Тры назвы, адзін лёс. Брагінскай раённай газеце «Маяк Палесся» – 90!
Своеасаблівы летапісец гісторыі раёна, калектыў рэдакцыі не забываецца і пра ўласную гісторыю. 19 лютага далёкага 1932 года жыхары самага паўднёвага рэгіёна Гомельскага краю атрымалі першы нумар раённага выдання, якое называлася «Трыбуна калгасніка».
Своеасаблівы летапісец гісторыі раёна, калектыў рэдакцыі не забываецца і пра ўласную гісторыю. 19 лютага далёкага 1932 года жыхары самага паўднёвага рэгіёна Гомельскага краю атрымалі першы нумар раённага выдання, якое называлася «Трыбуна калгасніка».

Галоўны рэдактар Галіна Шаўчэнка, рэдактар аддзела сельскага жыцця Ніна Сінілава, карэспандэнт Ірына Стычынская. Фота прадстаўлена рэдакцыяй газеты «Маяк Палесся»
Газета ўсебакова асвятляла калгаснае будаўніцтва, прамысловасць, культурна-масавую работу ў раёне. Выходзіла два разы на тыдзень фарматам у палову старонкі сучаснага нумара. Працавала і друкарня, дзе займаліся выпускам дробнай бланачнай прадукцыі.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны,у перыяд акупацыі, дзейнасць выдання была часова прыпынена. Яшчэ ў руінах ляжала гаспадарка, а 23 снежня 1943 года, менш чым праз месяц пасля выгнання ворага, паштальёны разнеслі першую пасляваенную раёнку. Не хапала паперы, і некаторыя нумары выходзілі ў зменшаным фармаце.
Разбураная краіна ўзнаўлялася неверагоднымі па хуткасці тэмпамі. Разам з ёй мацнеў і Брагінскі раён. Вядома ж, газета не заставалася ў баку ад гэтага вірлівага жыцця. У 1955 годзе яе фармат павялічыўся да паловы друкаванага аркуша, і яна пачала выходзіць тройчы ў тыдзень.
У 1962-м праходзіць рэарганізацыя ў сельскай гаспадарцы, і назва «Трыбуна калгасніка» перастае адпавядаць зместу газеты. Яна змяніла назву на «Прамень камунізму». У гэтым жа годзе ў Хойніках на базе трох раёнаў (дадаюцца Брагінскі і Камарынскі) ствараецца калгасна-саўгаснае ўпраўленне. Выпуск брагінскай раёнкі быў спынены. Але ненадоўга. У 1963 годзе гэта ўпраўленне было раздзелена на два, створаны Хойніцкі і Брагінскі раёны. 16 сакавіка зноў выйшла ў свет раённая газета, якая і сёння носіць назву «Маяк Палесся».
Са святам, калегі! Творчых здабыткаў жадаюць вам журналісты «Гомельскай праўды»!
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 17:21
- 01.07.2021
- 193627
-
Гомельское управление магистральных газопроводов информирует, что на территории области проложены магистральные газопроводы высокого давления
- 12:45
- 16.08.2023
- 132226
-
Житель Светлогорска на выходе из магазина порвал железным штырем дорогую кожанку. В администрации ТЦ ему предложили отличный выход: заштопать куртку
- 13:52
- 04.02.2023
- 107076
-
Высокий инвестиционный потенциал: руководство Гомельской области и Банка развития провели переговоры
- 20:37
- 03.04.2025
- 100905
-
«Остров чистоты» распродает товары, а сайт больше не работает. В чем дело?
- 16:18
- 06.11.2023
- 82616
-
Очередной фейк рассылается в мессенджерах. Милиция просит жителей Гомельщины быть бдительнее
- 16:54
- 01.03.2022
- 78881
-
Пятьсот метров над уровнем паводка: фотографии разлива в Гомельской области с высоты птичьего полета
- 12:11
- 13.04.2023
- 78196
-
Стихийная находка. Какие еще тайны скрывает гомельский парк
- 15:51
- 15.07.2024
- 76263
-
Гомельчанка уехала в Польшу работать в IT-сфере. Вот что она рассказала о жизни в другой стране
- 17:42
- 10.08.2023
- 62081
-
Закройте рты и выключите камеры. Гомельчанин, уехавший в Польшу, рассказал в одном из пабликов, как ему живется за границей
- 12:37
- 28.05.2022
- 59572



