Таццяна Ляшук, брыгадзір малочна-таварнага комплексу “Бабунічы”, працягвае сямейную працоўную дынастыю работнікаў сельскай гаспадаркі
Бацькі ў мінулым прысвяцілі сябе прафесіям палявода і трактарыста тут жа, на малой радзіме, распавядаюць у газете "Петрыкаўскія навіны".
Бацькі ў мінулым прысвяцілі сябе прафесіям палявода і трактарыста тут жа, на малой радзіме, распавядаюць у газете "Петрыкаўскія навіны".

“На чале любой справы павінен быць парадак”Таццяна Леанідаўна родам з Сотнічаў. Пасля заканчэння Бабуніцкай сярэдняй школы вырашыла застацца ў вёсцы і займацца працай на зямлі. З часам стварыла сям’ю, абжылася, нарадзіла траіх дзяцей – але выбранай прафесіі не змяніла.
– Агульны стаж у сельскай гаспадарцы ў мяне дваццаць гадоў. Паўтара гады таму мне даверылі пасаду брыгадзіра на комплексе. Я разам з дзвюма цялятніцамі, трыма даяркамі і адной падменнай адказваем за 567 дойных кароў і нованароджаных цялят, – дзеліцца брыгадзір. Скажу шчыра – праца займае большую частку майго часу. Каманда ў нас адказная і мы вельмі перажываем, калі раптам здараецца нешта не па плану, хвалюемся за вынікі. Напрыклад, сакавік прынёс нам радасныя моманты: нарадзілася 50 цялят, а прыбаўленне ў вазе ўжо наяўных склала 900 грам.
Для працы ў гаспадарцы ёсць усё неабходнае: корм, дабаўкі, вітаміны, патрэбная тэхніка і абсталяванне. Справа за чалавечым фактарам – выконваць усё ў тэрмін, паводле тэхналогій і рэкамендацый спецыялістаў, і галоўнае, лічыць гераіня, сумленна і з любоўю. Умовы для работнікаў створаны: хто працуе адказна, выконвае абавязкі, той на заробак не скардзіцца. Адчуваецца падтрымка кіраўніка, калектыву.
– Праца – гэта аснова любога поспеху. І наш поспех напрамую залежыць ад працаздольнасці. Калі ў справу не ўкладаць душу, то не атрымаеш аддачы, – лічыць Таццяна Леанідаўна. – Я кажу нават не пра матэрыяльныя каштоўнасці, а пра маральнае задавальненне. Я шмат часу праводжу побач з жывёламі. Неабходна назапасіцца цярпеннем і мець цвёрдае жаданне дасягнуць пастаўленай мэты.
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 17:21
- 01.07.2021
- 193627
-
Гомельское управление магистральных газопроводов информирует, что на территории области проложены магистральные газопроводы высокого давления
- 12:45
- 16.08.2023
- 132227
-
Житель Светлогорска на выходе из магазина порвал железным штырем дорогую кожанку. В администрации ТЦ ему предложили отличный выход: заштопать куртку
- 13:52
- 04.02.2023
- 107077
-
Высокий инвестиционный потенциал: руководство Гомельской области и Банка развития провели переговоры
- 20:37
- 03.04.2025
- 100906
-
«Остров чистоты» распродает товары, а сайт больше не работает. В чем дело?
- 16:18
- 06.11.2023
- 82617
-
Очередной фейк рассылается в мессенджерах. Милиция просит жителей Гомельщины быть бдительнее
- 16:54
- 01.03.2022
- 78882
-
Пятьсот метров над уровнем паводка: фотографии разлива в Гомельской области с высоты птичьего полета
- 12:11
- 13.04.2023
- 78197
-
Стихийная находка. Какие еще тайны скрывает гомельский парк
- 15:51
- 15.07.2024
- 76264
-
Гомельчанка уехала в Польшу работать в IT-сфере. Вот что она рассказала о жизни в другой стране
- 17:42
- 10.08.2023
- 62082
-
Закройте рты и выключите камеры. Гомельчанин, уехавший в Польшу, рассказал в одном из пабликов, как ему живется за границей
- 12:37
- 28.05.2022
- 59573



