Рэпартаж з вёскі Маклішча Хойніцкага раёна, дзе жыве толькі тры чалавекі
У Маклішчах Хойніцкага раёна раней было 60 дамоў, а зараз застаўся адзін – тут жыве сям’я з трох чалавек.
У Маклішчах Хойніцкага раёна раней было 60 дамоў, а зараз застаўся адзін – тут жыве сям’я з трох чалавек.
Вольга Іванаўна жыве у вёсцы змалку
Калодзеж у агародзе ёсць, значыцца, без вады жыхары не прападуць. Бачу, у двары нехта рухаецца – гэта бабуля Вольга Іванаўна Пархоменка, ёй 87 гадоў. Яна ўжо нарэзала свінням чыгуны з бульбай і гарбузамі і хутка збіраецца адправіць ежу ў распаленую печку. Таксама семкі плануе падсушыць для хлопцаў. Увечары, магчыма, будзе ўчыняць кіслыя аладкі ці булкі.
– Як у вас справы?
– У нас усё добра, донька. Тупаем паціху. Сын мой з Хойнікаў хацеў забраць да сябе многа разоў. Але як я кіну сваю родную хату ў Маклішчах? Змалку тут жыву. Навошта мне адсюль з’язджаць, не разумею. Адно толькі пагана – суседзяў няма, і пагаварыць амаль няма з кім. Добра хоць са мной яшчэ сын Віця жыве, ды пляменнік Іван. Ёсць да каго абмовіцца.
Гаспадарка тут ладная, сумаваць вяскоўцам не прыходзіцца. Прыгожы конь Буян пасвіцца каля двара, ён дапамагае зямлю апрацоўваць. Курэй штук 10 грабецца. А катоў колькі багата, паспявай толькі малака наліваць.
Віктар Пархоменка апрацоўвае зямлю разам з Буянам
Ёсць і козачкі: адну клічуць Малышкай, другую – Марусяй.
Вось ужо на зіму сям’я дроў назапасіла. Бачу ляжаць акуратна складзеныя на вуліцы: у лясніцтве выпісалі.
– Звяроў тут дзікіх ніякіх не водзіцца? – пытаюся ў Віктара.
– Ваўкі бегаюць, аднак нас яны абходзяць бокам. Да мы іх і не баімся.
– У горад як дабіраецеся?
– Рэйсавым аўтобусам, які ходзіць толькі па серадам, або сам на мапедзе. Год назад яго сабе купіў. Заўтра па таблеткі паеду ў райцэнтр, потым на базар, ды ў госці да брата завітаю.
Навіны маклішчукі слухаюць па тэлевізары. Па дамашнім тэлефоне размаўляюць з роднымі. Раз на тыдзень курсіруе магазін «Еўраопт» і «бусік» з Калінкавічаў часам наведваецца. Запасаюцца прадуктамі, каб хапіла надоўга. Больш купляюць хлеб, каўбасу, масла, смятану, макароны. Свінням камбікорм бяруць.
– У нас у Маклішчах каранавірусу няма. З Мінска сюды да нас прыязджалі вучоныя, паветра правяралі. Дык сказалі, што да нас трэба з гарадоў людзей вазіць, каб яны дыхалі тут свежым паветрам, – патлумачыла Вольга Іванаўна.
Развітваюся з маклішчукамі. Выхожу з двара і ў чарговы раз разумею, што вясковыя людзі нейкія асаблівыя, шчырыя і вясёлыя, нягледзячы на розныя абставіны.
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 17:21
- 01.07.2021
- 193627
-
Гомельское управление магистральных газопроводов информирует, что на территории области проложены магистральные газопроводы высокого давления
- 12:45
- 16.08.2023
- 132227
-
Житель Светлогорска на выходе из магазина порвал железным штырем дорогую кожанку. В администрации ТЦ ему предложили отличный выход: заштопать куртку
- 13:52
- 04.02.2023
- 107077
-
Высокий инвестиционный потенциал: руководство Гомельской области и Банка развития провели переговоры
- 20:37
- 03.04.2025
- 100906
-
«Остров чистоты» распродает товары, а сайт больше не работает. В чем дело?
- 16:18
- 06.11.2023
- 82617
-
Очередной фейк рассылается в мессенджерах. Милиция просит жителей Гомельщины быть бдительнее
- 16:54
- 01.03.2022
- 78882
-
Пятьсот метров над уровнем паводка: фотографии разлива в Гомельской области с высоты птичьего полета
- 12:11
- 13.04.2023
- 78197
-
Стихийная находка. Какие еще тайны скрывает гомельский парк
- 15:51
- 15.07.2024
- 76264
-
Гомельчанка уехала в Польшу работать в IT-сфере. Вот что она рассказала о жизни в другой стране
- 17:42
- 10.08.2023
- 62082
-
Закройте рты и выключите камеры. Гомельчанин, уехавший в Польшу, рассказал в одном из пабликов, как ему живется за границей
- 12:37
- 28.05.2022
- 59573



