Лоевский район
Публикации от 09.05.2021 и ранее
Адзінокім і пажылым грамадзянам дапамогуць ў падрыхтоўцы да зімы
Дабавілі цяпла
Звыш 12 мільёнаў рублёў накіравана на аказанне дапамогі ў падрыхтоўцы да зімы адзінокім і пажылым грамадзянам. Гэта сродкі дзяржаўнай адраснай дапамогі і Фонда сацыяльнай абароны. Як паведаміла дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Таццяна Каурава, 22 старыя зімуюць у Бывалькаўскай бальніцы сястрынскага догляду. Астатніх падапечных, што засталіся дома, наведалі адпаведныя камісіі і вызначылі канкрэтную дапамогу для іх. 12 бабулям і дзядулям выдзелілі сродкі на рамонт пячнога ацяплення, 10 — на набыццё пажарных апавяшчацеляў. А сродкі, выдаткаваныя на ажыццяўленне комплекснай праграмы развіцця сацыяльнага абслугоўвання, пайшлі на ўцяпленне сцен дамоў пажылых людзей і рамонт электраправодкі. На гэтыя мэты затрачана 8 мільёнаў
- 1587
- Новости регионов
- 10.05.2026
- 04:53
Культурнае жыццё ў Лоеве ажывілася з адкрыццём пасля рэстаўрацыі раённага Дома культуры
І загучала музыка
Як паведаміла спецыяліст аддзела культуры райвыканкама Ірына Пастухова, тут аднавілі работу гурткі самых розных накірункаў. Створаны і новыя — два харэаграфічных, у якіх займаюцца малодшыя школьнікі і дарослыя. Зноў праводзяць свае рэпетыцыі народны тэатр «Адлюстраванне» і маладзёжны тэатральны калектыў «Срэбны шар» (кіраўнік Ірына Каляда), без якога ў райцэнтры не праходзіць ніводнае свята. Дарэчы, ён таксама рыхтуецца да іспыту на званне народнага. Актывізавалася і канцэртная дзейнасць. З цудоўнымі праграмамі тут ужо выступілі «Песняры», Жанет, Дзмітрый Смольскі, гомельская студыя ўсходняга танца «Наджах», мясцовы народны ансамбль «Жывіца». А заўтра лаяўчан чакае сустрэча з камерным хорам абласной філармоніі пад кіраўніцтвам Алены Сакаловай.
- 1351
- Новости регионов
- 10.05.2026
- 04:53
Тыдзень гісторыі і экалогіі прайшоў у педагагічным каледжы Лоева
Лекі ад хвароб: турызм і спорт
Выкладчыкі сацыяльна-гуманітарных і прыродазнаўчых дысцыплін разам з навучэнцамі правялі экскурсію «Архітэктурная Лоеўшчына», акцыю «Замяні шкодныя звычкі на спорт і турызм», алімпіяды па гісторыі і грамадазнаўству, а таксама біялогіі і хіміі. Бадай, аднымі з самых яскравых, эмацыянальных мерапрыемстваў былі заняткі па спартыўнаму арыентаванню паміж другім і трэцім курсамі. Хлопцы і дзяўчаты з такім імпэтам шукалі па тэрыторыі каледжа кавалкі вялікай карты! А калі кожны знайшоў сваю частку, то з іх склаўся агромністы лозунг «Мы за здаровы лад жыцця».
- 1464
- Новости регионов
- 10.05.2026
- 04:53
Выставка военно-исторической миниатюры «Вся королевская рать» открылась в Лоеве
Воины и войны в миниатюре
Выставка военно-исторической миниатюры «Вся королевская рать» из частной коллекции члена общественного объединения народных художников «Майстры Міншчыны» Бориса Купчинова проходит в эти дни в музее битвы за Днепр. И дети, и взрослые приходят посмотреть на миниатюрные изображения воинов Древних Рима, Египта, Греции, батальные сцены скандинавских войн, эпох Средневековья, Возрождения, Великого княжества Литовского, диорамы, посвященные Столетней войне Англии и Франции и другим историческим событиям.
