11 сакавіка 55-годдзе адзначае адзіны на дадзены момант ураджэнец Беларусі – алімпійскі чэмпіён па хакею з шайбай
Наш зямляк Сяргей Бауцін, майстар лядовых баталій, ураджэнец вёскі Вялікія Стралкі Гарадзецкага сельсавета Рагачоўскага раёна.
Наш зямляк Сяргей Бауцін, майстар лядовых баталій, ураджэнец вёскі Вялікія Стралкі Гарадзецкага сельсавета Рагачоўскага раёна.
Маці яго, Зінаіда Рыгораўна, працавала бухгалтарам, бацька, Віктар Аляксеевіч, марак. Менавіта на месца працы бацькі, які быў боцманам на рыбалавецкім судне ў Мурманску, неўзабаве пераехала і жонка з дзецьмі.

Сяргей Бауцін, майстар лядовых баталій. Фота з інтэрнэту
Там, на Поўначы, хлопчык па-сапраўднаму захапіўся хакеем. Ды так, што той стаў справай усяго жыцця. Першы настаўнік Бауціна, заслужаны трэнер Расіі Пётр Анікееў (сярод яго выхаванцаў, дарэчы, Сяргей Фёдараў, Ілля Кавальчук, Уладзімір Канстанцінаў, Яўген Расенскі), падчас свайго наведвання Рагачова ўспамінаў, што Сяргей яшчэ ў падлеткавым узросце паказваў сябе сапраўдным лідарам на хакейнай пляцоўцы. Мэтанакіраваны, патрабавальны да сябе і партнёраў, знешне спакойны і нешматслоўны, ён мог павесці за сабой, карыстаўся аўтарытэтам. Усе гэтыя якасці ў поўнай меры праяўляў і ў дарослым хакеі. Нездарма ў многіх камандах, дзе яму давялося гуляць, выбіралі капітанам.
Пачынаў у саратаўскім «Крышталі», пасля перайшоў у маскоўскае «Дынама», у складзе якога стаў двухразовым чэмпіёнам СССР. Фактурнага і няўступлівага абаронцу запрашалі ў зборную краіны, якой тады кіраваў Віктар Ціханаў. Трапіў наш зямляк у яе склад і падчас ХVI зімовых Алімпійскіх гульняў 1992 года ў французскім Альбервілі. Гуляючы ў вядучай пары абаронцаў з Ігарам Краўчуком, Сяргей Бауцін правёў усухую ўсе без выключэння матчы на турніры. Фінальны супраць заўсёды моцнай зборнай Канады выйграны з лікам 3:1. Зборная СНД, ці Аб’яднаная каманда (менавіта так яна тады называлася), якую перад пачаткам турніру ніхто не лічыў фаварытам, стала чэмпіёнам Алімпіяды, а значыць, ураджэнец Рагачоўшчыны – алімпійскім чэмпіёнам!
У хуткім часе ўладальнік запаветнага алімпійскага золата, атрымаўшы ганаровае званне заслужанага майстра спорту СССР, з’ехаў у клуб Нацыянальнай хакейнай лігі «Вініпег Джэтс», дзе адразу ж замацаваўся ў асноўным складзе. Пасля гэтага былі кантракты з «Дэтройт Рэд Уінгз» і «Сан-Хасэ Шаркс». Потым давялося гуляць у хакейных клубах Швецыі, Германіі, Японіі, у расійскіх – «Металургу» з Магнітагорска, казанскім «Ак Барсе», маскоўскіх «Крылах Саветаў». Апроч гульняў за клубы даволі актыўна выступаў і за зборную каманду Расіі, прымаў удзел у чэмпіянатах свету 1992, 1997, 1999 гадоў. Не пакінуў любімы хакей Сяргей і пасля заканчэння гульнявой кар’еры: цяпер ён жыве ў ЗША, трэніруе юных спартсменаў з Канзас-Сіці.
Р.S. У свой час, займаючыся пошукам інфармацыі пра нашага земляка, давялося паразмаўляць з легендай хакея Уладзіславам Траццяком, знакамітым Аляксандрам Авечкіным, яго маці Таццянай Мікалаеўнай, дарэчы, двухразовай алімпійскай чэмпіёнкай і шматразовай чэмпіёнкай свету і Еўропы па валейболе, але гэта, як кажуць, зусім іншая гісторыя.
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Алексей Кузнецов стал главным тренером ХК «Гомель» в сезоне 2025/2026
- 20:50
- 16.05.2025
- 17843
-
Новый вратарь присоединился к жлобинскому "Металлургу"
- 20:48
- 25.05.2025
- 17450
-
ДСК на первом месте: в Гомеле завершился областной турнир по волейболу среди строителей, посвященный годовщине освобождения Гомеля от немецко-фашистских захватчиков
- 15:25
- 17.11.2025
- 17407
-
Фотофакт: любители уличного баскетбола посоревновались за победу в гомельском сквере Дружбы
- 16:23
- 14.09.2025
- 16775
-
Самая большая игровая зона в городе: в Гомеле открылась многофункциональная спортивная площадка
- 16:41
- 08.09.2022
- 16733
-
Светлогорск собрал активных и жизнерадостных молодых людей с инвалидностью на XV фестиваль «Планета спорта»
- 19:19
- 20.09.2025
- 16611
-
Объект высочайшего уровня: Иван Крупко проинспектировал строящийся физкультурно-оздоровительный центр "Полесье-Арена" в Мозыре
- 19:06
- 20.02.2024
- 16482
-
На горнолыжном комплексе в Мозыре стартовал сезон активного отдыха
- 11:19
- 25.12.2021
- 16211
-
Анонс первых поединков 1/2 финала чемпионата Беларуси по мини-футболу 2025
- 20:26
- 18.05.2025
- 15910
-
Новый вратарь жлобинского "Металлурга" Александр Осипков: "Хочется приносить пользу и тащить в сложных моментах"
- 20:22
- 18.05.2025
- 15815



