Новыя камбайны для самых працавітых з ААТ«Брагінка»
Адкрытаму акцыянернаму таварыству «Брагінка» выдзелілі два стэпавыя караблі, якія толькі што сышлі з канвеера «Гомсельмаша». Іх даверылі Сяргею Карсаку і Дзмітрыю Ковалю.
Адкрытаму акцыянернаму таварыству «Брагінка» выдзелілі два стэпавыя караблі, якія толькі што сышлі з канвеера «Гомсельмаша». Іх даверылі Сяргею Карсаку і Дзмітрыю Ковалю.
Сяргей Пятровіч – прадстаўнік роду Карсакоў, моцнага і працавітага. Пяць яго братоў і сястра выраслі годнымі людзьмі, знайшлі сваё месца ў жыцці і прадоўжылі сямейную традыцыю. Усё, за што браліся, выконвалі сумленна, з душой. Так вучылі бацькі. Іх урокі дзеці засвоілі. У 16-гадовым узросце Сяргей ужо працаваў механізатарам у калгасе: у вучэбным камбінаце атрымаў пасведчанне трактарыста, а праз два гады – і вадзіцеля.
Сяргей Карсак
Пасля арміі вярнуўся на малую радзіму і вось ужо 35 гадоў сумленна працуе ў «Брагінцы». Сельгаспрадпрыемства некалькі гадоў назад вырошчвала цыбулю. Займаўся гэтай культурай у асноўным Карсак, які набыў вопыт, спасціг сакрэты агратэхнікі. Пагутарыўшы з Сяргеем Пятровічам, зразумела, чаму менавіта яму даверылі машыну з лагатыпам «Палессе». Словы патомнага хлебароба «Я люблю і берагу тэхніку» характарызуюць яго як чалавека неабыякавага і ашчаднага, які адносіцца да агульнай маёмасці як да ўласнай. На яго думку, камбайн будзе ў страі доўгі час, калі эксплуатаваць тэхніку беражліва і ўмела.
Прозвішча Дзмітрыя Коваля на працягу доўгага часу значыцца ў ліку камбайнераў-тысячнікаў. У мінулым годзе ён у складзе дэлегацыі Брагінскага раёна прымаў удзел у абласных дажынках, адзначаны граматай абласнога Савета дэпутатаў. Вартасці стэпавага карабля новай мадэлі, які атрымаў нядаўна, Дзмітрый Віктаравіч паспеў ацаніць на рапсавым полі. Сельгасмашына значна адрозніваецца ад сваіх папярэднікаў тэхнічнымі магчымасцямі, для выдзіцеля ў кабіне створаны камфортныя ўмовы. І ўвогуле, працаваць на ёй прэстыжна.
Дзмітрый Коваль
А свой камбайн, на якім убіраў хлеб на працягу чатырох гадоў (гаспадарцы яго выдзелілі ў 2017-м), перадаў Юру і Мікалаю Карсакам. Іх асноўнае месца работы – раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях. Каб дапамагчы вяскоўцам у час напружанай сельгаскампаніі, браты бяруць на гэты час водпуск.
Аб адным непакояцца хлебаробы: каб не перашкаджала непагода. Ёсць тэхніка, ёсць жаданне працаваць, хочацца на новых камбайнах хутчэй зжаць і абмалаціць тое, што вырасцілі на палях, і парадавацца важкаму караваю. Пажадаем ім поспехаў!
Фота Ірыны СТЫЧЫНСКАЙ
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 17:21
- 01.07.2021
- 193627
-
Гомельское управление магистральных газопроводов информирует, что на территории области проложены магистральные газопроводы высокого давления
- 12:45
- 16.08.2023
- 132227
-
Житель Светлогорска на выходе из магазина порвал железным штырем дорогую кожанку. В администрации ТЦ ему предложили отличный выход: заштопать куртку
- 13:52
- 04.02.2023
- 107077
-
Высокий инвестиционный потенциал: руководство Гомельской области и Банка развития провели переговоры
- 20:37
- 03.04.2025
- 100906
-
«Остров чистоты» распродает товары, а сайт больше не работает. В чем дело?
- 16:18
- 06.11.2023
- 82617
-
Очередной фейк рассылается в мессенджерах. Милиция просит жителей Гомельщины быть бдительнее
- 16:54
- 01.03.2022
- 78882
-
Пятьсот метров над уровнем паводка: фотографии разлива в Гомельской области с высоты птичьего полета
- 12:11
- 13.04.2023
- 78197
-
Стихийная находка. Какие еще тайны скрывает гомельский парк
- 15:51
- 15.07.2024
- 76264
-
Гомельчанка уехала в Польшу работать в IT-сфере. Вот что она рассказала о жизни в другой стране
- 17:42
- 10.08.2023
- 62082
-
Закройте рты и выключите камеры. Гомельчанин, уехавший в Польшу, рассказал в одном из пабликов, как ему живется за границей
- 12:37
- 28.05.2022
- 59573



