16 лютага спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі
Памятаю, як нам, студэнтам-чацвёртакурснікам філфака БДУ імя Леніна, чытаў спецкурс па творчасці Якуба Коласа вядомы пісьменнік, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Іван Якаўлевіч Навуменка.
Памятаю, як нам, студэнтам-чацвёртакурснікам філфака БДУ імя Леніна, чытаў спецкурс па творчасці Якуба Коласа вядомы пісьменнік, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Іван Якаўлевіч Навуменка.

Іван Навуменка
Знешне чалавек-волат, усёй сваёй постаццю падобны на песняра беларускай літаратуры, ён і сваёй душою нагадваў нам, юным, Коласа. Кожная яго лекцыя была напоўнена не толькі цікавым літаратурным аналізам творчай спадчыны народнага пісьменніка, але і гэткай жа любоўю да свайго, роднага, што і вылучае патрыёта роднай зямлі.
Іван Якаўлевіч вельмі прыхільна ставіўся да моладзі, стараўся «не рэзаць» на заліках. Сам, стрэўшы падлеткам Вялікую Айчынную вайну, перажыўшы напачатку яе ўсе складанасці падпольнай барацьбы з ворагам, затым – партызанскай, а франтавымі дарогамі дакрочыўшы з баямі да Ўсходняй Прусіі, Сілезіі, ён, як і большасць Пераможцаў, адчуваў радасць мірнага стваральнага жыцця. Гэта праяўлялася ва ўменні выкладчыка і пажартаваць, і пацікавіцца лёсам студэнтаў пасля лекцый, падзяліцца прыгодамі сваёй маладосці.
У пісьменніка не было зоркавай хваробы, хаця на той час ён ужо быў аўтарам каля дзясятка кніг, у тым ліку і знакамітых раманаў «Сасна пры дарозе», «Вецер у соснах», «Сорак трэці»… Таму і адна з першых маіх журналісцкіх камандзіровак на працы ў «Гомельскай праўдзе» была ў родныя для Івана Якаўлевіча Васілевічы Рэчыцкага раёна, у мясцовую бібліятэку, дзе і сёння па-зямляцку шчыра клапоцяцца пра захаванне памяці пра знакамітага земляка.
У 1995 годзе І. Я. Навуменку было прысвоена ганаровае званне народнага пісьменніка Беларусі. Яно як адзнака шчырай актыўнай творчай працы, выдатна дапасавалася да вучонага звання акадэміка АН Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Коласа і прэміі Ленінскага камсамола Беларусі. Ён кавалер ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны II ступені.
Пісьменнік Іван Навуменка – аўтар 12 зборнікаў апавяданняў і аповесцей, шасці раманаў. Асабліва рамантычныя кнігі звязаны з расповедам пра родны куток: «Хлопцы-равеснікі», «Таполі юнацтва», «Сямнаццатай вясной», «Тая самая зямля». У вучонага-літаратуразнаўцы, доктара філалагічных навук, заслужанага дзеяча навукі 10 манаграфій і 300 навуковых работ
У сваёй аўтабіяграфіі, надрукаванай у зборніку «Пяцьдзясят чатыры дарогі», Іван Якаўлевіч расказаў, што нарадзіўся ў мястэчку Васілевічы ў сям’і чыгуначнага рабочага, стрэлачніка. «Маё дзяцінства прыпала якраз на той час, калі па пыльнай вуліцы прагрукатаў першы трактар, а ў бязвоблачным блакіце неба, перастаючы быць дзівам, праляцеў самалёт», – зазначаў пісьменнік.
Апавядаючы пра пачатак актыўнага жыцця, падкрэсліваў, што гэты перыяд супаў з Вялікай Айчыннай: «За вайну прыйшлося пабачыць і перажыць усялякае. Тыдзень ці два ў першы месяц баёў быў у знішчальным батальёне, спаў з вучэбнай вінтоўкай на саломе ў клубе, пакуль непаўналетніх не адлічылі з гэтага батальёна. Потым, калі стала вядома, што мястэчка зоймуць фашысты, разам са школьнымі сябрамі рушыў у водступ, на ўсход. Але далёка адысці не давялося, вайна дагнала каля Дняпра. Недзе ў канцы восені сорак першага года з ліку вучняў старэйшых класаў у мястэчку стварылася невялікая падпольная група, у якую ўваходзіў і я. Збіралі зброю, слухалі радыё, распаўсюджвалі савецкія лістоўкі і газеты, шукалі сувязі з партызанамі. Група ўцалела, хоць у сорак другім годзе фашысты і расстралялі нашага кіраўніка. У далейшым, ужо ў сорак трэцім годзе я быў разведчыкам разведвальнай дэсантнай групы капітана Манзіенкі, якая дзейнічала ў калінкавіцкіх і васілевіцкіх лясах, быў сувязным, а потым байцом у партызанскай брыгадзе імя Панамарэнкі…»
Пазней І. Я. Навуменка трапіў у запасны полк, удзельнічаў у баях пад Ленінградам, на Карэльскім перашыйку. Нездарма галоўная тэма твораў пісьменніка за паўвека актыўнай літаратурнай працы звязана з перажытым нашым народам у гады Вялікай Айчыннай вайны. Творы Івана Якаўлевіча – узор цудоўнай беларускай мовы, яны вельмі блізкія ўсім чытачам сваёй шчырасцю, дабрынёй, чалавечнасцю.
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
В Гомельской области появился первый электробус. Посмотрите, как он выглядит
- 17:21
- 01.07.2021
- 193633
-
Гомельское управление магистральных газопроводов информирует, что на территории области проложены магистральные газопроводы высокого давления
- 12:45
- 16.08.2023
- 132227
-
Житель Светлогорска на выходе из магазина порвал железным штырем дорогую кожанку. В администрации ТЦ ему предложили отличный выход: заштопать куртку
- 13:52
- 04.02.2023
- 107077
-
Высокий инвестиционный потенциал: руководство Гомельской области и Банка развития провели переговоры
- 20:37
- 03.04.2025
- 100906
-
«Остров чистоты» распродает товары, а сайт больше не работает. В чем дело?
- 16:18
- 06.11.2023
- 82617
-
Очередной фейк рассылается в мессенджерах. Милиция просит жителей Гомельщины быть бдительнее
- 16:54
- 01.03.2022
- 78882
-
Пятьсот метров над уровнем паводка: фотографии разлива в Гомельской области с высоты птичьего полета
- 12:11
- 13.04.2023
- 78197
-
Стихийная находка. Какие еще тайны скрывает гомельский парк
- 15:51
- 15.07.2024
- 76264
-
Гомельчанка уехала в Польшу работать в IT-сфере. Вот что она рассказала о жизни в другой стране
- 17:42
- 10.08.2023
- 62082
-
Закройте рты и выключите камеры. Гомельчанин, уехавший в Польшу, рассказал в одном из пабликов, как ему живется за границей
- 12:37
- 28.05.2022
- 59573