- 1235
- Новости регионов
- 10.05.2026
- 04:53
В педагогическом колледже Лоева прошел конкурс «Мисс Осень — 2011»
И осени очарованье
За этот титул состязались милые и обаятельные первокурсницы. Конкурсанткам довелось немало пофантазировать, проявить все свои таланты и умения. Они изготовили неповторимые костюмы с использованием природных материалов, составили яркие цветочные композиции, соревновались в парикмахерском деле, музыкально-хореографическом мастерстве, демонстрировали интеллект и дефилировали по подиуму. «Мисс Осень — 2011» по праву стала Екатерина Пунтус.
- 1620
- Новости регионов
- 10.05.2026
- 04:53
Представители фонда «Поможем им жить» привезли гуманитарный груз в Лоев
Всегда с подарками
Многолетняя дружба связывает лоевчан и жителей итальянского города Раника.
Представители фонда «Поможем им жить» привезли гуманитарный груз: памперсы для пожилых людей, которые находятся в больнице сестринского ухода в агрогородке Бывальки, а также необходимые продукты питания для ребенка-инвалида первой группы из Лоева.
Как рассказал Сергей Кукса — председатель районного общественного объединения «Жертвам Чернобыля», учитель СШ № 1 имени А. Козлова, в нынешний приезд итальянцы многое приобрели для безвозмездного дара и в белорусских магазинах. К примеру, для отделения лечебной физкультуры районной больницы — шведскую стенку, беговую дорожку, маты. А для социально-педагогического комплекса в Крупейках — домашний кинотеатр, канцелярские товары, книги. Бывальковской больнице также
- 1736
- Новости регионов
- 10.05.2026
- 04:53
17 октября — 68 лет со дня освобождения Лоевского района от немецко-фашистских захватчиков
И не забудет Днепр-река
17 октября исполняется 68 лет со дня освобождения района от немецко-фашистских захватчиков. Поминальной панихидой на братском захоронении в центре города лоевчане и гости почтят память тех, кто в октябре 43-го форсировал Днепр, дрался за каждую пядь земли на побережье. Состоится торжественный митинг, трудовые коллективы предприятий и организаций прошествуют по главной улице города в сопровождении оркестра Гомельской пограничной группы.
Парад сельскохозяйственной техники, чествование передовиков производства, театрализованное представление «Славный город Лоев» значатся в праздничной афише. Как рассказала начальник отдела идеологической работы райисполкома Екатерина Волосевич, в городском сквере будут организованы сельские подворья, где можно побывать на мастер-классах народных мастеров, попробовать кулинарные и кондитерские
- 1623
- Новости регионов
- 10.05.2026
- 04:53
Цэгла камбіната будаўнічых матэрыялаў — “Лепшы будаўнічы прадукт года — 2011”
Лепшы прадукт… будаўнічы
Цэгла керамічная паўнацелая і пустацелая вытворчасці камбіната будаўнічых матэрыялаў адзначана на рэспубліканскім прафесійным конкурсе “Лепшы будаўнічы прадукт года — 2011”. Дыплом пераможцы быў уручаны дырэктару прадпрыемства Валерыю Ястрэмскаму. Гэта вынік плённай работы калектыву, які шмат увагі надае выкананню тэхналогіі вытворчасці і кантролю якасці. За ёй, дарэчы, сочыць уласная акрэдытаваная лабараторыя, якая даследуе цэглу з кожнай ваганеткі. Зараз у планах калектыву перанос лініі ўпакоўкі на іншае месца. А на вызваленыя плошчы пашырыцца сушылка, што дасць магчымасць павялічыць вытворчасць цэглы. Плануюць на камбінаце ў перспектыве выпускаць і абліцовачна-фасадную плітку.
- 1764
- Новости регионов
- 10.05.2026
- 04:53
У мясцовым педагагічным каледжы ствараецца кабінет інфармацыйных тэхналогій
Тэхналогіі плюс інтэлект
Дырэктар навучальнай установы Раіса Каляда зазначыла, што гэта добры дадатак да камп’ютарнага класа, трох інтэрактыўных дошак, дзвюх мультымедыяўстановак, якія ўжо задзейнічаны ў навучальным працэсе.
440 юнакоў і дзяўчат вучацца зараз у каледжы. Тэхнічны прагрэс найлепшым чынам уплывае на іх паспяховасць. Сярэдні бал яе зараз — 7,8. Безумоўна, гэта вынік плённай работы педагогаў, якія шчыра працуюць на актывізацыю пазнавальнай дзейнасці сваіх выхаванцаў, фарміраванне інтэлектуальнай культуры. Нездарма 88,8% сёлетніх выпускнікоў паступілі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы.
- 1371
- Новости регионов
- 10.05.2026
- 04:53
У экспазіцыі музея бітвы за Днепр з’явіліся новыя святыні
Святыні з Прыднястроўя
У экспазіцыі музея бітвы за Днепр з’явіліся новыя святыні: зямля з месца перазахавання Героя Савецкага Саюза, ураджэнца лоеўскага краю Акіма Карпенкі і чырвоны сцяг з сярпом і молатам. Іх прывезла пляменніца героя — жыхарка горада Апаціты Ірына Хішчанка.
Як паведаміла галоўны захавальнік фондаў музея Вера Анісавец, герой быў удастоены вышэйшай воінскай узнагароды з уручэннем ордэна Леніна 13 сакавіка 1944 года. Акім Паўлавіч удзельнічаў у баях на розных франтах, у прарыве блакады Ленінграда, вызваленні Каўказа, Румыніі, бітве за Берлін. Пасля вайны герой жыў у Малдавіі. Памёр у 1974-м і быў пахаваны на старых могілках горада Бендэры. Нядаўна з воінскай
- 1300
- Новости регионов
- 10.05.2026
- 04:53
Фальклорны гурт “Лутава” ў чарговы раз пацвердзіў званне народнага калектыву
Што ім тая актава — цёткі цягнуць да зор!
Фальклорны гурт “Лутава” ў чарговы раз пацвердзіў званне народнага калектыву. Унікальнасць спеваў гэтых пажылых жанчын (кіруе “Лутавой” Тамара Шапавал) не раз адзначалі славутыя “Песняры”. Старадаўнія песні з чароўнымі галасавымі падводкамі надаюць аўтэнтычным спевам фальклорнага гурта асаблівую выразнасць, канцэнтруюць на ідэі тэкстаў. Слухаеш іх і атрымліваеш асалоду ад роднай, спаконвечнай народнай творчасці. Таму і конкурснае выступленне ў Сяўкоўскім сельскім цэнтры культуры і вольнага часу камісія з абласнога цэнтра народнай творчасці ацаніла зноў на выдатна.
- 1799
- Новости регионов
- 10.05.2026
- 04:53
У раённым конкурсе на лепшае падвор’е ў сельскай мясцовасці сярод маладых сем’яў бралі ўдзел сем гаспадарак
Мая вёска — мой лёс
У раённым конкурсе на лепшае падвор’е ў сельскай мясцовасці сярод маладых сем’яў бралі ўдзел сем гаспадарак, а перамаглі дзве. Гэта сем’і Краўчанка з Ручаёўкі і Пазняк з Бывалек. Уладзімір і Наталля Краўчанка працуюць у школе-садку. Галава сямейства майстар на ўсе рукі, а таму ў двары сядзібы зладзіў цудоўную пляцоўку, на якой любіць займацца дзятва. Тут не толькі розныя турнікеты, арэлі, але і басейн. Адметнае падвор’е і ў вадзіцеля КСУП “Бывалькі” Ігара Пазняка і яго жонкі Людмілы, яны выхоўваюць чацвярых дзетак. Ад арганізатараў конкурсу — аддзелаў культуры і па справах моладзі райвыканкама сем’і-пераможцы атрымалі памятныя падарункі.
- 1768
- Новости регионов
- 10.05.2026
- 04:53