У ГДУ імя Ф. Скарыны прайшоў круглы стол, прысвечаны 105-годдзю з дня нараджэння Івана Мележа

  • 539
  • 17:02
  • 10.02.2026
  • Нина Алдакушкина
Поделиться
Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны арганізавалі мерапрыемства сумесна з Цвярскім дзяржаўным універсітэтам .
Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны арганізавалі мерапрыемства сумесна з Цвярскім дзяржаўным універсітэтам .

Пры расійскім ВНУ дзейнічае Цэнтр па вывучэнні беларускай культуры. Яго выкладчыкі і студэнты выступілі з ініцыятывай аб правядзенні сумеснага з ГДУ мерапрыемства з нагоды юбілея народнага пісьменніка Беларусі. Жыццёвы і творчы шлях Івана Мележа непарыўна звязаны з Гомельшчынай – тут ён нарадзіўся, тут адбылося яго сталенне. На гомельскім Палессі разгортваецца дзеянне ў галоўным творы пісьменніка – трылогіі «Палеская хроніка».
З уступным словам да прысутных звярнуліся дэкан філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны Алена Палуян і прадстаўнікі Цвярскога дзяржаўнага ўніверсітэта. Прафесар кафедры беларускай літаратуры, доктар філалагічных навук Анжэла Мельнікава прачытала лекцыю пра жыццёвы і творчы шлях Івана Мележа. Яна выклікала значную зацікаўленасць у расійскіх слухачоў, пра што засведчылі шматлікія пытанні з іх боку. Выкладчыкі абодвух універсітэтаў дамовіліся працягваць супрацоўніцтва.








Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей