У Жлобіне ўшанавалі памяць вядомага земляка – беларускага пісьменніка Аляксандра Капусціна
Сёння, 12 лютага, жлабінчане ўрачыста адзначылі 101-ю гадавину з Дня нараджэння знакамітага земляка, ураджэнца вёскі Старая Рудня, ганаровага грамадзяніна Жлобінскага раёна, беларускага пісьменніка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Аляксандра КАПУСЦІНА (1924–1996), сообщает районная газета "Новы дзень".
Сёння, 12 лютага, жлабінчане ўрачыста адзначылі 101-ю гадавину з Дня нараджэння знакамітага земляка, ураджэнца вёскі Старая Рудня, ганаровага грамадзяніна Жлобінскага раёна, беларускага пісьменніка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Аляксандра КАПУСЦІНА (1924–1996), паведамляе раённая газета "Новы дзень".
З гэтай нагоды ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Н.К. Крупскай адбыліся чытанні «Я вам дару цяпло сваёй душы», прысвечаныя жыццю і творчасці Аляксандра Пятровіча.
– Аляксандр Капусцін быў закаханы ў сваю родную Жлобіншчыну, верыў у яе будучыню і працаваў дзеля яе, – адзначылі вядучыя мерапрыемства – бібліятэкары ЦРБ імя Н.К. Крупскай Вольга Шынкевіч і Яўгенія Махкамава.


– Наша задача – захаваць памяць пра Аляксандра Пятровіча Капусціна, – падкрэсліў начальнік аддзела культуры райвыканкама Вячаслаў Паборцаў.
Напрыканцы 1990-х гадоў тагачасным Жлобінскім гарвыканкамам і Гомельскім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі была ўстаноўлена літарутурная прэмія імя Аляксандра Капусціна. Яе лаўрэатамі ў розныя гады станавіліся вядомыя пісьменнікі – Васіль Ткачоў, Валянціна Кадзетава, Міхась Сліва (Кавалёў), былыя рэдактары Жлобінскай райгазеты «Новы дзень», краязнаўцы Павел Кірычэнка і Пётр Шутаў, цяперашні галоўны рэдактар газеты Галіна Мельнікава, сама газета, Стараруднянская сельская бібліятэка, Жлобінскі гісторыка-краязнаўчы музей, іншыя.
Сёння былі названы новыя лаўрэаты – сааўтары кнігі «Жлобін чыгуначны» (Жлобін. ГП «Тэхнічная кніга». 2023–2024) ветэран аховы здароўя, у мінулым галоўны ўрач Жлобінскай вузлавой бальніцы, ганаровы чыгуначнік БЧ, бізнесмен, краязнаўца Алег Попчанка, патэнтны павераны Рэспублікі Беларусь, краязнаўца Барыс Мінееў і журналіст, супрацоўнік газеты «Новы дзень», краязнаўца Мікалай Шуканаў (ён таксама лаўрэат данай прэміі за 2018 г.). Гэтае выданне не ведае аналагаў у Беларусі.

Алег Попчанка адзначыў:
– Я не мог не напісць гэтую кнігу. З чыгункай, Жлобінскай вузлавой бальніцай, звязаны лепшыя гады майго жыцця. Галоўныя героі кнігі – людзі, якія шмат гадоў працавалі на чыгунцы. Многіх з іх я ведаў асабіста. Сярод іх начальнік лакаматыўнага дэпо, а затым кіраўнік гарадской адміністрацыі Уладзімір Ерафееў, і простыя людзі, напрыклад, столяр і станочнік Станіслаў Міхайлоўскі, стаж якога на дарозе 56 гадоў! Шмат удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, пра якіх ёсць задумка напісаць асобную кнігу.
Аб тым, як стваралася гэтая кніга, таксама расказалі Барыс Мінееў і Мікалай Шуканаў.
Выступілі лаўрэаты прэміі імя Аляксандра Капусціна мінулых гадоў Пётр Шутаў і Юлія Андросава. Ад імя калектыву бібліятэкі новых лаўрэатаў павіншавала дырэктар згаданай установы культуры Таццяна Яновіч.

Свой верш, прысвечаны Аляксандру Капусціну, прачытала вучаніца СШ № 2 Дар’я Шкрадзюк. Музычныя нумары падрыхтавалі выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў № 1: вакальны ансамбль «Ліра» пад кіраўніцтвам Алены Марозавай і салістка Аліса Гваздзянская.
Сёння на магіле Аляксандра Капусціна (на могілках у Жлобіне) ад улад і грамадскасці раёна былі ўскладзены кветкі.
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 17:21
- 01.07.2021
- 193627
-
Гомельское управление магистральных газопроводов информирует, что на территории области проложены магистральные газопроводы высокого давления
- 12:45
- 16.08.2023
- 132227
-
Житель Светлогорска на выходе из магазина порвал железным штырем дорогую кожанку. В администрации ТЦ ему предложили отличный выход: заштопать куртку
- 13:52
- 04.02.2023
- 107077
-
Высокий инвестиционный потенциал: руководство Гомельской области и Банка развития провели переговоры
- 20:37
- 03.04.2025
- 100906
-
«Остров чистоты» распродает товары, а сайт больше не работает. В чем дело?
- 16:18
- 06.11.2023
- 82617
-
Очередной фейк рассылается в мессенджерах. Милиция просит жителей Гомельщины быть бдительнее
- 16:54
- 01.03.2022
- 78882
-
Пятьсот метров над уровнем паводка: фотографии разлива в Гомельской области с высоты птичьего полета
- 12:11
- 13.04.2023
- 78197
-
Стихийная находка. Какие еще тайны скрывает гомельский парк
- 15:51
- 15.07.2024
- 76264
-
Гомельчанка уехала в Польшу работать в IT-сфере. Вот что она рассказала о жизни в другой стране
- 17:42
- 10.08.2023
- 62082
-
Закройте рты и выключите камеры. Гомельчанин, уехавший в Польшу, рассказал в одном из пабликов, как ему живется за границей
- 12:37
- 28.05.2022
- 59573



