Хопіць быць дармаедамі, пара стаць мужчынамі
Гісторыі пра вялікаўзроставых дзяцей, якія сядзяць на шыі бацькоў, у апошні час сустракаю часта. І адразу ж прыгадваю прымаўку: «Дрэнныя тыя бацькі, якія не давядуць сваіх дзяцей да пенсіі». Вельмі дзіўна чуць, калі маладыя хлопцы з рабочымі спецыяльнасцямі ніяк не могуць уладкавацца на працу – вакансій жа хапае. Думаю, справа ў іншым. Напрыклад, ужо больш за паўгода застаецца ў пошуку Сяргей, сын знаёмай. Некаторы час ён працаваў электрыкам у адной з дзяржаўных будаўнічых кампаній, потым раптам кінуў усё і разам з сябрам паехаў у суседнюю дзяржаву за «годнай зарплатай». Недзе ў сакавіку вярнуўся ні з чым. Фіяска патлумачыў проста: будоўлю закрылі, працаўнікоў падманулі.
Гісторыі пра вялікаўзроставых дзяцей, якія сядзяць на шыі бацькоў, у апошні час сустракаю часта. І адразу ж прыгадваю прымаўку: «Дрэнныя тыя бацькі, якія не давядуць сваіх дзяцей да пенсіі». Вельмі дзіўна чуць, калі маладыя хлопцы з рабочымі спецыяльнасцямі ніяк не могуць уладкавацца на працу – вакансій жа хапае. Думаю, справа ў іншым. Напрыклад, ужо больш за паўгода застаецца ў пошуку Сяргей, сын знаёмай. Некаторы час ён працаваў электрыкам у адной з дзяржаўных будаўнічых кампаній, потым раптам кінуў усё і разам з сябрам паехаў у суседнюю дзяржаву за «годнай зарплатай». Недзе ў сакавіку вярнуўся ні з чым. Фіяска патлумачыў проста: будоўлю закрылі, працаўнікоў падманулі.

Блізкія паспачувалі, накармілі, абагрэлі. Але ж 30-гадовы «хлопчык» да гэтага часу сядзіць дома і хоць бы што. «Гарбаціцца за капейкі не буду», – заяўляе ён. А жыць за кошт бацькоў не супраць, ды яшчэ і па гаспадарцы не дапамагае: не для гэтага маці ружачку гадавала.
– Сын уладкаваўся на працу? – пытаюся ў знаёмай пры сустрэчы, калі гаворка зайшла пра дзяцей.
– Якое там! Сядзіць цэлымі днямі і начамі ў інтэрнэце, шукае, але ўсё дарма, кажа, няма работы.
– Можа, лепш пайшоў бы па прадпрыемствах ці на кірмаш вакансій наведаўся, іх зараз шмат праводзяць. Электрык – прафесія неабходная.
– Я ўжо і не ведаю, што з ім рабіць... Гадавалі з мужам, думалі, падтрымкай будзе ў старасці, а ў яго нават за камуналку заплаціць няма чым. Нам бы ўнукаў няньчыць, а сын не ўладкаваны. на вуліцу ж яго не выганіш і нічога не скажаш, бо пакрыўдзіцца, падумае, што хлеба шкадуем.
Сумна слухаць знаёмую. Маці з татам, вядома ж, пракормяць, бо мы для іх і ў 50 гадоў дзеці, але ж бацькі Сяргея ўжо не маладыя, ім самім патрэбны дапамога і клопат. А можа, яны вінаватыя, што сын – дармаед, бо часам гіперапека перарастае ў паразітычнае стаўленне да жыцця.
Неяк у адным з раёнаў Гомельшчыны прымала ўдзел у выязным пасяджэнні камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва. Кіраўнікі і спецыялісты райвыканкама, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў выехалі ў адну з вёсак, дзе жыве вельмі шмат беспрацоўных мужчын. Пераступіўшы парог сельскага Дома культуры, у якім павінна была прайсці сустрэча, члены камісіі здзівіліся: у памяшканні яблыку не было дзе ўпасці. Няўжо столькі зацікаўленных у працаўладкаванні?
На самой справе ўсё аказалася далёка не так. Разам з узроставымі сынамі з сівізной ў валасах прыйшлі іх матулі-пенсіянеркі, якія не маглі зразумець, чаму іх сыночкаў сюды выцягнулі. «Ён жа мяне даглядае!» – абуралася адна з іх, а пра тое, што закасцянелы гультай усю матчыну пенсію прапівае ды яшчэ і на цыгарэты грошы просіць, яна прамаўчала. «Ён не п’е, падумаеш, перакуліць адзін-другі стограмовік за вячэрай. Хіба гэта п’е? Гэта так, для апетыту», – прыкрывала яна сваю крывіначку. Ніяк не згаджаліся жанчыны з членамі каміссіі, што іх «хлопчыкі» – дармаеды, а «героі дня» пры гэтым сядзелі сабе ціхенька і нават пасмейваліся: зараз вам мая маці пакажа, дзе ракі зімуюць! Яны жывуць адным днём, перабіваюцца часовымі калымамі, летам ходзяць па грыбы-ягады, заробленае прапіваюць і не думаюць пра будучыню, а між тым багна зацягвае, выбрацца з яе становіцца ўсё складаней. Марная справа дапамагаць тым, хто не жадае гэтага.
Жыццёвыя выпадкі хоць і прыватныя, але красамоўныя. Колькі такіх вялікіх матчыных сыночкаў, якія жывуць, дарэчы, у сацыяльна арыентаванай дзяржаве. Хто дасць гарантыю, што хто-небудзь з іх не захварэе ці не паб’ецца з такім жа, як сам, і не трапіць у бальніцу? Яму, канешне, акажуць неадкладную дапамогу, а якую карысць ён прыносіць дзяржаве? Я не заклікаю пакідаць гэтых адшчапенцаў паміраць пад плотам, а хачу, каб перш чым нешта прасіць у дзяржавы, яны падумалі, што зрабіць, каб краіна была моцнай і прыгожай? Хопіць хавацца за матчыны спіны, пара стаць сапраўднымі мужчынамі! А бацькоўскія любоў і клопат у цэлым нармальная праява, проста адным не трэба займацца гіперапекай, а другім мець сумленне.
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
В Беларуси действительно есть что посмотреть
- 14:37
- 10.08.2025
- 29110
-
О вере, соли и здравом смысле
- 17:13
- 03.08.2025
- 27816
-
Умыла детей песком. Правильно сделала?
- 11:48
- 30.07.2025
- 26103
-
Когда кассы самообслуживания вымрут как класс
- 13:39
- 21.09.2025
- 25036
-
Гонка за крупным выигрышем обнажает всё самое гнилое в людях
- 16:23
- 28.10.2025
- 24672
-
Среди тех, кто «шатал рэжым», есть такие, кто при этой власти построили бизнесы и особняки. Не понимаю, чего им не хватает?
- 14:07
- 16.02.2022
- 23258
-
Наша хата с краю, или Кто виноват в жестокости мозырских подростков
- 10:45
- 29.05.2025
- 23174
-
Чебурашке и Ёжику в тумане не хватает хорошего пиар-менеджера, который раскрутил бы мультяшных персонажей так же, как Лабубу
- 16:38
- 19.06.2025
- 22285
-
Субботники – это то, что нас объединяет
- 11:49
- 23.10.2025
- 21500
-
Жизнь слишком коротка для обид
- 13:51
- 04.05.2025
- 20462



