Ван Гог сучаснасці. Хлопец з Петрыкава стварае сапраўдныя творы мастацтва… ручкай
Уладзіслаў Свінціцкі, без сціпласці, зорка Instagram. Хлопец актыўна папулярызуе свой від дзейнасці праз модную сетку. Яму толькі 25 гадоў, а ён ужо смела можа прэтэндаваць на званне мастака з выдатнымі перспектывамі. Спытайце, з чаго б? А вы толькі паглядзіце на яго работы. Гэта не традыцыйныя карціны, выпісаныя фарбамі ці алоўкам. Стыль, у якім працуе наш герой, мякка кажучы, не з простых, патрабуе манатоннай шматгадзіннай засяроджанасці, педантычнай скрупулёзнасці і завецца, з першага разу і не запомніш, – пуантылізмам. Пазнаёміліся з ім у "Петрыкаўскіх навінах".
Уладзіслаў Свінціцкі, без сціпласці, зорка Instagram. Хлопец актыўна папулярызуе свой від дзейнасці праз модную сетку. Яму толькі 25 гадоў, а ён ужо смела можа прэтэндаваць на званне мастака з выдатнымі перспектывамі. Спытайце, з чаго б? А вы толькі паглядзіце на яго работы. Гэта не традыцыйныя карціны, выпісаныя фарбамі ці алоўкам. Стыль, у якім працуе наш герой, мякка кажучы, не з простых, патрабуе манатоннай шматгадзіннай засяроджанасці, педантычнай скрупулёзнасці і завецца, з першага разу і не запомніш, – пуантылізмам. Пазнаёміліся з ім у "Петрыкаўскіх навінах".
Малады чалавек скончыў 9 класаў гімназіі горада Петрыкава, затым паступіў у Мазырскі дзяржаўны прафесійны ліцэй будаўнікоў. Дарэчы, скончыў яго з чырвоным дыпломам.
Пасля паступіў ва ўніверсітэт імя Івана Шамякіна. Сёння наш герой працуе ў Салігорскім дзяржаўным каледжы майстрам вытворчага навучання. Мастацкіх школ не заканчваў, але некаторы час наведваў мастацкую студыю ў Петрыкаве.
– Улад, чаму з разнастайных стыляў, ты спыніўся на пуантылізме?
– Адбылося гэта, скажам так, у 19 гадоў. Недзе на прасторах інтэрнэту ўбачыў, як людзі ствараюць розныя работы ў гіперрэалізме, пуантылізме. Вырашыў паспрабаваць. І ўцягнуўся.
Чаму гэты стыль? Кажучы шчыра, лепш за ўсё ў мяне атрымліваецца маляваць менавіта ў ім. Ды і цешыць самалюбства, што далёка не кожны можа працаваць у “кропкавай” тэхніцы.
Пры вывучэнні дадзенага стылю, зрабіў выснову, што ў Беларусі няма мастакоў, якія працуюць у пуантылізме.
Літаральна мая творчасць – гэта нанясенне тысячы чарнільных кропак на белым лісце.
Сёння такі мастацкі кірунак набыў больш сучасную форму: гэта малюнак кропкамі, якія наносяцца на паперу чорнай тушшу з дапамогай спецыяльнай графічнай прылады – рапідографа.
– У Instagram ты падпісаны як “Ван Гог сучаснасці”. Гэта таму што нідэрландскі мастак быў прадаўжальнікам пуантылізму?
– Ван Гог для мяне проста больш на слыху заўсёды быў. Ёсць дастаткова сучасных мастакоў і фатографаў, чыімі працамі я натхняюся.
Instagram – пляцоўка для прасоўвання менавіта арт-кантэнту ў сетцы, я імкнуся рабіць кантэнт для сваёй аўдыторыі. Асноўная мэта – гэта, вядома ж, пазнавальнасць мяне як мастака.
– Ці заўсёды ты ведаў, што хочаш стаць мастаком?
– У мяне заўсёды была схільнасць да малявання, нават класны кіраўнік са школы, калі даведаўся, што я малюю, прыгадаў, як на палях сшыткаў я вымалёўваў усё і ўся.
Вядома ж, маляванне не проста хобі, а большая частка майго жыцця. Хацелася б пакінуць след у свеце мастацтва, але пакуль не спяшаюся запісваць сябе ў мастакі. Яшчэ шмат чаму трэба навучыцца. Кожны дзень удасканальваюся ў абраным рамястве. Бывае, што і начамі пішу.
– Адкуль ты чэрпаеш ідэі?
– З усяго, што вакол. Часцей за ўсё ўсё адбываецца так: я проста бяру некалькі ідэй і злучаю іх разам, тым самым ствараю нешта новае.
Кожная карціна па-свойму цяжкая, па-свойму любімая і індывідуальная, вылучыць адну не магу, хіба што недзе ў глыбіні душы. У сярэднім на адну працу затрачваю ад 50 да 100 гадзін.
– Якая з работ самая складаная?
– Апошняя напісаная мной карціна “Па знаках задыяку – рак” (наогул зараз працую над серыяй карцін, прысвечаных знакам задыяку). Недзе ўбачыў фота ў падобнай інтэрпрэтацыі, знайшоў прыдатны для сябе вобраз. Затым праз яго паказаў сілу, эмоцыі дадзенага знака, а ўжо другая частка карціны кветкі – увасаблялі пачуццёвасць і жвавасць.

– Чула, што ў цябе нават былі выставы…
– За час, што актыўна займаюся творчасцю, правёў 3 выставы: дзве ў Мазыры і адну ў Гомелі. Гэта быў неверагодны досвед.
Арганізацыя выставы і ўсе тонкасці яе размяшчэння вырашалася, вядома ж, не мной асабіста, а людзьмі, зацікаўленымі ў правядзенні.
Працэс стварэння выставы вельмі доўгі і насычаны. Патрэбна выставіць патрэбную колькасць карцін, як мінімум 10. Таксама мае складанасць фінансавае пытанне, бо мастак за свае сродкі мусіць аформіць работы ў рамкі.
На ўсё гэта патрэбен час: падрыхтаваць карціны, знайсці лакацыю, дамовіцца, абгаварыць тонкасці, нюансы, каб абодва бакі – арганізатары і аўтар – былі задаволеныя.
У Мазыры шмат хто ўжо мяне ведае, а працы ў стылі пуантылізм сталі асаблівым упрыгожаннем некалькіх гарадскіх інтэр’ераў. Прыклаў руку я і да стварэння дзіцячай зоны ў адной з мазырскіх кавярняў.
– Праглядаючы твае работы, убачыла, што ты яшчэ захапляешся і фотарэалізмам.
– Фотарэалізм – гэта накірунак выяўленчага мастацтва, у якім мастак стварае рэалістычныя карціны ці скульптуры на аснове фатаграфіі. Многія лічаць, што гэты стыль не зусім адносіцца да мастацтва, бо ў сутнасці гэта змалёўванне. Але, тым не менш, гэта працаёмкі працэс і дае мастаку шмат дадатковых навыкаў.
– Далёка не кожны гатовы прыкласці столькі намаганняў, каб адтачыць свае прафесійныя навыкі. Табе не здаецца, што большасць з маладых людзей сёння дарэмна страчвае час?
– Я непасрэдна працую з сучаснай моладдзю. Ёсць хлопцы, якія знайшлі сябе і займаюцца справай, ідуць да сваёй мэты, а ёсць тыя, хто яшчэ ў пошуку. Але сказаць, што праводзяць час дарэмна, не магу. Прыемна, што зараз з’явіліся юнакі, якія, паводле іх слоў, натхніліся маімі работамі і пачалі маляваць.
Я бы звярнуўся да моладзі з наступнымі словамі: усе вялікія з чагосьці ды пачыналі свой шлях, памятай, далей – больш, далей – лепш!
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 17:21
- 01.07.2021
- 193627
-
Гомельское управление магистральных газопроводов информирует, что на территории области проложены магистральные газопроводы высокого давления
- 12:45
- 16.08.2023
- 132227
-
Житель Светлогорска на выходе из магазина порвал железным штырем дорогую кожанку. В администрации ТЦ ему предложили отличный выход: заштопать куртку
- 13:52
- 04.02.2023
- 107077
-
Высокий инвестиционный потенциал: руководство Гомельской области и Банка развития провели переговоры
- 20:37
- 03.04.2025
- 100906
-
«Остров чистоты» распродает товары, а сайт больше не работает. В чем дело?
- 16:18
- 06.11.2023
- 82617
-
Очередной фейк рассылается в мессенджерах. Милиция просит жителей Гомельщины быть бдительнее
- 16:54
- 01.03.2022
- 78882
-
Пятьсот метров над уровнем паводка: фотографии разлива в Гомельской области с высоты птичьего полета
- 12:11
- 13.04.2023
- 78197
-
Стихийная находка. Какие еще тайны скрывает гомельский парк
- 15:51
- 15.07.2024
- 76264
-
Гомельчанка уехала в Польшу работать в IT-сфере. Вот что она рассказала о жизни в другой стране
- 17:42
- 10.08.2023
- 62082
-
Закройте рты и выключите камеры. Гомельчанин, уехавший в Польшу, рассказал в одном из пабликов, как ему живется за границей
- 12:37
- 28.05.2022
- 59573



