Як можна прачытаць вялікую колькасць твораў за кароткі тэрмін i без кашы ў галаве

  • 1533
  • 16:43
  • 09.07.2022
  • Гомельская правда Кацярына УНІЯТАВА, студэнтка 3-га курса ГДУ імя Ф. Скарыны
Поделиться
Набліжаецца ноч перад экзаменам, а кошык ведаў яшчэ не зусім поўны. І часу для гэтага вельмі мала. Што рабіць? Парады студэнтам i ўвогуле тым, хто цікавіцца беларускай літаратурай, дала дацэнт, кандыдат філалагічных навук ГДУ імя Ф. Скарыны Таццяна Фіцнер.

Набліжаецца ноч перад экзаменам, а кошык ведаў яшчэ не зусім поўны. І часу для гэтага вельмі мала. Што рабіць? Парады студэнтам i ўвогуле тым, хто цікавіцца беларускай літаратурай, дала дацэнт, кандыдат філалагічных навук ГДУ імя Ф. Скарыны Таццяна Фіцнер.

IMG_8162.JPG

Па-першае. Хутка i многа чытаць ды яшчэ i без кашы ў галаве – гэта штосьці неверагоднае. Чытаць трэба ўдумліва, з паметкамі, знакамі i менавіта на тыя тэмы, якія цікавяць чытача. Павінны быць як мінімум сюжэтная лінія i праблема – тады ўсё будзе запамінацца.

Па-другое. Кожны наступны твор трэба параўноўваць з папярэднім прачытаным. У свой час, калі мы вучыліся, рабілі ўсё загадзя, на працягу семестра. Калі шмат чытаеш, хуткасць напрацоўваецца.

Па-трэцяе. Трэба зрабіць перапынак, прааналізаваць, абдумаць прачытанае, на што гэтыя творы падобныя, што далі новага, што паўтараецца (магчыма, штосьці ўжо чыталі). Праводзіць нейкія лагічныя сувязі, каб у галаве ўсё спрацавала належным чынам i адышло ў доўгатэрміновую памяць. У гэтым выпадку, на свежае вока. Інакш, у адно вуха ўляцела, а ў другое вылецела.

Па-чацвёртае. Яшчэ павінна быць свайго роду матываванасць. Перад тым як пачынаць чытаць, трэба задаць самаму сабе пытанні: «А дзеля чаго я чытаю? Проста, кааб хутка прачытаць нейкую кнігу? Убіць час? Атрымаць задавальненне? Ці пазнаць нешта новае?»

Карацей кажучы, чытаць хутка з мэтай, каб запомніць, нельга. Таму чытайце ўдумліва, грунтоўна, з асалодай. Толькі тады ноч перад экзаменам будзе без кашы ў галаве.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей