Ураджэнка Мінскай вобласці пасля вучобы размеркавалася ў Петрыкаў

  • 6960
  • 20:46
  • 15.12.2021
  • Гомельская правда Наталля Чарняўская
Поделиться
Ганна Жукавец працуе ў Петрыкаўскім лясгасе толькі трэці месяц.
Ганна Жукавец працуе ў Петрыкаўскім лясгасе толькі трэці месяц.

XH2t0CqyDwU.jpg
Калі паўстала пытанне размеркавання, Ганна Жукавец была адной з тых, хто жадаў пакінуць шумны Мінск і адправіцца ў ціхі Петрыкаў. Фота аўтара

Малады спецыяліст адзначыла прыгажосць Палесся ў час практыкі ў Нацыянальным парку «Прыпяцкі». Сёння дзяўчына ўпэўнена сцвярджае, што працу знайшла па душы, а малады творчы калектыў дапамагае адаптавацца ў незнаёмым горадзе.

– Яшчэ ў школе для сябе адзначыла, што Палессе прываблівае мяне, а сфера турызму – тым больш. Лясная гаспадарка – перспектыўная галіна ў Беларусі як для кар’ернага, так і для асобаснага росту. Менавіта таму выбар спыніла на факультэце «Турызм і прыродакарыстанне» БДТУ, – па­дзялілася Ганна. – Калі паўстала пытанне размеркавання, была адной з тых, хто жадаў пакінуць шумны Мінск і адправіцца ў ціхі Петрыкаў. Не ўсе сябры мяне падтрымалі, большая іх частка марыла пра працу ў сталіцы. Я чалавек спакойны, месца сабе абрала адпаведнае.

Ганна дадала, што ёй цалкам аплочваюць здымную кватэру і ўвогуле калектыўная дамова састаўлена пад патрэбы чалавека. Малады спецыяліст працуе майстрам па адводзе і таксацыі лесасек – аналізуе пэўны ўчастак па мноству параметраў.

– Цвёрда адказаць на пытанне, ці застануся працаваць у Петрыкаве, не магу. Калегі жартуюць, што застануся тут. Добра, што маршрутнае аўто дазваляе мне хутка дабрацца да малой радзімы – Старых Дарог Мінскай воб­ласці. Зараз асвойваю самастойнае жыццё пасля ўніверсітэта, а што будзе далей – пакажа час.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей