяльных
- 1373
- Новости регионов
- 09.05.2026
- 21:41
Цэгла з меншым сабекоштам
Выкананне большасці паказчыкаў забяспечана ў раёне па выніках работы за пяць месяцаў бягучага года. Як зазначыў намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Шандрак, аб’ём валавай дабаўленай вартасці склаў 22,9 мільярда рублёў, рэнтабельнасць продажаў павялічылася на 1,9%. Найбольшы рост атрыманы на камбінаце будаўнічых матэрыялаў. А сабекошт рэалізаванай прадукцыі тут ніжэй за мінулагоднi ўзровень. Зараз у эканоміцы Лоеўшчыны занята 5,6 тысячы чалавек. Прагназуецца, што за паўгоддзе ў раёне будуць выкананы паказчыкі па экспарту тавараў і паслуг, рознічнаму таваразвароту, энергазберажэнню, аказанню платных паслуг насельніцтву.
AfrikaansAlbanianArabicArmenianAzerbaijaniBasqueBelarusianBulgarianCatalanChinese (Simplified)Chinese (Traditional)CroatianCzechDanishDetect languageDutchEnglishEstonianFilipinoFinnishFrenchGalicianGeorgianGermanGreekHaitian CreoleHebrewHindiHungarianIcelandicIndonesianIrishItalianJapaneseKoreanLatinLatvianLithuanianMacedonianMalayMalteseNorwegianPersianPolishPortugueseRomanianRussianSerbianSlovakSlovenianSpanishSwahiliSwedishThaiTurkishUkrainianUrduVietnameseWelshYiddish⇄AfrikaansAlbanianArabicArmenianAzerbaijaniBasqueBelarusianBulgarianCatalanChinese (Simplified)Chinese (Traditional)CroatianCzechDanishDutchEnglishEstonianFilipinoFinnishFrenchGalicianGeorgianGermanGreekHaitian CreoleHebrewHindiHungarianIcelandicIndonesianIrishItalianJapaneseKoreanLatinLatvianLithuanianMacedonianMalayMalteseNorwegianPersianPolishPortugueseRomanianRussianSerbianSlovakSlovenianSpanishSwahiliSwedishThaiTurkishUkrainianUrduVietnameseWelshYiddish
English (auto-detected) » Russian
- 1618
- Новости регионов
- 09.05.2026
- 21:41
Меньше преступлений — лучше настроение
За пять месяцев текущего года в районе уменьшилось количество преступлений по линии уголовного розыска, не было допущено роста тяжких и особо тяжких преступлений. В сравнении с аналогичным периодом прошлого года произошло снижение количества тяжких телесных повреждений, хулиганств, хищений имущества путем кражи, угонов транспорта. Эти факты приводились прокурором района Сергеем Гапеенко и начальником РОВД Валентином Потапченко на сессии райсовета депутатов, рассмотревшей ход выполнения комплексного плана мероприятий по борьбе с преступностью и правонарушениями.
Меньше преступлений — лучше настроение
AfrikaansAlbanianArabicArmenianAzerbaijaniBasqueBelarusianBulgarianCatalanChinese (Simplified)Chinese (Traditional)CroatianCzechDanishDetect languageDutchEnglishEstonianFilipinoFinnishFrenchGalicianGeorgianGermanGreekHaitian CreoleHebrewHindiHungarianIcelandicIndonesianIrishItalianJapaneseKoreanLatinLatvianLithuanianMacedonianMalayMalteseNorwegianPersianPolishPortugueseRomanianRussianSerbianSlovakSlovenianSpanishSwahiliSwedishThaiTurkishUkrainianUrduVietnameseWelshYiddish⇄
AfrikaansAlbanianArabicArmenianAzerbaijaniBasqueBelarusianBulgarianCatalanChinese (Simplified)Chinese (Traditional)CroatianCzechDanishDutchEnglishEstonianFilipinoFinnishFrenchGalicianGeorgianGermanGreekHaitian CreoleHebrewHindiHungarianIcelandicIndonesianIrishItalianJapaneseKoreanLatinLatvianLithuanianMacedonianMalayMalteseNorwegianPersianPolishPortugueseRomanianRussianSerbianSlovakSlovenianSpanishSwahiliSwedishThaiTurkishUkrainianUrduVietnameseWelshYiddish
English (auto-detected) » Russian
- 1094
- Новости регионов
- 09.05.2026
- 21:41
Военное воспитание
В районе при содействии прокуратуры области состоялся выездной обучающий семинар областной комиссии по делам несовершеннолетних. Сотрудники отдела береговой охраны Гомельской погрангруппы и районного отдела по чрезвычайным ситуациям поделились опытом организации летней занятости, а также работы с трудными подростками, состоящими на различных видах учета. Особое внимание обращено на раннее выявление несовершеннолетних, находящихся в социально опасном положении, и профилактике семейного неблагополучия.
AfrikaansAlbanianArabicArmenianAzerbaijaniBasqueBelarusianBulgarianCatalanChinese (Simplified)Chinese (Traditional)CroatianCzechDanishDetect languageDutchEnglishEstonianFilipinoFinnishFrenchGalicianGeorgianGermanGreekHaitian CreoleHebrewHindiHungarianIcelandicIndonesianIrishItalianJapaneseKoreanLatinLatvianLithuanianMacedonianMalayMalteseNorwegianPersianPolishPortugueseRomanianRussianSerbianSlovakSlovenianSpanishSwahiliSwedishThaiTurkishUkrainianUrduVietnameseWelshYiddish⇄AfrikaansAlbanianArabicArmenianAzerbaijaniBasqueBelarusianBulgarianCatalanChinese (Simplified)Chinese (Traditional)CroatianCzechDanishDutchEnglishEstonianFilipinoFinnishFrenchGalicianGeorgianGermanGreekHaitian CreoleHebrewHindiHungarianIcelandicIndonesianIrishItalianJapaneseKoreanLatinLatvianLithuanianMacedonianMalayMalteseNorwegianPersianPolishPortugueseRomanianRussianSerbianSlovakSlovenianSpanishSwahiliSwedishThaiTurkishUkrainianUrduVietnameseWelshYiddish
English (auto-detected) » Russian
- 1222
- Новости регионов
- 09.05.2026
- 21:41