«Гомель валейбольны» завітаў у Петрыкаў

  • 1540
  • 23:08
  • 28.07.2021
  • Гомельская правда Арцём ГУСЕЎ
Поделиться
Гісторыя абласнога грамадскага аб’яднання пачалася крыху менш за два месяцы таму. Яго мэта – развіццё дзіцяча-юнацкага валейбола на Гомельшчыне.
Гісторыя абласнога грамадскага аб’яднання пачалася крыху менш за два месяцы таму. Яго мэта – развіццё дзіцяча-юнацкага валейбола на Гомельшчыне.

петриков_волейбол2.jpg

У рамках праекта Kids Volley прадстаўнікі «Гомеля валейбольнага» Юрый Хлапонін, Людміла Загорцава, Святлана Лазко разам з майстрам спорту СССР па валейболе Любоўю Вартанян і партнёрам арганізацыі ААТ «Приорбанк» у асобе ўпраўляючага цэнтра банкаўскіх паслуг па горадзе Гомелі Юрыем Багдановічам завіталі на стадыён спартыўнага комплексу «Прыпяць». Госці выказалі спадзяванні на далейшае развіццё валейбола ў рэгіёне і пажадалі спарт­сменкам плённай працы над сабой і высокіх спартыўных вынікаў.

– Не кожная з вас павінна стаць выдатнай спартсменкай, вы абераце свой жыццёвы шлях, але спорт дорыць нашмат болей, чым перамогі. Гэта здароўе, адчуванне сваёй запатрабаванасці і, безумоўна, сяброўства, – адзначыла намеснік старшыні Петрыкаўскага райвыканкама Святлана Сянько.

Юным валейбалісткам уручылі мячы і спецыяльныя падарункі ад ААТ «Приорбанк» і грамадскага аб’яднання «Гомель валейбольны». Пасля слоў падзякі з боку прадстаўнікоў спартыўнай галіны Петрыкаўшчыны адбыўся майстар-клас і матч паміж камандамі спартшколы.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей