Педагог дзіцячага аздараўленчага цэнтра «Пціч» Зоя Саліхава стварае цудоўныя вырабы з гліны, тканіны, гіпсу і кардону
Педагог дзіцячага аздараўленчага цэнтра «Пціч» Зоя Саліхава стварае цудоўныя вырабы з гліны, тканіны, гіпсу і кардону
Ураджэнка гарадскога пасёлка Капаткевічы Петрыкаўскага раёна Зоя Саліхава ўпэўнена: творчасць не мае межаў.
Ураджэнка гарадскога пасёлка Капаткевічы Петрыкаўскага раёна Зоя Саліхава ўпэўнена: творчасць не мае межаў.

Зоя Саліхава лічыць рукадзелле своеасаблівым спосабам медытацыі
Зоя Саліхава перамагае ў раённых і абласных конкурсах. Яе кабінет у дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры ўпрыгожаны як асабістымі работамі, так і работамі выхаванцаў. Вырабы выкананы з розных матэрыялаў: гліны, тканіны, гіпсу і кардону. Скончыўшы Мазырскі педагагічны інстытут імя Івана Шамякіна па спецыяльнасці «выкладчык беларускай мовы і літаратуры», вярнулася ў родныя Капаткевічы.
– Усё пачалося з адной работы, – расказала Зоя Саліхава. – Калі працавала ў школе-інтэрнаце, неабходна было паўдзельнічаць у конкурсе. Упершыню падрыхтавала выраб з цеста, і вынік – прызавое месца. Мяне гэта натхніла, стала чытаць літаратуру па цестапластыцы. Нават не марыла, што нешта атрымаецца. Але захапленне зацягнулася на шмат гадоў. Усе эксперыменты я праводжу дома. Вялікі дзякуй мужу за цярпенне! Матэрыял займае практычна ўсю прастору ў пакоях.
Зоя Саліхава робіць свае працы з другаснай сыравіны і ўпэўнена, што ствараць падобныя прадметы інтэр’ера пры жаданні можа кожны. Найбольш прыемна для суразмоўцы бачыць шчаслівыя вочы вучняў, у чыіх руках на гуртках «Цестапластыка» і «Папяровы мікс» нараджаюцца шэдэўры. У дзень на заняткі прыходзяць каля 36 дзяцей.
– Сучасных вучняў зацікавіць складана, але магчыма. На занятках мы не толькі развіваем дробную маторыку, але і фарміруем вобразнае мысленне, пачуццё густу і аб’ёму. Вучымся выконваць правільныя прапорцыі жывёл і казачных герояў, – адзначыла творца. – Усё гэта прываблівае мяне тым, што ў руках матэрыял літаральна ажывае. Толькі што на стале ляжаў кавалак цеста, і вось ён ужо ператварыўся ў сабачку, кавалак кардону – у вежу казачнага замка. Рукадзелле для мяне – своеасаблівы спосаб медытацыі.
Матэрыял для вырабаў цалкам дае дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр «Пціч». Кіраўніцтва ўстановы дапамагае ў рэалізацыі ўсіх задум майстра.
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Надбавка 50% и допотпуск: какие новые льготы получили учителя Гомельской области
- 09:29
- 04.10.2025
- 36344
-
Миллион клеток в секунду. Талантливой молодой ученой из Гомеля назначена стипендия Президента Беларуси на 2024 год
- 11:52
- 25.01.2024
- 33960
-
В Гомеле открыла свои двери новая средняя школа №75
- 17:27
- 01.09.2021
- 30525
-
Пальчики оближешь. Аджика из кабачков
- 13:37
- 09.07.2022
- 28261
-
Рапунцель учится в Гомеле. У студентки филологического факультета ГГУ имени Франциска Скорины невероятно длинные волосы
- 12:33
- 10.06.2022
- 22947
-
Узнали, чем кормят учеников гомельских школ и как часто меняют рацион
- 08:45
- 05.11.2025
- 21312
-
Ученики Гомельской области проявили наибольшую активность в первом этапе республиканской олимпиады по финансовой грамотности
- 12:43
- 09.10.2025
- 21121
-
На контроле губернатора: Иван Крупко проинспектировал готовность Романовичской средней школы к новому учебному году
- 14:12
- 13.08.2025
- 21048
-
Самое главное — это любовь: в Гомеле прошел областной праздник, посвященный Дню учителя
- 17:37
- 30.09.2025
- 20712
-
21 ноября ушел из жизни заведующий кафедрой русской и мировой литературы ГГУ имени Ф. Скорины Иван Афанасьев
- 10:20
- 24.11.2025
- 19368



