“Шукальнікі прыгод” у Крупейках

  • 1719
  • Гомельская правда
Поделиться
25 падлеткаў ва ўзросце ад 12 да 14 гадоў з менш сацыяльна абароненых сем’яў адпачываюць у лагеры працы і адпачынку “Шукальнікі прыгод” непадалёк ад месцаў фарсіравання Дняпра ў вёсцы Крупейкі. Як паведамілі ў райвыканкаме, вучні з шасці школ раёна актыўна задзейнічаны на добраўпарадкаванні ўзбярэжжа Дняпра і капліцы. Жывуць дзеці ў палатках, харчуюцца пяць разоў на дзень. Выхавацелі — спецыялісты сацыяльна-педагагічнага цэнтра і настаўнікі — арганізоўваюць цікавыя мерапрыемствы, спартыўныя спаборніцтвы і экскурсіі. Карысным для неўтаймаваных шукальнікаў прыгод было наведванне раённага аддзела ўнутраных спраў, упраўлення па надзвычайных сітуацыях, атрада пагранічных катараў.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей