Дарога ў будучыню. Маладым – жыллё і льготныя крэдыты
Сёлета ў гаспадаркі Брагіншчыны прыехалі 11 выпускнікоў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных сельскагаспадарчых навучальных устаноў. Сярод іх ёсць ураджэнцы раёна.
Сёлета ў гаспадаркі Брагіншчыны прыехалі 11 выпускнікоў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных сельскагаспадарчых навучальных устаноў. Сярод іх ёсць ураджэнцы раёна.
У адкрытым акцыянерным таварыстве «Пераможнік» сустрэліся з тэхнікам-механікам Станіславам Філонам, які атрымаў веды па спецыяльнасці ў Палескім аграрна-тэхнічным каледжы. Пачуўшы знаёмае прозвішча, беспамылкова вызначылі: юнак з суседняга Малажына, прадстаўнік дынастыі Філонаў. Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Валянціна Дзегцярэнка ўзгадала яго бабулю Тамару Тарасаўну, якая ўзначальвала прафсаюзную арганізацыю «Малажынскага», праводзіла для вяскоўцаў цікавыя мерапрыемствы, удзельнічала ў мастацкай самадзейнасці. Бацька і дзядзька Станіслава працуюць тут вадзіцелямі і зараз.
Дарога ў будучыню Станіслава Філона. Выпускнік Палескага аграрна-тэхнічнага каледжа працуе на роднай Брагіншчыне
А ў «Пераможнік» малады спецыяліст прыйшоў у красавіку, так што за гэты час паспеў асвоіцца ў калектыве. Палявыя работы ў асноўным завяршыліся, і ў гэтыя дні Станіслаў разам са сваім памочнікам заняты пастаноўкай тэхнікі на зімовае захоўванне.
Карына Ермакова родам з Холмеча. Пасля гомельскага каледжа атрымала ў «Пераможніку» пасаду бухгалтара. Можна сказаць, што ёй пашанцавала. Па-першае, тут вопытныя калегі, якія ахвотна дзеляцца ведамі і ўводзяць у курс справы. Па-другое, галоўны бухгалтар Валерыя Салахава аказвае ўсялякую падтрымку і дапамогу ў вырашэнні бытавых праблем. Па-трэцяе, усведамленне таго, што ты запатрабаваны, усяляе веру ў свае сілы.
Сяргей Куцэнка атрымаў кватэру ў Брагіне
Валерыя Салахава ў гэтым сельгаспрадпрыемстве – з лютага мінулага года. Сёлета ёй выдзелілі кватэру ў Брагіне. Карына таксама мае права на жыллё, пабудаванае за сродкі, якія выдзяляюцца на ліквідацыю наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, але ж ёй давядзецца крыху пачакаць.
А вось Сяргей Куцэнка – з жыллём. Аднапакаёўка ў райцэнтры дасталася яму ўтульная і светлая. У мінулым годзе ён з дыпломам выпускніка сельгасакадэміі вярнуўся ў Брагінскі раён і быў накіраваны ў «Пераможнік» інжынерам па ахове працы. Як і іншыя маладыя спецыялісты, на першым працоўным месцы атрымаў стыпендыю, даплату. Яна будзе налічвацца да асноўнага заробку штомесячна на працягу двух гадоў у суме 80 рублёў. Сяргей выкарыстаў магчымасць атрымаць ільготны крэдыт на набыццё мэблі і бытавой тэхнікі. Па яго словах, гэтых грошай яму хапіла, каб купіць усё неабходнае.

Карына Ермакова і Валерыя Салахава разумеюць адна адну з паўслова
І ў гаспадарцы, і ў раёне ацанілі дзелавыя якасці інжынера. На думку Валянціны Рыгораўны, яго вызначаюць пачуццё адказнасці за даручаную справу, павага да суразмоўцы, кампетэнтнасць. Сяргей Куцэнка непакоіцца, каб жывёлаводы і механізатары «Пераможніка» былі забяспечаны спецвопраткай, абуткам, сродкамі аховы. У свой час ён атрымаў мэтавае накіраванне на вучобу, таму ў «Пераможніку» будзе працаваць як мінімум пяць гадоў.
Прыемна, што ўраджэнцы Брагіншчыны пасля вучобы вяртаюцца на малую радзіму. Тут іх заўсёды чакаюць.
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 17:21
- 01.07.2021
- 193627
-
Гомельское управление магистральных газопроводов информирует, что на территории области проложены магистральные газопроводы высокого давления
- 12:45
- 16.08.2023
- 132226
-
Житель Светлогорска на выходе из магазина порвал железным штырем дорогую кожанку. В администрации ТЦ ему предложили отличный выход: заштопать куртку
- 13:52
- 04.02.2023
- 107076
-
Высокий инвестиционный потенциал: руководство Гомельской области и Банка развития провели переговоры
- 20:37
- 03.04.2025
- 100905
-
«Остров чистоты» распродает товары, а сайт больше не работает. В чем дело?
- 16:18
- 06.11.2023
- 82616
-
Очередной фейк рассылается в мессенджерах. Милиция просит жителей Гомельщины быть бдительнее
- 16:54
- 01.03.2022
- 78881
-
Пятьсот метров над уровнем паводка: фотографии разлива в Гомельской области с высоты птичьего полета
- 12:11
- 13.04.2023
- 78196
-
Стихийная находка. Какие еще тайны скрывает гомельский парк
- 15:51
- 15.07.2024
- 76263
-
Гомельчанка уехала в Польшу работать в IT-сфере. Вот что она рассказала о жизни в другой стране
- 17:42
- 10.08.2023
- 62081
-
Закройте рты и выключите камеры. Гомельчанин, уехавший в Польшу, рассказал в одном из пабликов, как ему живется за границей
- 12:37
- 28.05.2022
- 59572



