17 граняў адзінства: у Петрыкаўскім раёне прайшла адкрытая дыялогавая пляцоўка ў Доме культуры
Напярэдадні Дня народнага адзінства раённы Дом культуры стаў месцам правядзення адкрытай дыялогавай пляцоўкі ў межах грамадска-палітычнага марафону, ініцыіраванага кіраўніцтвам “Белай Русі”, “17 граняў адзінства”. Сёлета марафон праходзіць у 17 гарадах Беларусі. На Гомельшчыне дыскусійныя пляцоўкі арганізаваны ў Брагіне, Карме і Петрыкаве, паведамляе раённая газета «Прыпяцкая праўда».
Напярэдадні Дня народнага адзінства раённы Дом культуры стаў месцам правядзення адкрытай дыялогавай пляцоўкі ў межах грамадска-палітычнага марафону, ініцыіраванага кіраўніцтвам “Белай Русі”, “17 граняў адзінства”. Сёлета марафон праходзіць у 17 гарадах Беларусі. На Гомельшчыне дыскусійныя пляцоўкі арганізаваны ў Брагіне, Карме і Петрыкаве, паведамляе раённая газета «Прыпяцкая праўда».
Экспертамі адкрытага дыялогу выступілі прадстаўнікі розных сфер дзейнасці, лідары меркаванняў, а таксама спецыялісты, якія валодаюць багатым вопытам работы з моладдзю і ініцыятарамі грамадзянскіх праектаў, гатовыя падзяліцца сваімі ведамі і знайсці сумесныя шляхі развіцця.
Напачатку адкрытага дыялогу вядучыя мерапрыемства правялі з прысутнымі інтэрактыў, падчас якога згадалі 17 асноўных фактаў пра знакавую для нашай краіны дату – Дзень народнага адзінства.
Першая тэма, якую закранула ў сваім выступленні ўдзельнік сустрэчы – дэпутат Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў, лідар грамадскага меркавання Людміла Гошка – нацыянальны лідар у Адзінстве.
– У сучасным свеце лідарства і дыпламатыя адыгрываюць вядучую ролю на міжнароднай арэне і наш Прэзідэнт, без перабольшання, па гэтых паказчыках “задае тон” на ўзроўні вядучых ігракоў сусветнай палітычнай супольнасці.
Яго стратэгія і падыходы да міжнароднага супрацоўніцтва выклікаюць павагу як сярод суайчыннікаў, так і за межамі краіны. На міжнароднай арэне наш Кіраўнік дзяржавы дэманструе сілу і аўтарытэт нашай краіны. Параўноўваючы памеры і эканамічную магутнасць Беларусі з іншымі краінамі, мы бачым, як прымаюць нашага Прэзідэнта – і гэта выклікае пачуццё павагі.
Пра грамадзянскую супольнасць і асабістую адказнасць з удзельнікамі адкрытага дыялогу гаварыла прадстаўнік Маладзёжнага Савета пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Юлія Ліпская.
Па меркаванні спікера, адзінства пачынаецца з павагі адзін да аднаго. Кожны з нас уносіць свой уклад у агульную будучыню, адказваючы за свае ўчынкі і рашэнні. Ініцыятыўнасць і клопат пра тых, хто побач – гэта аснова грамадзянскага адзінства, якая дапамагае нам будаваць моцнае і згуртаванае грамадства. У канчатковым выніку, адзінства – гэта сумесны рух наперад, дзе кожны важны і каштоўны.
Старшыня раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Уладзімір Жукавец абмеркаваў з удзельнікамі адкрытага дыялогу тэму “Гісторыя як урок і арыенцір”. Па меркаванні грамадскага лідара, гісторыя вучыць нас таму, што вялікія старонкі развіцця і перамог пісаліся менавіта ў той час, калі народ быў адзіны. Менавіта адзінства станавілася фундаментам для дасягнення важных мэт, выратавання і прагрэсу. У нацыянальнай свядомасці беларусаў замацавана традыцыя памятаць, паважаць і святкаваць важныя гістарычныя даты.
– Гісторыю неабходна не толькі ведаць, але і ўмець рабіць з яе правільныя высновы. А неабходна гэта для таго, каб дакладна разумець: дзе твой брат і саюзнік, а дзе, у лепшым выпадку, партнёр, – рэзюмаваў Уладзімір Жукавец.
Пра значэнне і развіццё сацыяльнай сферы, якая забяспечвае грамадзян жыллём, адукацыяй і іншымі важнымі аспектамі жыцця з прысутнымі на мерапрыемстве гаварыла намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённага аддзялення Гомельскай вобласці Беларускай патрыі “Белая Русь” Наталля Ходзька. Па меркаванні партыйнага лідара, гэта сфера напрамую ўплывае на якасць жыцця насельніцтва, стабільнасць і грамадскі дабрабыт. У суверэннай Беларусі асаблівае значэнне мае забеспячэнне дабрабыту грамадзян і стварэнне ўмоў для годнага жыцця і развіцця кожнага чалавека.
Моладзі на сучасным этапе развіцця Беларусі надаецца асаблівае значэнне: яна адыгрывае ключавую ролю ў інавацыях, развіцці грамадства і фарміраванні будучыні. Меркаваннем, як маладыя супрацоўнікі ўдзельнічаюць у фарміраванні актыўнай і адказнай грамадзянскай супольнасці, падзялілася пераможца рэспубліканскага конкурсу “Супер Профі” ў намінацыі “Супер Профі ў будаўніцтве” Ксенія Грыцкевіч.
Па выніках адкрытага дыялогу, за лепшыя пытанні з залу актыўныя ўдзельнікі мерапрыемства былі адзначаны падарункамі ад “Белай Русі”.
Сёння можна смела сцвярджаць, што падобнага роду дэбаты сталі эфектыўным інструментам развіцця грамадзянскай супольнасці Беларусі, а праведзеная сустрэча – яшчэ адна прыступка да ўмацавання ўзаемаразумення і адзінства беларускага грамадства.






Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 17:21
- 01.07.2021
- 193627
-
Гомельское управление магистральных газопроводов информирует, что на территории области проложены магистральные газопроводы высокого давления
- 12:45
- 16.08.2023
- 132227
-
Житель Светлогорска на выходе из магазина порвал железным штырем дорогую кожанку. В администрации ТЦ ему предложили отличный выход: заштопать куртку
- 13:52
- 04.02.2023
- 107076
-
Высокий инвестиционный потенциал: руководство Гомельской области и Банка развития провели переговоры
- 20:37
- 03.04.2025
- 100906
-
«Остров чистоты» распродает товары, а сайт больше не работает. В чем дело?
- 16:18
- 06.11.2023
- 82617
-
Очередной фейк рассылается в мессенджерах. Милиция просит жителей Гомельщины быть бдительнее
- 16:54
- 01.03.2022
- 78882
-
Пятьсот метров над уровнем паводка: фотографии разлива в Гомельской области с высоты птичьего полета
- 12:11
- 13.04.2023
- 78197
-
Стихийная находка. Какие еще тайны скрывает гомельский парк
- 15:51
- 15.07.2024
- 76263
-
Гомельчанка уехала в Польшу работать в IT-сфере. Вот что она рассказала о жизни в другой стране
- 17:42
- 10.08.2023
- 62082
-
Закройте рты и выключите камеры. Гомельчанин, уехавший в Польшу, рассказал в одном из пабликов, как ему живется за границей
- 12:37
- 28.05.2022
- 59573



