90-гадовая жыхарка Лоева Раіса Міхаленка ў гады маладосці была партызанкай, а ў пасляваенны час узначальвала калгас з сімвалічнай назвай “Непераможны”
90-гадовая жыхарка Лоева Раіса Міхаленка ў гады маладосці была партызанкай, а ў пасляваенны час узначальвала калгас з сімвалічнай назвай “Непераможны”
Зрэшты, у лёсе гэтай жанчыны шмат падзей, якія сведчаць пра яе сілу духу, мужнасць, нескаронасць абставінам. Мы гутарылі з Раісай Парфёнаўнай у кватэры, дзе яна жыве адна і пакуль у асноўным сама вырашае бытавыя праблемы. Не так даўно нават шпалеры пераклеіла, чым здзівіла дачку і ўсю радню.
Парушаныя планы
Зрэшты, у лёсе гэтай жанчыны шмат падзей, якія сведчаць пра яе сілу духу, мужнасць, нескаронасць абставінам. Мы гутарылі з Раісай Парфёнаўнай у кватэры, дзе яна жыве адна і пакуль у асноўным сама вырашае бытавыя праблемы. Не так даўно нават шпалеры пераклеіла, чым здзівіла дачку і ўсю радню.

Раіса Новік марыла стаць настаўніцай, пасля сямігодкі паспела год адвучыцца ў Рэчыцкім педвучылішчы. Вайна перапыніла планы. Разам з сяброўкай пешшу ішлі 60 кіламетраў у родную Буду Петрыцкую.
Бацька Раісы ўзначальваў сельсавет у Баршчоўцы, быў пакінуты для арганізацыі падполля і партызанскага руху. Ужо ў жніўні ў доме сям’і Новік сталі збірацца людзі, і дзяўчыне разам з братамі даводзілася стаяць на варце, пакуль дарослыя абмяркоўвалі свае планы. Неўзабаве ўтварыліся два атрады народных мсціўцаў — Сінякова і Анішчанкі. Але знайшоўся здраднік, які данёс немцам месцазнаходжанне анішчанкаўцаў. Немцы і паліцаі здолелі захапіць няхітры скарб атрада. Людзі накіраваліся ў зарэчны — да Сінякова. Праз пэўны час Парфён Новік рушыў шукаць базу, каб вярнуцца бліжэй дадому. Хтосьці падказаў акупантам і іх паслугачам пра візіт Раісінага бацькі. 2 лютага 1942 года яго расстралялі ў Лоеве.
— Праз два дні прыехаў стараста, і ў нас забралі ўвесь няхітры нажытак. Толькі крыху бульбы засталося, — згадвае Парфёнаўна перажытае, стрымліваючы камок у горле. — Нелюдзі насмяхаліся, мацюгаліся, маўляў, з голаду памруць дзеці бандыта. У вёсцы ў нас было шмат радні, але ніхто не адважваўся дапамагаць — баяліся расправы.
І ўспомню былыя гады
З хваляваннем, бы гэта адбывалася ўчора, мая суразмоўца згадвае, як маці з малодшым сынам разам з натоўпам сяльчан трапілі ў свіран у Ручаёўцы. Ад паліцая, які вартаваў, сваякі вязняў даведаліся, што тых пагоняць “масціць грэблю ў Брагін”. Гэта азначала пагібель. Калі дабіліся ад варты, каб папаіць дзетак, маці шуснула ў людскі натоўп за сынам, і больш яны не вярнуліся. Дзякаваць лёсу, пералічваць сваіх ахвяр немцы сталі толькі пад Брагінам. Блукаючы па лесе, асцерагаючыся пагоні, маці доўга ішла дадому.
Мы з матуляю дапусцілі недаравальную памылку. Трэба было адразу ісці ў партызаны. А мы зрабілі курэнь у лесе, непадалёк ад атрада. З-за гэтага і паплаціліся. З намі жылі яшчэ стары са старой.
Раіса Новік выпякала партызанам хлеб, мыла бялізну, хадзіла на чыгунку ў час рэйкавай вайны
Калі немцы, чэхі і паліцаі прыбылі ў вёску, хтосьці падказаў, дзе размешчаны партызаны. І яны ланцугом пайшлі прачэсваць лес, выйшлі на наш курэнь. Мы з мамай капалі бульбу на лясной дзялянцы. Дома быў малодшы браток са старой. А тут старэйшы брат вяртаецца ад партызан — ён штодзень насіў ім вараную бульбу. Вядома ж, заўважылі ў яго руках посуд з-пад ежы. Павялі на растрэл немцы і брата, і бабулю. Меншага чэхі абаранілі, сказалі, што з дзецьмі не ваююць... Мы з мамай тады прыбеглі на страляніну. Кулямёт, чацвёра ваенных каля нашага жытла, і мы прама, як кажуць, у рукі ім. Я трасуся, а адзін з чэхаў кажа: “Не бойся, мы вас не зачэпім”. А потым сталі прапаноўваць: “Паненка, паедзем з намі. Закончыцца вайна, у нас у Чэхіі добра...” Я ім сказала, што маму не кіну.
Верасень, халадэча ўжо. Я босая, у зрэбнай сукеначцы. Пайшлі да бацькавай цёткі, у Дуброву. Прыселі пад стогам. Бяжыць жанчына, кажа, што паліцаі рушылі на партызан. А чэхі дазволілі ў гэты момант пахаваць Мішу нашага.
Непадалёк ад дарогі Брагін — Рэчыца, у лесе, тыя могілкі. І раптам чуем паблізу бой. Людзі разгубіліся. І тут моцны розгалас: “За Родину! За Сталина!” Ваенныя нашы імчалі на Ручаёўку.
На той час мама ўжо вельмі хварэла. Рушылі мы разам з усімі ў Акцябрскі раён, у партызанскую зону.
Раіса Новік выпякала партызанам хлеб, мыла бялізну, хадзіла на чыгунку ў час рэйкавай вайны.
22 лістапада 1943-га мы выйшлі з лесу — за Рудняй Бурыцкай быў апошні лагер народных мсціўцаў. Там і стрэлі воінаў-вызваліцеляў.
Старшыня “Непераможнага”
Яна доўга перажывала смерць маці. Урэшце, ваенныя падзеі, страты блізкіх і гартавалі яе характар. Нездарма ў 1944-м Раю прызначаюць старшынёй калгаса “Непераможны”.
— Ды які з мяне старшыня! — спрабавала супраціўляцца 19-гадовая камсамолка.
А старшыня райвыканкама Сінякоў супакойваў:
— Вось скончыцца вайна, вернуцца мужчыны, і мы цябе вызвалім ад гэтай ношы.
Накіравалі дзяўчыну на месяц на курсы ў Рэчыцу. Захварэла тыфам, ледзь выжыла.
Пасля хваробы вярнулася ў Баршчоўку. Упаўнаважаны па пасяўной, сакратар райкама камсамола і яшчэ некалькі чалавек не пазналі яе. А калі павіталася, то кінуліся насустрач са словамі: “Няўжо людзі з таго свету вяртаюцца?”
Цяжка пачынаць было, прылад ніякіх. Ды і пабудоў адпаведных. Памятаецца Парфёнаўне, як выдзеленыя ў Лоеве 1,5 тоны аўса перацягвалі на сваіх жаночых плячах за 30 кіламетраў. Конікаў ваенных шкадавалі! У маі пасеялі авёс, хаця сталы старшыня калгаса ў Іванькаве рэкамендаваў не сеяць, а зберагчы на насенне на наступны год. А такі авёс удаўся, што было і на насенне, і на подсціл жывёліне. Выдзелілі гаспадарцы 20 галоў скаціны. А ўзімку падлеткі на санках нацягалі бярвенняў з лесу на агромністы хлеў. Снапамі з травы накрылі дах. Пабудавалі і склад для зерня. Аббівалі жыта і вязалі снапы. Трывалы дах атрымаўся. “Райчыным” называлі склад, які да нядаўняга яшчэ часу быў помнікам пасляваенным працаўнікам.
У студзені 1946-га Раіса выйшла замуж за былога партызана. Толькі сем гадоў пажыла з любым чалавекам. Памёр, пакінуўшы сіратамі сына і дачушку. Уладкавалася рахункаводам у дзіцячы сад. Вясной 1954-га ўзначаліла калектыў лоеўскай гасцініцы. Праз год пайшла пакаёўкай — трэба было падымаць дзяцей. Так і адпрацавала ў родным калектыве, адсюль рушыла на заслужаны адпачынак. Да шматлікіх ваенных узнагарод далучыліся граматы і падзякі мірнага часу.
Але ж жыццё рыхтавала новыя іспыты. Цяжка было перанесці бабулі гібель унука, мінула звыш 13 гадоў, дачакалася праўнукаў, а сэрца ніяк не супакоіцца. Парфёнаўна стараецца быць між людзей, актыўна
ўдзельнічае ў мерапрыемствах ветэранскай арганізацыі. З юнацтва чалавек грамадска актыўны, яна і зараз на быстрыні часу.
Реклама
Самое читаемое
-
Мощный торнадо на Витебщине. Видео
- 09:48
- 12.07.2016
- 28773
-
Видео: в Гомеле замечен троллейбус, которому не нужны провода
- 17:52
- 26.11.2016
- 22787
-
Молочная правда Турова
- 10:40
- 21.07.2014
- 21647
-
Видео: в центре Гомеля приземлился вертолет
- 18:24
- 30.05.2016
- 18519
-
Легенды гомельского рока провели пресс-конференцию для журналистов
- 14:43
- 27.10.2014
- 17642
-
Как обманывают продавцы фильтров воды
- 13:07
- 24.06.2014
- 16008
-
Необычные экскурсии по Гомелю
- 21:30
- 08.11.2014
- 15932
-
Почему переименовывают парк
- 19:50
- 01.08.2014
- 14499
-
Первый в стране клуб аэрогравити появился в Гомеле
- 09:38
- 10.01.2015
- 14078
-
Holi fest на центральном пляже Гомеля
- 09:57
- 17.08.2015
- 12386



