Як далучаць дзяцей да нацыянальнай культуры?

  • 3711
  • Гомельская правда
Поделиться
Святлана Рагавенка, дырэктар гімназіі № 36 г. Гомеля імя Мележа: — У першую чаргу, гэта папулярызацыя сучаснай беларускай літаратуры, сустрэчы з пісьменнікамі, бардамі, наведванне музеяў, якія захоўваюць народную спадчыну. Вельмі важна выхаванне павагі да роднай мовы, даследванне вытокаў культуры славян. Дарэчы, гімназія № 36 — адзіная ў Гомелі беларускамоўная ўстанова адукацыі. Павышэнню цікавасці нашых вучняў да самабытнай культуры беларусаў спрыяюць Мележаўскія чытанні. Гэты конкурс даследчых і творчых работ адбываецца на базе гімназіі штогод. Станоўча ўплываюць выкарыстанне мовы ў школьным асяродку і правядзенне мерапрыемстваў на беларускай мове.   Наталля Амельчанка, спецыяліст філіяла № 300 — Гомельскага абласнога ўпраўлення ААТ “ААБ Беларусбанк”: — Вядома, патрэбны школы
Святлана Рагавенка, дырэктар гімназіі № 36 г. Гомеля імя Мележа: — У першую чаргу, гэта папулярызацыя сучаснай беларускай літаратуры, сустрэчы з пісьменнікамі, бардамі, наведванне музеяў, якія захоўваюць народную спадчыну. Вельмі важна выхаванне павагі да роднай мовы, даследванне вытокаў культуры славян. Дарэчы, гімназія № 36 — адзіная ў Гомелі беларускамоўная ўстанова адукацыі. Павышэнню цікавасці нашых вучняў да самабытнай культуры беларусаў спрыяюць Мележаўскія чытанні. Гэты конкурс даследчых і творчых работ адбываецца на базе гімназіі штогод. Станоўча ўплываюць выкарыстанне мовы ў школьным асяродку і правядзенне мерапрыемстваў на беларускай мове.   Наталля Амельчанка, спецыяліст філіяла № 300 — Гомельскага абласнога ўпраўлення ААТ “ААБ Беларусбанк”: — Вядома, патрэбны школы з беларускай мовай навучання. Дзеці павінны больш чытаць па-беларуску, глядзець нашы фільмы. Але не менш важным лічу і далучэнне да нацыянальнай кухні, бо гэта частка матэрыяльнай культуры нацыі, праяўленне нашай адметнасці. З дапамогай нацыя­нальных страў падтрымліваецца сувязь паміж продкамі і нашчадкамі. Гэта адзін са сродкаў нацыянальнай ідэнтыфікацыі. На жаль, у Гомелі праблематычна знайсці кафэ ці рэстаран, куды б можна было пайсці з дзеткамі і пакаштаваць сапраўдную нацыянальную кухню. Нашы дзеці палюбілі і прызвычаіліся да італьянскай піцы і амерыканскіх гамбургераў. А з беларускіх страў ведаюць, напэўна, толькі дранікі.   Вольга Афанасьева, навуковы супрацоўнік Веткаў­скага музея народнай творчасці імя Ф. Шклярава: — У нашым музеі працуе праграма, якая дазваляе дзецям спасцігаць народныя традыцыі. Гэта заняткі даволі шырокай тэматыкі, многія з якіх звязаныя са школьнай праграмай. Таму настаўнікі рэгулярна прыводзяць да нас школьнікаў. Але ж, на маю думку, гэтага недастаткова. Трэба каб сем’і вучняў таксама цікавіліся гісторыя,й ды традыцыямі Беларусі, каб пастаянна падтрымліваць інтарэс у сваіх дзяцей. Пакуль жа рэдка хто з бацькоў наведвае са сваімі дзеткамі наш музей па асабістай ініцыятыве.   Зміцер Сасноўскі, лідар гурта “Стары Ольса”: — Толькі праз музыку. Гэта ўніверсальная мова, дзякуючы якой любое дзіця можна навучыць цікавасці да нацыянальнай культуры. На нашых канцэртах шмат бацькоў з дзецьмі, і гэта прыемна. Пачуўшы нацыянальную музыку ў маленстве, чалавек будзе любіць яе ўсё жыццё. Адна толькі ёсць праблема: сёння ў Беларусі не хапае фальклорнай музыкі ў мадэрновай апрацоўцы: рокавай, электроннай, дзі-джэйскай. Фальклор у чыстым выглядзе можа быць складаным для ўспрымання, асабліва што тычыцца дзяцей. І павінен дадаць яшчэ, што прывучаць дзяцей да добрай музыкі мусяць не только бацькі, але і навучальныя ўстановы.   Татьяна Яцкова, гомельчанка: — Приобщать к национальной культуре необходимо, но делать это нужно грамотно. Когда моему старшему сыну в третьем классе объявили, что со следующего года обучение по всем предметам будет только на белорусском языке, мне пришлось перевести его в соседнюю школу. Ребенок был категорически против. Да и я не была в восторге от такой идеи насильного обучения белорусскому языку. Все должно быть ненавязчиво. К примеру, почему бы не начать с телевидения, с той же рекламы, которая у нас сейчас преимущественно звучит на русском языке, даже когда речь идет о белорусских товарах? Ведь на украинских каналах уже давно практически нет русскоязычной рекламы.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей