Газета «Петрыкаўскія навіны» часта расказвае жыццёвыя гісторыі пра сем’і з раёна
Крануў ліст жыхара Конкавічаў Аляксея Міцуры, які напісаў у рэдакцыю раёнкі пра сваіх суседзяў – сям’ю Кахнюк.
Крануў ліст жыхара Конкавічаў Аляксея Міцуры, які напісаў у рэдакцыю раёнкі пра сваіх суседзяў – сям’ю Кахнюк.
«Падыход у выхаванні будучага пакалення, адносіны дарослых і дзяцей адзін да аднаго і да суседзяў могуць паслужыць прыкладам для многіх бацькоў. Гаспадар дома – Юрый. Родам з Лагойскага раёна. З дзяцінства прывучаны да працы на зямлі і прафесію выбраў адпаведную. У Пінскім ветэрынарным тэхнікуме атрымаў спецыяльнасць ветэрынара і застаўся працаваць на Піншчыне.
Гаспадыня – Валянціна. Ураджэнка Петрыкава. Скончыла Магілёўскі тэхнікум лёгкай прамысловасці, пасля чаго была накіравана на працу ў Пінск, дзе і сустрэлася са сваім будучым мужам. У 1993 годзе Валянціна і Юрый стварылі сям’ю і вырашылі пераехаць у Петрыкаў. Праз год на свет з’явіўся першынец. Пажыўшы нейкі час у горадзе, маладыя вырашаюць пераехаць у вёску Конкавічы: хацелася больш прасторы, быць гаспадарамі на сваім кавалку зямлі. Вёска вабіла блізкасцю да лесу і рэчкі.
З цягам часу ў хаце зазвінеў шматгалосы дзіцячы смех, і ў 2000-м сям’я набыла стасус шматдзетнай. Яшчэ праз два гады ў бацькоў падрасталі два сыны і дзве дачкі. Усё задуманае Юрый і Валянціна ўвасаблялі ў жыццё, бо не баяліся працы, гадавалі дзяцей у любові і ласцы, і тыя плацілі ім узаемнасцю.
А яшчэ ўсе члены сям’і духоўна багатыя і міласэрныя людзі. Вырашылі, што ёсць магчымасць дараваць бацькоўскае цяпло і тым, хто мае ў гэтым патрэбу. Так прыйшло рашэнне ўзяць на выхаванне прыёмных дзяцей. Пачаліся будні, запоўненыя новымі клопатамі і турботамі. У 2008 годзе сям’я пры падтрымцы дзяржавы пабудавала двухпавярховы дом.
І як найдаражэйшы падарунак у Валянціны і Юрыя нарадзілася яшчэ адна дачушка».
Кахнюк маюць прысядзібны ўчастак, не прапускаюць сезон ягад і грыбоў. Дзеці навучаны па гаспадарцы практычна ўсяму.
У сям’і ёсць правіла – аберагаць адзін аднаго.
На думку аўтара ліста, асобных слоў заслугоўвае Валянціна. «Мае цудоўны голас. Калі пачынае спяваць, хочацца слухаць яе бясконца. Запамінальныя іх песенныя дуэты з дачкой». У свой час жанчына атрымала з рук тагачаснага старшыні аблвыканкама Аляксандра Якабсона Ордэн Маці.
Жыццё сям’і Кахнюк праходзіць у паўсядзённай працы. Старэйшыя дзеці ўжо сталі на свой хлеб, сын Ілья працаўладкаваўся ў Мінскай вобласці, дочкі засталіся на малой радзіме. Сафія – урач агульнай практыкі Петрыкаўскай ЦРБ, Юля – кандытар на мясцовым хлебзаводзе. Алена і Аляксей – студэнты сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай устаноў краіны. Дар’я, як і трое прыёмных дзяцей, вучыцца ў мясцовай школе. Юрый Аляксеевіч працуе ветэрынарам СУП «Палессе-Аграінвест», Валянціна Юр’еўна – прыёмная маці. Але ёсць тое, што ўсіх аб’ядноўвае: кожны член гэтай сям’і ўпрыгожвае сваё жыццё добрымі справамі.
Падрыхтавала Святлана СОБАЛЕВА
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 17:21
- 01.07.2021
- 193627
-
Гомельское управление магистральных газопроводов информирует, что на территории области проложены магистральные газопроводы высокого давления
- 12:45
- 16.08.2023
- 132227
-
Житель Светлогорска на выходе из магазина порвал железным штырем дорогую кожанку. В администрации ТЦ ему предложили отличный выход: заштопать куртку
- 13:52
- 04.02.2023
- 107077
-
Высокий инвестиционный потенциал: руководство Гомельской области и Банка развития провели переговоры
- 20:37
- 03.04.2025
- 100906
-
«Остров чистоты» распродает товары, а сайт больше не работает. В чем дело?
- 16:18
- 06.11.2023
- 82617
-
Очередной фейк рассылается в мессенджерах. Милиция просит жителей Гомельщины быть бдительнее
- 16:54
- 01.03.2022
- 78882
-
Пятьсот метров над уровнем паводка: фотографии разлива в Гомельской области с высоты птичьего полета
- 12:11
- 13.04.2023
- 78197
-
Стихийная находка. Какие еще тайны скрывает гомельский парк
- 15:51
- 15.07.2024
- 76264
-
Гомельчанка уехала в Польшу работать в IT-сфере. Вот что она рассказала о жизни в другой стране
- 17:42
- 10.08.2023
- 62082
-
Закройте рты и выключите камеры. Гомельчанин, уехавший в Польшу, рассказал в одном из пабликов, как ему живется за границей
- 12:37
- 28.05.2022
- 59573



