Нашы праўнукі павінны ведаць пра вайну, ахвярамі якой сталі мільёны людзей
З пачуццём гонару за Беларусь, за нашы гімн і сцяг, за гераічнае мінулае народа, за яго памяркоўнасць і працавітасць прымаю да сэрца артыкулы 15 і 54 праекта Канстытуцыі, а таксама Указ № 1 Прэзідэнта аб абвяшчэнні 2022-га Годам гістарычнай памяці.
З пачуццём гонару за Беларусь, за нашы гімн і сцяг, за гераічнае мінулае народа, за яго памяркоўнасць і працавітасць прымаю да сэрца артыкулы 15 і 54 праекта Канстытуцыі, а таксама Указ № 1 Прэзідэнта аб абвяшчэнні 2022-га Годам гістарычнай памяці.
Памяць павінна жыць вечна, тады будуць вечна жыць нашы продкі, спадчына, традыцыі, культура, самабытнасць беларускага народа. Захаванне гістарычнай памяці, праўдзівага паказу падзей Вялікай Айчыннай, недапушчальнасць легалізацыі і гераізацыі нацызма, увекавечванне ахвяр генацыду супраць беларускага народа – тое, без чаго немагчыма дальнейшае развіццё дзяржавы. Праўда пра вайну, якая адабрала жыццё ў кожнага трэцяга, а можа, нават, і другога жыхара Беларусі, павінна быць пад канстытуцыйнай абаронай.

Помнік абаронцам Айчыны ў Брагіне. Фота Івана Кузмянкова
І гэту праўду мы павінны перадаць нашым дзецям, унукам і праўнукам.
Я нарадзіўся, рос і вучыўся ў БССР – і ганаруся гэтым. Мне 67 гадоў, маю трое дзяцей і чацвёра ўнукаў. Буду галасаваць ужо за трэцюю ў маім жыцці Канстытуцыю. Вельмі хочацца дачакацца і пабачыць, як будуць жыць мае праўнукі ў суверэннай Беларусі. Спадзяюся і веру, што шчасліва. Хачу, каб ніколі не было войнаў, аніякіх, толькі мір і згода паміж народамі і краінамі. Але я хачу, каб мае праўнукі ведалі, што была вайна, у час якой мільёны людзей загінулі на франтах, сталі ахвярамі генацыду, згарэлі ў вясковых хатах і гумнах. У галаве не ўкладваецца: за адну ноч у Але Светлагорскага раёна згарэлі 950 дзяцей, а яшчэ былі Хатынь, Боркі і сотні іншых вёсак. Сярод іх і 71 вёска на маёй малой радзіме – Брагіншчыне. Ушчэнт было спалена 76 двароў у Рудні Жураўлёвай, дзе я нарадзіўся.
Прэзідыум райсавета дэпутатаў падтрымаў ідэю аб увекавечванні памяці спаленых вёсак Брагіншчыны, дзе ў агні згарэлі, па дадзеных пракуратуры на сённяшні дзень, не менш чым 700 чалавек, лічбы яшчэ ўдакладняюцца. Манумент плануецца ўзвесці на знакавым месцы ў Брагіне, дзе было расстраляна больш як 8000 чалавек, якіх сюды звозілі з розных раёнаў Беларусі (Камарынскага, Хойніцкага, Лоеўскага, Калінкавіцкага і іншых), а таксама з Украіны. Па словах гомельскага ваеннага гісторыка, ураджэнца Брагіншчыны Канстанціна Мішчанкі, гэта лічба не канчатковая і можа скласці больш за 12000.
У раёне праходзіць акцыя «Дарогамі спаленых вёсак», галоўная мэта якой данесці да кожнага жыхара праўду пра вайну. Створаны аргкамітэт, ёсць план мерапрыемстваў, вядзецца збор сродкаў на распрацоўку праекта. Брагінская раённая арганізацыя ветэранаў адкрыла рахунак для пералічэння сродкаў:
Брагінская раённая арганізацыя Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, р/р BY92 ВАРВ 3015 4309 8001 3000 0000, ААТ «Белаграпрамбанк», код банка ВАРВВY2Х, УНП 400423610, назначэнне плацяжу: збор сродкаў на мадэрнізацыю воінскага пахавання.
Звяртаюся да ўсіх неабыякавых людзей, жыхароў і ўраджэнцаў Брагіншчыны: падтрымаем акцыю «Дарогамі спаленых вёсак» маральна і матэрыяльна. Сярод нас людзі рознага ўзросту і прафесій, розных пасад, ёсць дактары і кандыдаты навук, прафесары і дацэнты, старшыні райвыканкамаў і іх намеснікі, кіраўнікі розных устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў. Звяртаюся за дапамогай да простых людзей і пенсіянераў. Мы жывем у розных кутках Беларусі і за мяжой, але мы ўсе землякі і любім сваю малую радзіму, сваю вёску, свой бацькоўскі кут.
Сябры, пералічым на рахунак хто сколькі зможа. Нашы ахвяраванні будуць падарункам да 875-годдзя Брагіна, якое будзе адзначацца ў гэты знакавы Год гістарычнай памяці.
* * *
Брагінскія вёскі –
сёстры Хатыні,
Попелам пакрыты
трагічны ваш лёс.
Смутак ніколі з сэрца не згіне,
Памяць ад вас па жыцці я пранёс.
Хаты згарэлі, жорны, начоўкі...
Комін застаўся
ды абвуглены сад.
Шкада буслянят
з абжытай буслоўкі –
Ушчэнт усё знішчыў
фашысцкі гад.
Шляхамі спаленых вёсак
Наша памяць сёння ідзе.
Іх трагедыя – у душы адгалосак,
Які да крыжоў паклонных вядзе.
З болем на сэрцы схілім галовы,
У памяці вечнай вашы імёны.
Няхай не будзе трагедый новых,
Вайне той крывавай
нашы праклёны.
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 17:21
- 01.07.2021
- 193627
-
Гомельское управление магистральных газопроводов информирует, что на территории области проложены магистральные газопроводы высокого давления
- 12:45
- 16.08.2023
- 132226
-
Житель Светлогорска на выходе из магазина порвал железным штырем дорогую кожанку. В администрации ТЦ ему предложили отличный выход: заштопать куртку
- 13:52
- 04.02.2023
- 107076
-
Высокий инвестиционный потенциал: руководство Гомельской области и Банка развития провели переговоры
- 20:37
- 03.04.2025
- 100905
-
«Остров чистоты» распродает товары, а сайт больше не работает. В чем дело?
- 16:18
- 06.11.2023
- 82616
-
Очередной фейк рассылается в мессенджерах. Милиция просит жителей Гомельщины быть бдительнее
- 16:54
- 01.03.2022
- 78881
-
Пятьсот метров над уровнем паводка: фотографии разлива в Гомельской области с высоты птичьего полета
- 12:11
- 13.04.2023
- 78196
-
Стихийная находка. Какие еще тайны скрывает гомельский парк
- 15:51
- 15.07.2024
- 76263
-
Гомельчанка уехала в Польшу работать в IT-сфере. Вот что она рассказала о жизни в другой стране
- 17:42
- 10.08.2023
- 62081
-
Закройте рты и выключите камеры. Гомельчанин, уехавший в Польшу, рассказал в одном из пабликов, как ему живется за границей
- 12:37
- 28.05.2022
- 59572



