Уборкаўская сельская бібліятэка Лоеўскага раёна рэалізуе цікавы краязнаўчы праект
Бібліятэкар Наталля Курдзесава развівае цікавасць да мінулага і вядзе прапаганду краязнаўчых ведаў сярод чытачоў.
Бібліятэкар Наталля Курдзесава развівае цікавасць да мінулага і вядзе прапаганду краязнаўчых ведаў сярод чытачоў.

Краязнаўчае падарожжа «Вёска Уборак у коле часу» выхоўвае ў дзяцей любоў да малой радзімы
Веданне сваіх каранёў спрыяе станаўленню патрыятычных пачуццяў, выхоўвае любоў да малой радзімы. Праект «Сваё… Уборак: вёска з вялікай гісторыяй» выклікае цікавасць да ўнікальнай мясціны на карце Лоеўшчыны, дзе арганічна спалучаецца сучаснасць з даўніной, а багатая гісторыя і культура прываблівае непаўторнасцю. Тут выкарыстаны шматлікія архіўныя дакументы, кніжныя і газетныя публікацыі, успаміны, фотаздымкі.
– Прадстаўнікам старэйшага пакалення ёсць што расказаць малодшаму, бо пераемнасць – гэта мост паміж мінулым і сучасным, сувязь, якую неабходна падтрымліваць, – упэўнена Наталля Курдзесава. – Моладзь мае магчымасць выкарыстоўваць веды, назапашаныя на працягу жыцця пажылымі людзьмі, спазнаць традыцыі і асновы роду, культурныя каштоўнаcці. Сведчанне таму – шэраг мерапрыемстваў, праведзеных у рамках праекта, сярод якіх «Спасаўскія прысмакі», «Матывы народнага ручніка», «Наш край у гады Вялікай Айчыннай вайны». Увесь краязнаўчы матэрыял з фотаздымкамі размешчаны ў бібліятэцы на выставах «Вёска Уборак у люстэрку часу», «Іх лёс з нашай вёскай спалучаны», «Зямля, якой ты часцінка». Цікавасць чытачоў заўсёды вызывае экспазіцыя «Беларускі ручнік» з работамі мясцовай майстрыхі Валянціны Бярнацкай.
Наперадзе яшчэ мноства задумак, работа працягваецца. Магчыма, дзякуючы менавіта гэтаму праекту з’явяцца новыя старонкі гісторыі вёскі Уборак.
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 17:21
- 01.07.2021
- 193627
-
Гомельское управление магистральных газопроводов информирует, что на территории области проложены магистральные газопроводы высокого давления
- 12:45
- 16.08.2023
- 132227
-
Житель Светлогорска на выходе из магазина порвал железным штырем дорогую кожанку. В администрации ТЦ ему предложили отличный выход: заштопать куртку
- 13:52
- 04.02.2023
- 107077
-
Высокий инвестиционный потенциал: руководство Гомельской области и Банка развития провели переговоры
- 20:37
- 03.04.2025
- 100906
-
«Остров чистоты» распродает товары, а сайт больше не работает. В чем дело?
- 16:18
- 06.11.2023
- 82617
-
Очередной фейк рассылается в мессенджерах. Милиция просит жителей Гомельщины быть бдительнее
- 16:54
- 01.03.2022
- 78882
-
Пятьсот метров над уровнем паводка: фотографии разлива в Гомельской области с высоты птичьего полета
- 12:11
- 13.04.2023
- 78197
-
Стихийная находка. Какие еще тайны скрывает гомельский парк
- 15:51
- 15.07.2024
- 76264
-
Гомельчанка уехала в Польшу работать в IT-сфере. Вот что она рассказала о жизни в другой стране
- 17:42
- 10.08.2023
- 62082
-
Закройте рты и выключите камеры. Гомельчанин, уехавший в Польшу, рассказал в одном из пабликов, как ему живется за границей
- 12:37
- 28.05.2022
- 59573



