Упраўляючы справамі Прэзідэнта Юрый Віктаравіч Назараў з рабочым візітам наведваў Петрыкаўшчыну

  • 832
  • 15:34
  • 24.09.2025
  • Гомельская правда районная газета "Петрыкаўскія навіны"
Поделиться
Асноўная тэма візіту — інспектаванне ходу будаўнічых работ у межах мадэрнізацыі МТК «Ляскавічы» ААТ «Агра-Ляскавічы».
Асноўная тэма візіту — інспектаванне ходу будаўнічых работ у межах мадэрнізацыі МТК «Ляскавічы» ААТ «Агра-Ляскавічы».


Нагадаем, у час наведвання Петрыкаўшчыны ў маі месяцы Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам было прынята рашэнне мадэрнізаваць пазначаны комплекс гаспадаркі. Упраўляючы справамі Прэзідэнта вывучаў ход будаўніцтва малочна-даільнага блоку, двух кароўнікаў дойнага статку, іншых дапаможных памяшканняў і збудаванняў. Юрый Віктаравіч прааналізаваў на месцы і даў ацэнку выкананню рабочага графіку ўзвядзення аб’ектаў, пытанням забяспечанасці і пастаўкі будаўнічых матэрыялаў, вытворчасці і тэхналогіі ўзвядзення ЛВЛ-бруса. Будаўнікі працуюць зладжана, пры спрыяльных умовах надвор’я плануецца перавесці іх на графік у паўтары рабочыя змены, таму пытанняў па ўзвядзенні аб’екта ў пазначаны тэрмін (канец снежня) быць не павінна.







Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей