Да літаратуры з малых гадоў: у дзіцячым садзе № 161 Гомеля адзначылі міжнародны Дзень роднай мовы

  • 1101
  • 15:25
  • 22.02.2024
  • Елизавета Орлова Ала Грыб
Поделиться
Тут ужо не першы год працуе група з беларускай мовай навучання. «Мова – скарб душы і думак крылы» – пад такой назвай было арганізавана музычна-літаратурнае свята, на якое сабраліся выхаванцы, іх бацькі і супрацоўнікі дзіцячага сада.
Тут ужо не першы год працуе група з беларускай мовай навучання. «Мова – скарб душы і думак крылы» – пад такой назвай было арганізавана музычна-літаратурнае свята, на якое сабраліся выхаванцы, іх бацькі і супрацоўнікі дзіцячага сада.


Ганаровым госцем мерапрыемства стаў член саюза пісьменнікаў Беларусі Міхаіл Болсун. Ён расказаў аб сваёй творчай дзейнасці, прачытаў свае вершы. Загадчык аддзела абслугоўвання вучняў 1-5 класаў абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна Наталля Нікіціна пазнаеміла ўдзельнікаў мерапрыемства з дзіцячымі творамі беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, якія былі прадстаўлены на кніжнай выставе.
Дзеці з асаблівым задавальненнем дэманстравалі свае поспехі ў веданні беларускай мовы: яны перакладалі з рускай мовы на беларускую, чыталі  вершы беларускіх аўтараў, у тым ліку і Міхаіла Болсуна, спявалі песні, праслаўляючыя сваю краіну і родную мову, выконвалі беларускія народныя танцы. З усіх куточкаў дзіцячага сада ў гэты дзень гучала беларуская мова – прыгожая, ласкавая, меладычная.


Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей