Сёння спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча
На жаль, лёс адпусціў паэту на гэтым свеце толькі 25 гадоў 5 месяцаў і 16 дзён. Значную частку свайго кароткага жыцця Багдановіч правёў далёка ад родных мясцін, аднак усёй душой імкнуўся ў Беларусь, выказваў у сваіх лірычных радках бязмежную любоў да яе, пісаў па-беларуску.
На жаль, лёс адпусціў паэту на гэтым свеце толькі 25 гадоў 5 месяцаў і 16 дзён. Значную частку свайго кароткага жыцця Багдановіч правёў далёка ад родных мясцін, аднак усёй душой імкнуўся ў Беларусь, выказваў у сваіх лірычных радках бязмежную любоў да яе, пісаў па-беларуску.

Максіму Багдановічу прысвечана новая кніга серыі «Жыццё знакамітых людзей Беларусі» выдавецтва «Мастацкая літаратура». Супрацоўнік Брагінскай раённай бібліятэкі Марына Баброўнік стала першым чытачом гэтага выдання. Фота Алега Белавусава
У Вільне на пачатку 1914 года быў выдадзены адзіны прыжыццёвы зборнік вершаў Максіма – «Вянок». І крытыкі адразу ж акрысцілі маладога паэта песняром прыгажосці. А як яшчэ можна назваць аўтара бессмяротных радкоў «Па-над белым пухам вішняў, быццам сіні аганёк, б’ецца, уецца шпаркі, лёгкі сінякрылы матылёк» або «Здароў, марозны, звонкі вечар! Здароў, скрыпучы, мяккі снег!»? Яго вершы ўключаны ў школьныя хрэстаматыі і пакладзены на музыку. Яго «Слуцкіх ткачых», «Зорку Венеру», «Вераніку» ведаюць далёка за межамі нашай Радзімы.
Яго імя ўнесена ў каляндарны спіс ЮНЕСКА выдатных асоб і падзей свету.

Помнік Максіму Багдановічу ў Мінску адкрыты 9 снежня 1981 года. Фота з інтернета
Хвароба, якая была для сям’і Багдановіча рокам, не пашкадавала і Максіма. Вясна 1917-га стала апошняй у жыцці паэта. Ён памёр «у белым доме ля сіняй бухты» у Ялце, куды паехаў лячыцца ад сухотаў на грошы, сабраныя сябрамі.
Сёння мы ўспамінаем самага рамантычнага беларускага паэта з цеплынёй і ўдзячнасцю. За тое, што пакінуў нам надзвычайна светлыя радкі, за тое, што любіў Беларусь і жадаў ёй дабра. За тое, што яго вершы запаўняюць нашы душы пяшчотай і прыгажосцю, а зорка Венера, як і пры яго жыцці, усё гэтак жа ўзыходзіць над зямлёю, каб прывесці з сабой светлыя згадкi.
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 17:21
- 01.07.2021
- 193627
-
Гомельское управление магистральных газопроводов информирует, что на территории области проложены магистральные газопроводы высокого давления
- 12:45
- 16.08.2023
- 132226
-
Житель Светлогорска на выходе из магазина порвал железным штырем дорогую кожанку. В администрации ТЦ ему предложили отличный выход: заштопать куртку
- 13:52
- 04.02.2023
- 107076
-
Высокий инвестиционный потенциал: руководство Гомельской области и Банка развития провели переговоры
- 20:37
- 03.04.2025
- 100905
-
«Остров чистоты» распродает товары, а сайт больше не работает. В чем дело?
- 16:18
- 06.11.2023
- 82616
-
Очередной фейк рассылается в мессенджерах. Милиция просит жителей Гомельщины быть бдительнее
- 16:54
- 01.03.2022
- 78881
-
Пятьсот метров над уровнем паводка: фотографии разлива в Гомельской области с высоты птичьего полета
- 12:11
- 13.04.2023
- 78196
-
Стихийная находка. Какие еще тайны скрывает гомельский парк
- 15:51
- 15.07.2024
- 76263
-
Гомельчанка уехала в Польшу работать в IT-сфере. Вот что она рассказала о жизни в другой стране
- 17:42
- 10.08.2023
- 62081
-
Закройте рты и выключите камеры. Гомельчанин, уехавший в Польшу, рассказал в одном из пабликов, как ему живется за границей
- 12:37
- 28.05.2022
- 59572



