У экспазіцыі музея бітвы за Днепр з’явіліся новыя святыні

  • 1300
  • Гомельская правда
Поделиться
Святыні з Прыднястроўя У экспазіцыі музея бітвы за Днепр з’явіліся новыя святыні: зямля з месца перазахавання Героя Савецкага Саюза, ураджэнца лоеўскага краю Акіма Карпенкі і чырвоны сцяг з сярпом і молатам. Іх прывезла пляменніца героя — жыхарка горада Апаціты Ірына Хішчанка. Як паведаміла галоўны захавальнік фондаў музея Вера Анісавец, герой быў удастоены вышэйшай воінскай узнагароды з уручэннем ордэна Леніна 13 сакавіка 1944 года. Акім Паўлавіч удзельнічаў у баях на розных франтах, у прарыве блакады Ленінграда, вызваленні Каўказа, Румыніі, бітве за Берлін. Пасля вайны герой жыў у Малдавіі. Памёр у 1974-м і быў пахаваны на старых могілках горада Бендэры. Нядаўна з воінскай

Святыні з Прыднястроўя

У экспазіцыі музея бітвы за Днепр з’явіліся новыя святыні: зямля з месца перазахавання Героя Савецкага Саюза, ураджэнца лоеўскага краю Акіма Карпенкі і чырвоны сцяг з сярпом і молатам. Іх прывезла пляменніца героя — жыхарка горада Апаціты Ірына Хішчанка. Як паведаміла галоўны захавальнік фондаў музея Вера Анісавец, герой быў удастоены вышэйшай воінскай узнагароды з уручэннем ордэна Леніна 13 сакавіка 1944 года. Акім Паўлавіч удзельнічаў у баях на розных франтах, у прарыве блакады Ленінграда, вызваленні Каўказа, Румыніі, бітве за Берлін. Пасля вайны герой жыў у Малдавіі. Памёр у 1974-м і быў пахаваны на старых могілках горада Бендэры. Нядаўна з воінскай пашанай труна з прахам нашага земляка перазахавана на Мемарыяле воінскай славы. На ўрачыстым мітынгу пляменніца героя Ірына Хішчанка і атрымала святыні ад кіраўніцтва прыднястроўскага горада, з просьбай даставіць іх на ра­дзіму Акіма Карпенкі, у музей бітвы за Днепр.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей