Будынкі Гомеля, аб якіх вы не ведалі. Страты часоў Вялікай Айчыннай вайны (частка трэцяя)
Будынкі Гомеля, аб якіх вы не ведалі. Страты часоў Вялікай Айчыннай вайны (частка трэцяя)
Гасцініца «Савой»
Адной з самых вядомых з ліку страчаных пабудоў Гомеля можна лічыць будынак гасцініцы «Савой», узведзены ў 1911 годзе па замове гомельскіх домаўладальнікаў братоў Шановічаў архітэктарам Станіславам Шабунеўскім. Знаходзілася яна на рагу вуліц Румянцаўскай (зараз Савецкая) і Мясніцкай (Камунараў).
Гасцініца «Савой» на паштоўцы 1930-х гадоў(з фондаў Гомельскага палацава-паркавага ансамбля)
Экстэр’ер будынка ілюструе пераход ад дэкаратыўнага мадэрна (ажурныя балконы з ляпнінай) да рацыянальнай архітэктуры (просты і ясны аб’ём будынка з выразным рытмам вокнаў).
Урачыстае адкрыццё гасцініцы «Савой» адбылося 1 студзеня 1912 года. Гэта быў сапраўды шматфункцыянальны комплекс: акрамя гасцініцы тут размяшчаліся тэатр мастацтваў, рэстаран, більярд, канцэртная зала, бібліятэка.
У першапачатковай якасці «Савой» праіснаваў зусім нядоўга: з 1920-га па 1923 год на першым паверсе — Палац працы, у 1923-м — гомельская кантора «Доброфлота», пазней — Гомельскі выканаўчы камітэт. За нядоўгія гады існавання будынка яно пацярпела не аднойчы: у 1918 годзе — у рэстаране гасцініцы, дзе знаходзілася германскае камандаванне, адбыўся выбух, які арганізавалі мясцовыя падпольшчыкі, у 1919 годзе ў ходзе Стракапытаўскага мяцяжу будынак быў абстраляны гарматамі; у 1941-м падчас авіяналёту германскай авіяцыі выгаралі перакрыцці, былі часткова разбураны апорныя сцены будынку.
Пасля заканчэння вайны збудаванне вырашылі знесці, пакінуўшы толькі невялікую частку, і перабудавалі ў кінатэатр імя Калініна па праекце Уладзіміра Вараксіна.
Затым на месцы былой гасцініцы разбілі сквер, а ў 1959 годзе пабудавалі добра вядомы гамяльчанам Стары ўнівермаг (архітэктар Л. Жогаль).
На месцы Старога ўнівермага размяшчалася гасцініца «Савой»
Драўляны цырк
На вуліцы Камсамольскай (сённяшні праспект Леніна) у 1926 годзе на месцы старых каталіцкіх могілак з’явіўся драўляны цырк. Найбольш верагодна, што яго аўтарам быў таксама архітэктар Станіслаў Шабунеўскі. На гэты факт указвае стылістычнае падабенства з архітэктурай клуба чыгуначнікаў.
Цырк на фатаграфіі 1930-х гадоў (з фондаў Гомельскага палацава-паркавага ансамбля
Па прызначэнні будынак працаваў да 1932 года, затым быў перададзены Беларускаму трэцяму драматычнаму тэатру, а праз сем гадоў у ім размясціўся Рускі драматычны тэатр. У першыя месяцы вайны будынак цырка, як і шматлікія драўляныя дамы ў гэтым раёне, згарэлі ў выніку авіяналёту нямецкай авіяцыі.
У 1952 годзе вядомы мінскі архітэктар Уладзімір Кароль на гэтым месцы пабудаваў манументальны чатырохпавярховы жылы дом у стылі савецкага класіцызму.
На гэтым месцы размяшчаўся цырк
Школа чыгуначнікаў
У 1920-я гады ў Залінейным раёне горада на вуліцы Катоўскага была пабудавана школа для дзяцей чыгуначнікаў. Цікава, што цэнтральная мураваная частка школы была выканана з рысамі класіцызму, а фасады бакавых драўляных крылаў спалучалі элементы традыцыйнага домабудавання з архітэктурай станцыйных пабудоў чыгункі.
Школа чыгуначнікаў на фатаграфіі 1930-х гадоў (з фондаў Гомельскага палацава-паркавага ансамбля)
Падчас нямецкай акупацыі ў школе размяшчаўся лазарэт. Да вызвалення Гомеля будынак быў спалены. У выніку ад яго застаўся толькі каменны фасад, які пасля быў знесены. У 1960-х гадах на месцы будынка была ўзведзена новая трохпавярховая школа па тыпавым праекце.
На скрыжаванні вуліц Хмяльніцкага і Кіеўскай размешчаны буйны драўляны будынак былой школы, дэкор якой мае падабенства з упрыгожваннямі школы для дзяцей чыгуначнікаў.
На гэтым месцы размяшчалася школа чыгуначнікаў
Юрый ПАНКОЎ, гісторык, супрацоўнік музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля; Сяргей ЛЯПІН, архітэктар
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Гомелю еще расти и расти
- 13:53
- 08.05.2026
- 26875
-
Не потерять бы лицо
- 13:53
- 08.05.2026
- 25741
-
В Гомеле на Центральном рынке построен новый торговый центр “Виктория” (+фото)
- 13:53
- 08.05.2026
- 24689
-
Ремейк итальянского дворца есть в Гомеле
- 13:53
- 08.05.2026
- 22546
-
Метафизика города, или Современники о старом Гомеле
- 13:53
- 08.05.2026
- 20729
-
Корреспондент "ГП" выясняла, почему так много социальной рекламы на улицах Гомеля
- 13:53
- 08.05.2026
- 15897
-
ТЦ «Секрет»: Торг здесь уместен!
- 13:53
- 08.05.2026
- 15167
-
В Гомеле проводится модернизация Центрального рынка
- 13:53
- 08.05.2026
- 15138
-
Кавказские страсти в Гомеле
- 13:53
- 08.05.2026
- 14996
-
Винтажный проект Сергея Ляпина
- 13:53
- 08.05.2026
- 14957



