5 снежня раённай газеце «Хойніцкія навіны» споўнілася 90 гадоў
Увесь гэты час газета як вялікае люстэрка, што адлюстроўвае жыццё раёна, яго жыхароў. Раёнка – гучнае рэха розных падзей, якія датычацца Хойнікшчыны. Яркі ліхтарык, які высвечвае праблемы жыццядзейнасці, грамадскую думку. А ў цэлым, калі раён лічыць адной вялікай дружнай сям’ёй, то газета – стары добры сямейны альбом, летапіс з вялікай колькасцю пажаўцелых старонак у падшыўках.
Увесь гэты час газета як вялікае люстэрка, што адлюстроўвае жыццё раёна, яго жыхароў. Раёнка – гучнае рэха розных падзей, якія датычацца Хойнікшчыны. Яркі ліхтарык, які высвечвае праблемы жыццядзейнасці, грамадскую думку. А ў цэлым, калі раён лічыць адной вялікай дружнай сям’ёй, то газета – стары добры сямейны альбом, летапіс з вялікай колькасцю пажаўцелых старонак у падшыўках.

Калектыў рэдакцыі налічвае 11 чалавек, якія шчыра любяць і цэняць сваю работу. Фота «Хойніцкіх навін»
Яны ствараюцца няспынна, ціха шалясцелі нават калі ішла Вялікая Айчынная вайна. Раённая газета выдавалася ў падполлі, нагадвала баявы лісток і называлася ў той цяжкі час «За Радзіму». Была ў яе гісторыі і назва «Новы шлях», але большасць чытачоў памятаюць, напэўна, самае даўгавечнае імя – «Ленінскі сцяг».
З сярэдзіны 2009 года раёнку клічуць па-новаму – «Хойніцкія навіны». Яна расцвіла ў розных колерах друку, прырасла старонкамі ў аб’ёме і сайтам, суполкамі ў інтэрнэце. Словам, стараецца быць больш стыльнай, сучаснай, каб на кожным спатканні ўражваць чытачоў і падабацца ім.
За газетнымі старонкамі вялікая праца ўсіх работнікаў рэдакцыі: дакладны рытм, тэрміновасць заданняў, бяссонныя ночы, паспешныя паведамленні ў нумар, жалезная абмежаванасць часу, пошук дакладных думак і фраз, палёт фантазіі на вёрстцы…
У ліку былых кіраўнікоў рэдакцыі М. Іофе, А. Чэкатоўскі, С. Багданаў, І. Вяршынская, Р. Рутман, Л. Волкава, У. Зарэцкі, У. Гулевіч, А. Сакун, У. Далгалычанка, І. Лукашэнка, В. Белаш (нядаўна яна ўзначаліла газету «Гомельские ведомости») – сапраўдныя энтузіясты і майстры сваёй справы. Узгадаць усіх, хто працаваў адной творчай камандай з імі, складана. Кожны ўносіў свой адметны пасільны ўклад у нараджэнне газеты, іх старанні і намаганні, як і мінулыя гады, спрасаваны ў падшыўках газеты.
Сённяшні калектыў раённай газеты налічвае 11 чалавек. Усе яны шчыра любяць і цэняць сваю работу. З гадамі рэдакцыя выпрацавала сваю сістэму дыхання: у пятніцу пасля адпраўкі газеты ў гомельскую друкарню – агульны выдых, а ў панядзелак – удых, і так кожны тыдзень – на адным дыханні.
Са святам, калегі!
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 17:21
- 01.07.2021
- 193627
-
Гомельское управление магистральных газопроводов информирует, что на территории области проложены магистральные газопроводы высокого давления
- 12:45
- 16.08.2023
- 132227
-
Житель Светлогорска на выходе из магазина порвал железным штырем дорогую кожанку. В администрации ТЦ ему предложили отличный выход: заштопать куртку
- 13:52
- 04.02.2023
- 107077
-
Высокий инвестиционный потенциал: руководство Гомельской области и Банка развития провели переговоры
- 20:37
- 03.04.2025
- 100906
-
«Остров чистоты» распродает товары, а сайт больше не работает. В чем дело?
- 16:18
- 06.11.2023
- 82617
-
Очередной фейк рассылается в мессенджерах. Милиция просит жителей Гомельщины быть бдительнее
- 16:54
- 01.03.2022
- 78882
-
Пятьсот метров над уровнем паводка: фотографии разлива в Гомельской области с высоты птичьего полета
- 12:11
- 13.04.2023
- 78197
-
Стихийная находка. Какие еще тайны скрывает гомельский парк
- 15:51
- 15.07.2024
- 76264
-
Гомельчанка уехала в Польшу работать в IT-сфере. Вот что она рассказала о жизни в другой стране
- 17:42
- 10.08.2023
- 62082
-
Закройте рты и выключите камеры. Гомельчанин, уехавший в Польшу, рассказал в одном из пабликов, как ему живется за границей
- 12:37
- 28.05.2022
- 59573



