Перспектывы класічнай літаратуры ў эпоху глабалізацыі абмеркавалі падчас круглага стала ў ГДУ імя Ф. Скарыны

  • 544
  • 18:07
  • 30.01.2026
  • Нина Алдакушкина
Поделиться
Мерапрыемства было прысвечана 105-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка, Героя Сацыялістычнай працы Івана Пятровіча Шамякіна.
Мерапрыемства было прысвечана 105-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка, Героя Сацыялістычнай працы Івана Пятровіча Шамякіна.


У сустрэчы прынялі ўдзел загадчык кафедры беларускай літаратуры, доктар філалагічных навук, прафесар Іван Штейнер, іншыя навукоўцы, магістранты і студэнты, якія даследуюць спадчыну слыннага земляка, а таксама рэктар універсітэта Сяргей Хахомаў.

У фармаце «анлайн» далучыліся дачка пісьменніка доктар філалагічных навук, прафесар Таццяна Шамякіна і старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Карлюкевіч.

Удзельнікі круглага стала абмеркавалі, як у сучасным глабалізаваным свеце, пранікнутым лічбавымі тэхналогіямі і новымі медыйнымі фарматамі, захоўваецца каштоўнасць класічных літаратурных твораў. Неаднаразова падкрэслівалася, што творчасць Івана Шамякіна мае моцны маральны патэнцыял, так неабходны сёння.
















Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей