У Лоеве адкрыўся раённы музей гісторыі адукацыі

  • 1298
  • Гомельская правда
Поделиться
Школьны званок з гільзы У райцэнтры адкрыўся раённы музей гісторыі адукацыі. Размясціўся ён у памяшканні Дома дзіцячай творчасці. Тут шмат цікавых экспанатаў: патэфон, дарожны чамадан узору 1952 года, старадаўнія драўляныя шахматы, зробленыя з гільзаў школьныя званкі… А яшчэ фотаздымкі, публікацыі пра заслужаных настаўнікаў Беларусі, выдатнікаў адукацыі, настаўніцкія дынастыі. У далёкім 1894 годзе ў Лоеўскай воласці працавала сем пачатковых школ (народных вучылішчаў). Дзейнічалі яны ў Лоеве, Каўпені, Крупейках, Казярогах, Сінску, Шчытцах, Мохаве. А ў перадваенным 1939-м у краі была 51 школа. Пра гэтыя і іншыя лічбы і факты, а таксама лёс кіраўнікоў і педагогаў, якія ўнеслі значны ўклад у навучанне пакаленняў землякоў, можна
Школьны званок з гільзы У райцэнтры адкрыўся раённы музей гісторыі адукацыі. Размясціўся ён у памяшканні Дома дзіцячай творчасці. Тут шмат цікавых экспанатаў: патэфон, дарожны чамадан узору 1952 года, старадаўнія драўляныя шахматы, зробленыя з гільзаў школьныя званкі… А яшчэ фотаздымкі, публікацыі пра заслужаных настаўнікаў Беларусі, выдатнікаў адукацыі, настаўніцкія дынастыі. У далёкім 1894 годзе ў Лоеўскай воласці працавала сем пачатковых школ (народных вучылішчаў). Дзейнічалі яны ў Лоеве, Каўпені, Крупейках, Казярогах, Сінску, Шчытцах, Мохаве. А ў перадваенным 1939-м у краі была 51 школа. Пра гэтыя і іншыя лічбы і факты, а таксама лёс кіраўнікоў і педагогаў, якія ўнеслі значны ўклад у навучанне пакаленняў землякоў, можна даведацца ў музеі. Як зазначыла на адкрыцці музея начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Аксана Юкоўская, ідэя стварэння выношвалася даўно, але экспанаты пачалі збіраць у мінулым годзе. Намаганнямі калектываў райспажыўсаюза, лясгаса, КСУП “Каўпень-агра”, прыватнага прадпрымальніка І. Андрэяўца, аддзела па справах моладзі райвыканкама было сабрана сем мільёнаў рублёў, на якія набыта музейная мэбля.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей