Выстава “МоЯ КУ-КУКОЛКА”

  • 10504
  • 15:37
  • 21.07.2014
  • Алексей Герасименко
Поделиться
У філіяле Веткаўскага музея прэзентавана выстава “МоЯ КУ-КУКОЛКА”. На ёй магчыма ўбачыць старажытную абрадавую ляльку, якая ў свой час служыла правобразам чалавека, а ў многіх выпадках замяняла яго. Успаміны пра такіх лялек захавалiся ў расповедах ці рытуальных дзеяннях жыхароў Веткаўшчыны. Праз экспедыцыйную дзейнасць супрацоўнікамі музея была высветлена сімволіка і абрадавая прыналежнасць травяной лялькі — з вёскi Пералёўка, лялькі з анучак, што калісь рыхтавалі да абраду “Пахавання стралы”, — з Барталамееўкi і Фёдараўкi,  тэкстыльнай — з Пералёўкi.

У філіяле Веткаўскага музея прэзентавана выстава “МоЯ КУ-КУКОЛКА”. На ёй магчыма ўбачыць старажытную абрадавую ляльку, якая ў свой час служыла правобразам чалавека, а ў многіх выпадках замяняла яго. Успаміны пра такіх лялек захавалiся ў расповедах ці рытуальных дзеяннях жыхароў Веткаўшчыны. Праз экспедыцыйную дзейнасць супрацоўнікамі музея была высветлена сімволіка і абрадавая прыналежнасць травяной лялек - з вёскi Пералёўка, лялькі з анучак, што калісь рыхтавалі да абраду “Пахавання стралы”, — з Барталамееўкi і Фёдараўкi, тэкстыльнай — з Пералёўкi.

Працягваюць выставу лялькі з народнага батлеечнага тэатра: Цар Ірад, Ірадзіяда, Марыя з немаўляці, Антон з казой і Антоніха, Ваяка і іншыя вобразы, якія ў свой час нарадзіў народны тэатр.

Не абыходзіць выстава і лялькі прафесійнага лялечнага тэатра, якія прадстаўляюць вобразы, што жылі на сцэне Гомельскага абласнога тэатра лялек.

Своеасаблівай з’явай нашага часу становіцца аўтарская інтэр’ерная лялька, якая, відаць, перажывае своеасаблівы рэнесанс у сваім развіцці. Хто толькі зараз не спрабуе свае сілы ў гэтым цудоўным накірунку мастацтва! На гэтай жа выставе прадстаўлены аўтарскія лялькі мастачкі з Гомеля Наталлі Палунінай-Барысевіч, якая “нараджае” сваіх лялек менавіта пры дапамозе класічных тэхналогій, карыстаючыся тэхнікай пап’е-машэ, як гэта рабілася сотні і сотні гадоў таму.

IMG_7979.JPGIMG_7991.JPGIMG_7992.JPGIMG_8003.JPGIMG_8005.JPGIMG_8010.JPGIMG_8016.JPGIMG_8026.JPGIMG_8029.JPGIMG_8045.JPGIMG_8051.JPGIMG_8048.JPGIMG_8060.JPGIMG_8068.JPGIMG_8069.JPGIMG_8070.JPGIMG_8071.JPGIMG_8086.JPGIMG_8091.JPGIMG_8094.JPG


Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей