Не жаночая справа. Сапраўды? Адказалі жанчыны з Петрыкаўскага раёну
Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня у "Петрыкаўскіх навінах" ўзгадалі думку, якую можна сфармуліраваць словамі “не жаночая справа”. Адносна нядаўна такую фразу можна было пачуць у дачыненні да пэўных прафесій фізічнай працы, інтэлектуальных ці творчых заняткаў. У першых Алімпійскіх гульнях 1896 года ў Афінах жанчыны не ўдзельнічалі. Ды і зараз, пачуўшы пра жаночы футбол ці хакей, у многіх на твары з’яўляецца ўсмешка. Больш за тое, у шэрагу краін жанчынам забаронена з’яўляцца на стадыёнах, калі там выступаюць мужчыны ў лёгкім спартыўным адзенні.
Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня у "Петрыкаўскіх навінах" ўзгадалі думку, якую можна сфармуліраваць словамі “не жаночая справа”. Адносна нядаўна такую фразу можна было пачуць у дачыненні да пэўных прафесій фізічнай працы, інтэлектуальных ці творчых заняткаў. У першых Алімпійскіх гульнях 1896 года ў Афінах жанчыны не ўдзельнічалі. Ды і зараз, пачуўшы пра жаночы футбол ці хакей, у многіх на твары з’яўляецца ўсмешка. Больш за тое, у шэрагу краін жанчынам забаронена з’яўляцца на стадыёнах, калі там выступаюць мужчыны ў лёгкім спартыўным адзенні.
Не жаночая справа. Сапраўды?
Капітан валейбольнай каманды “Петрыкаў” Крысціна Браім лічыць: “Жаночы спорт у пэўнай ступені дэманструе сацыяльную развітасць краіны і мне вельмі прыемна зазначыць, што мы жывём у Беларусі – дзяржаве, дзе ў тым ліку і ў спорце жанчыны маюць аднолькавыя з мужчынамі правы. Прадстаўніцы прыгожай паловы часцяком бароняць спартыўны гонар нашай краіны на міжнароднай арэне не горш за мужчын, возьмем для прыкладу хоць бы тэніс. Ну, а наконт прыгажосці зазначу: быць чалавекам, чые выступленні прызнаюцца не толькі выніковымі, а яшчэ і прыгожымі – не крыўдна”. Першая жанчына ў гісторыі савецкай міліцыі пачала службу толькі ў 1928 годзе. Зараз прадстаўніцы прыгожай паловы ў пагонах нікога не здзіўляюць.
Інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі, капітан міліцыі Марына Цішкевіч адзначае: “Я абрала лёс праваахоўніка, скарыстаўшыся прыкладам бацькі. Напэўна, з гэтай прычыны родныя аднесліся да майго выбару з разуменнем і павагай. Што да службы, то магу зазначыць: ахова правапарадку – справа агульная, дзе кожны робіць свой унёсак: і міліцыянер, і правапаслухмяны грамадзянін, і настаўнік. Таму не варта падзяляць нас на мужчын і жанчын, бо ўсе мы дбаем пра тое, каб кожны адчуваў у любым кутку краіны абарону і спакой”.
Па сціплых звестках вядома, што першая ў Расійскай Імперыі жанчына-вадзіцель села за “абаранак” яшчэ ў 1898 годзе, праз тры-чатыры гады пасля з’яўлення на вуліцах Расіі першых аўтамабіляў. Але меркаванне, што жанчыны кіруюць горш за мужчын, можна чуць і зараз.
Так, майстар па вытворчым навучанні кіраванню механічнымі транспартнымі сродкамі райструктуры ДТССАФ Галіна Адась упэўнена: “Галоўнае, каб чалавек любіў сваю справу і ўдасканальваўся як спецыяліст. Мне часта даводзілася чуць, што я займаюся не жаночай справай, але ў адказ магу зазначыць, што люблю сваю прафесію і з дзяцінства марыла пра яе. Не істотна, хто навучае кіраванню – мужчына ці жанчына. Галоўнае, каб спецыяліст аддаваўся сваёй справе поўнасцю і працаваў на якасны вынік”.
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 17:21
- 01.07.2021
- 193627
-
Гомельское управление магистральных газопроводов информирует, что на территории области проложены магистральные газопроводы высокого давления
- 12:45
- 16.08.2023
- 132227
-
Житель Светлогорска на выходе из магазина порвал железным штырем дорогую кожанку. В администрации ТЦ ему предложили отличный выход: заштопать куртку
- 13:52
- 04.02.2023
- 107077
-
Высокий инвестиционный потенциал: руководство Гомельской области и Банка развития провели переговоры
- 20:37
- 03.04.2025
- 100906
-
«Остров чистоты» распродает товары, а сайт больше не работает. В чем дело?
- 16:18
- 06.11.2023
- 82617
-
Очередной фейк рассылается в мессенджерах. Милиция просит жителей Гомельщины быть бдительнее
- 16:54
- 01.03.2022
- 78882
-
Пятьсот метров над уровнем паводка: фотографии разлива в Гомельской области с высоты птичьего полета
- 12:11
- 13.04.2023
- 78197
-
Стихийная находка. Какие еще тайны скрывает гомельский парк
- 15:51
- 15.07.2024
- 76264
-
Гомельчанка уехала в Польшу работать в IT-сфере. Вот что она рассказала о жизни в другой стране
- 17:42
- 10.08.2023
- 62082
-
Закройте рты и выключите камеры. Гомельчанин, уехавший в Польшу, рассказал в одном из пабликов, как ему живется за границей
- 12:37
- 28.05.2022
- 59573



