Максім Танк, змагар за ўз’яднанне роднай Беларусі, жыве ў светлай памяці землякоў
Такімі радкамі Яўген Іванавіч Скурко (творчы псеўданім Максім Танк) вітаў прыход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь.
Такімі радкамі Яўген Іванавіч Скурко (творчы псеўданім Максім Танк) вітаў прыход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь.

Помнік Максіму Танку ў райцэнтры Мядзел Мінскай вобласці. Фота з Інтэрнета
Ведаю, як на нашай роднай з паэтам Мядзельшчыне шчыра шануюць яго памяць. Дом-музей на хутары, экспазіцыя ў раённым краязнаўчым музеі, помнік у цэнтры Мядзела, вуліца 17 верасня, школа ў аграгарадку Сваткі яго імені, створаны там літаратурна-краязнаўчы музей…
Менавіта з асобай творцы-рэвалюцыянера, які ў час польскай акупацыі нашага краю пераадолеў пешшу сотні кіламетраў, змагаючыся за волю землякоў, магчымасць гаварыць па-беларуску, вучыцца на сваёй мове, карыстацца дарункамі лясоў і нарачанскіх азёраў, атаясамліваецца і ў маім уяўленні Максім Танк. З яго імем звязваю і гэтае вялікае свята 17 верасня на малой радзіме і радуюся таму, што стаў гэты дзень зараз у нашай краіне Днём народнага адзінства.
Пашчасціла школьніцай-пачаткоўкай страчацца з паэтам на нарачанскай дачы, чуць яго зычны раскацісты смех у час зямляцкай гаворкі з маім бацькам, дзівіцца, што паэт – звычайны чалавек. Пазней, ужо студэнткай філфака БДУ, прачытаўшы танкаўскія «Лісткі календара», наноў перажыла яго беластоцкія пуцявіны-сцежкі, дарогі з Пількаўшчыны да Вільні, арышты, турэмныя зняволенні. Ніколі не забудзецца і бацькоўская адзнака народнасці паэта: «Ён – наш, свой».
Паэт-змагар, трыбун, Максім Танк і ў Вялікую Айчынную, знаходзячыся ў эвакуацыі ў Саратаўскай вобласці, запісаўся ў народнае апалчэнне, каб трапіць на фронт. Накіравалі ў газету «За Савецкую Беларусь», дзе сваім словам патрыёта заклікаў народных мсціўцаў: «Не шкадуйце, хлопцы, пораху!» Працуючы ў гэтым выданні, а пазней адказным сакратаром агітплаката «Раздавім фашысцкую гадзіну!», наш зямляк змагаўся з акупантамі апавяданнямі, памфлетамі, публіцыстыкай, вершамі, ствараў сваю партызанскую паэму «Янук Сяліба».
Як дарагую рэліквію захоўваю аўтограф паэта, што ўзяла колісь на літаратурным свяце ў Вязынцы. Памятаю, як у час яго цяжкай хваробы многія «змагары» рупіліся перацягнуць нашага земляка пад свой сцяг, не цікавячыся станам здароўя. А ён, яшчэ ў перадваенным 1940-м быў прызнаны савецкім пісьменнікам і ганарыўся гэтым, як і пазней званнямі народнага пісьменніка Беларусі, Героя Сацыялістычнай Працы, Лаўрэата Ленінскай прэміі, Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы, акадэміка… Ён не парываў сувязь з землякамі.
Была ў жніўні 1995 года на развітанні з Паэтам у Пількаўшчыне, калі яго праводзілі ў апошні шлях на бацькоўскія клады ў вёсцы Новікі: «Абраў сабе тут месца наш Максім. Ён быў сапраўдны Беларусі сын». Так прачула згадвалі яго вяскоўцы, звычайныя сяляне!
Марыцца, што свята 17 верасня будзе адзначацца ў нашай дзяржаве з такой жа пашанай, як і 3 ліпеня. Цяпер, калі многія і маладзейшыя беларусы рэальна адчулі цану незалежнасці, за якую змагаўся наш Максім Танк.
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 17:21
- 01.07.2021
- 193627
-
Гомельское управление магистральных газопроводов информирует, что на территории области проложены магистральные газопроводы высокого давления
- 12:45
- 16.08.2023
- 132227
-
Житель Светлогорска на выходе из магазина порвал железным штырем дорогую кожанку. В администрации ТЦ ему предложили отличный выход: заштопать куртку
- 13:52
- 04.02.2023
- 107077
-
Высокий инвестиционный потенциал: руководство Гомельской области и Банка развития провели переговоры
- 20:37
- 03.04.2025
- 100906
-
«Остров чистоты» распродает товары, а сайт больше не работает. В чем дело?
- 16:18
- 06.11.2023
- 82617
-
Очередной фейк рассылается в мессенджерах. Милиция просит жителей Гомельщины быть бдительнее
- 16:54
- 01.03.2022
- 78882
-
Пятьсот метров над уровнем паводка: фотографии разлива в Гомельской области с высоты птичьего полета
- 12:11
- 13.04.2023
- 78197
-
Стихийная находка. Какие еще тайны скрывает гомельский парк
- 15:51
- 15.07.2024
- 76264
-
Гомельчанка уехала в Польшу работать в IT-сфере. Вот что она рассказала о жизни в другой стране
- 17:42
- 10.08.2023
- 62082
-
Закройте рты и выключите камеры. Гомельчанин, уехавший в Польшу, рассказал в одном из пабликов, как ему живется за границей
- 12:37
- 28.05.2022
- 59573



