Сэрца кожнага народа: у дзіцячым садзе №161 Гомеля адбыўся Дзень роднай мовы

  • 487
  • 11:53
  • 20.02.2026
  • Татьяна Заворотная
Поделиться
Свята роднай мовы напомніла і дарослым і дзецям, што мы – беларусы, а наша родная мова – беларуская. І наш абавязак – захаваць яе для наступных пакаленняў.
Гэта асаблівы дзень, калі падкрэсліваецца важнасць мовы, бо яна сэрца кожнага народа, скарбніца яго культуры. Праз мову з пакалення ў пакаленне перадаюцца нацыянальныя звычаі і традыцыі, духоўныя каштоўнасці.


На працягу дня ў кожнай групе праходзілі гутаркі, заняткі, гульні і забавы. Былі аформлены выстава дзіцячых малюнкаў па матывах беларускіх народных казак, выстава кніг вядомых сучасных беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, у тым ліку і Гомельшчыны.
Завяршыўся гэты дзень музычна-літаратурным святам «Каб мова родная гучала», на якім дзеці чыталі вершы і спявалі на роднай мове, танчылі, удзельнічалі ў віктарыне, адгадвалі загадкі. Удзельнікамі свята былі выхаванцы дзяцячага сада і іх бацькі, супрацоўнікі. Ганаровым госцем свята стала Лідзія Дзмітрыеўна Доўбікава, член Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь. Яна расказала аб сваім жыцці і творчай дзейнасці, адказала на пытанні прысутных, прачытала свае вершы.
Свята роднай мовы напомніла і дарослым і дзецям, што мы – беларусы, а наша родная мова – беларуская. І наш абавязак – захаваць яе для наступных пакаленняў.


Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей