Гомельскае абласное аб’яднанне прафсаюзаў яскрава падтрымала рэспубліканскую акцыю «Кожная пятніца – роднае сваё»

  • 415
  • 13:15
  • 06.02.2026
  • Наталья Лопатина
Поделиться
У холе першага паверха Дома прафсаюзаў разгарнулася сапраўдная атмасферная зона, напоўненая беларускім каларытам і цеплынёй.
У холе першага паверха Дома прафсаюзаў разгарнулася сапраўдная атмасферная зона, напоўненая беларускім каларытам і цеплынёй.


Раніца для работнікаў аб’яднання пачалася не толькі з кавы, але і з любімых мелодый: музычнае суправаджэнне з песень, якія ведае і спявае ўся краіна, адразу задало святочны настрой.
Праграма была разнастайнай і цікавай. Пакуль адныя ўдзельнікі з інтэлектуальным задорам адгадвалі загадкі, спаборнічалі ў віктарыне на веданне нашай спадчыны, другія актыўна праходзілі краязнаўчы квест: на спецыяльнай карце шукалі знакамітыя славутасці Беларусі. Заданні сталі выдатнай нагодай яшчэ раз захапіцца прыгажосцю роднай зямлі і пашырыць веды. Акрамя гэтага, кожны змог атрымаць зарад натхнення – цёплае сімвалічнае пажаданне, якое будзе саграваць і натхняць на працягу ўсяго працоўнага дня.
Сапраўднай беларускай пятніцы ўсім нам!





Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей