Нарыс Якуба Коласа «На руінах Гомеля» быў надрукаваны ў «Гомельскай праўдзе»
Якуб Колас быў узрушаны «спадчынай», пакінутай у Гомелі нямецка-фашыскімі захопнікамі.
Якуб Колас быў узрушаны «спадчынай», пакінутай у Гомелі нямецка-фашыскімі захопнікамі.
«Вясёлы, прыветны, радасны быў наш мілы Гомель. Утульна выглядалі праз пышныя дрэвы садоў чысценькія домікі на акраінах горада. Прыгожа ўзнімаліся і свяціліся ў сонцы новыя мураваныя будынкі гарадскога цэнтра. Звонкім маладым гоманам поўніліся вуліцы, бульвары і паркі», – так Якуб Колас пачынаў свой нарыс «На руінах Гомеля», які быў надрукаваны ў «Гомельскай праўдзе» 5 красавіка 1944 года.

Якуб Колас быў узрушаны ўбачаным у вызваленым Гомелі. Фота з адкрытых інтэрнет-крыніц
І вось як народны пісьменнік апісваў наш абласны цэнтр пасля вызвалення: «Нельга без пачуцця жалю, вострага болю і пякучага абурэння супроць нямецкай погані пазіраць сягоння на руіны Гомеля. Папялішчы спаленых будынкаў, абгарэлыя дрэвы садоў, груды друзу, бітай цэглы і скручанага віхрамі агню жалеза – вось што засталося ад Гомеля. Як шкілеты, стаяць мёртвыя сцены мураваных будынкаў, сведкі нямецкага варварства. Тое, што заставалася пасля бамбёжак, узарвана і спалена… А чыё сэрца не загарыцца агнём бязлітаснай помсты нямецкім вылюдкам за знішчэнне нявінных людзей, расстраляных і пахаваных гітлераўскімі катамі ў ваколіцах Гомеля! Дзясяткі тысяч ахвяр нямецкага злачынства без часу знайшлі магілу ў супрацьтанкавых равах…».
Але час адплаты блізіцца, пісаў Якуб Колас. «Ніколі не пераможа сіла цемры, зла і разбурэнняў. Не ўсталюе над светам яна сваёй улады. Усё, што прыходзіць з змроку, у мрок і сойдзе. Мы залечым раны сваёй зямлі, адбудуем нашы гарады, падымем іх з попелу руін, бо мы адштурхоўваемся ад цемры. На нашым баявым сцягу напісаны вялікія словы: праўда, справядлівасць, прагрэс, дружба і салідарнасць народаў».
Як гэта сугучна сённяшняму часу, калі ў свеце рушацца вечныя каштоўнасці, перапісваецца гісторыя, топчуцца сапраўдныя героі, якія абаранялі родную зямлю і здабывалі Вялікую Перамогу. Але будзем памятаць прароцкія словы вялікага песняра: «Усё, што прыходзіць з змроку, у мрок і сойдзе».
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 17:21
- 01.07.2021
- 193627
-
Гомельское управление магистральных газопроводов информирует, что на территории области проложены магистральные газопроводы высокого давления
- 12:45
- 16.08.2023
- 132227
-
Житель Светлогорска на выходе из магазина порвал железным штырем дорогую кожанку. В администрации ТЦ ему предложили отличный выход: заштопать куртку
- 13:52
- 04.02.2023
- 107077
-
Высокий инвестиционный потенциал: руководство Гомельской области и Банка развития провели переговоры
- 20:37
- 03.04.2025
- 100906
-
«Остров чистоты» распродает товары, а сайт больше не работает. В чем дело?
- 16:18
- 06.11.2023
- 82617
-
Очередной фейк рассылается в мессенджерах. Милиция просит жителей Гомельщины быть бдительнее
- 16:54
- 01.03.2022
- 78882
-
Пятьсот метров над уровнем паводка: фотографии разлива в Гомельской области с высоты птичьего полета
- 12:11
- 13.04.2023
- 78197
-
Стихийная находка. Какие еще тайны скрывает гомельский парк
- 15:51
- 15.07.2024
- 76264
-
Гомельчанка уехала в Польшу работать в IT-сфере. Вот что она рассказала о жизни в другой стране
- 17:42
- 10.08.2023
- 62082
-
Закройте рты и выключите камеры. Гомельчанин, уехавший в Польшу, рассказал в одном из пабликов, как ему живется за границей
- 12:37
- 28.05.2022
- 59573



