Аб чым пісала «Гомельская праўда» у 1945-м
Гамяльчане добра ведалі маёра, а потым падпалкоўніка танкіста І. Д. Чарняхоўскага.
Гамяльчане добра ведалі маёра, а потым падпалкоўніка танкіста І. Д. Чарняхоўскага.
Яго змястоўныя даклады як лектара гаркома партыі часта слухалі рабочыя гарадскіх прадпрыемстваў. Іван Данілавіч быў членам пленума гаркома КП(б)Б.
Незадоўга да пачатку вайны з фашысцкай Германіяй полк, дзе служыў тав. Чарняхоўскі, быў адпраўлены для нясення службы ў Заходнюю Беларусь.
Не забыў генерал арміі Чарняхоўскі і ў вайну горад Гомель, які ён палюбіў за яго прывабны і прыгожы выгляд. Зусім нядаўна, восенню мінулага года, сакратар абкома КП(б)Б тав. Куцак і сакратар гаркома партыі Герой Савецкага Саюза тав. Барыкін наведалі яго ў штабе фронта.
Генерал арміі распытваў прыбыўшых аб тым, як забудоўваецца горад, у чым ён мае патрэбу, якія планы яго аднаўлення. Госці з Гомеля аб усім расказвалі генералу арміі.
Развітваючыся з гамельчанамі, тав. Чарняхоўскі паведаміў, што войскі 3-га Беларускага фронта робяць невялікі падарунак. У Гомель былі накіраваны 12 грузавых аўтамашын і рад другіх каштоўных і вельмі патрэбных у аднаўленні горада рэчаў. У хуткім часе падарункі франтавікоў прыбылі ў Гомель.
Па прапанове працоўных некалькі дзён назад выканкам гарсавета прыняў рашэнне ўшанаваць памяць выдатнага савецкага палкаводца, войскі якога прымалі актыўны ўдзел у вызваленні Савецкай Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Па рашэнню гарсавета вуліца Ляшчынская, на якой знаходзіліся казармы танкавага палка, дзе служыў Іван Данілавіч Чарняхоўскі, перайменавана ў вуліцу імя Чарняхоўскага. Першы спецыяльны дзіцячы дом, у якім выхоўваюцца дзеці франтавікоў, перайменаваны ў спецыяльны дзіцячы дом імя генерала арміі І. Д. Чарняхоўскага.
3 сакавіка 1945 года
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 17:21
- 01.07.2021
- 193627
-
Гомельское управление магистральных газопроводов информирует, что на территории области проложены магистральные газопроводы высокого давления
- 12:45
- 16.08.2023
- 132227
-
Житель Светлогорска на выходе из магазина порвал железным штырем дорогую кожанку. В администрации ТЦ ему предложили отличный выход: заштопать куртку
- 13:52
- 04.02.2023
- 107077
-
Высокий инвестиционный потенциал: руководство Гомельской области и Банка развития провели переговоры
- 20:37
- 03.04.2025
- 100906
-
«Остров чистоты» распродает товары, а сайт больше не работает. В чем дело?
- 16:18
- 06.11.2023
- 82617
-
Очередной фейк рассылается в мессенджерах. Милиция просит жителей Гомельщины быть бдительнее
- 16:54
- 01.03.2022
- 78882
-
Пятьсот метров над уровнем паводка: фотографии разлива в Гомельской области с высоты птичьего полета
- 12:11
- 13.04.2023
- 78197
-
Стихийная находка. Какие еще тайны скрывает гомельский парк
- 15:51
- 15.07.2024
- 76264
-
Гомельчанка уехала в Польшу работать в IT-сфере. Вот что она рассказала о жизни в другой стране
- 17:42
- 10.08.2023
- 62082
-
Закройте рты и выключите камеры. Гомельчанин, уехавший в Польшу, рассказал в одном из пабликов, как ему живется за границей
- 12:37
- 28.05.2022
- 59573



