Лукашэнка: "Марафон адзінства" паказаў, што Беларусь як вялікая сям’я, дзе падтрымліваюць адно аднаго
Лукашэнка: "Марафон адзінства" паказаў, што Беларусь як вялікая сям’я, дзе падтрымліваюць адно аднаго
"Марафон адзінства" паказаў, што Беларусь як адна вялікая сям’я, дзе кожны гатовы падтрымаць другога. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 24 студзеня падчас акцыі "Марафон адзінства", перадае карэспандэнт БелТА.
"Марафон адзінства" паказаў, што Беларусь як адна вялікая сям’я, дзе кожны гатовы падтрымаць другога. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 24 студзеня падчас акцыі "Марафон адзінства", перадае карэспандэнт .

"У гэтай велізарнай зале пануе гонар, годнасць і адзінства. Таму што ў Мінск прыехалі людзі з усіх куткоў нашай прыгожай Беларусі. Людзі, не абыякавыя да будучыні нашай Радзімы, - сказаў кіраўнік дзяржавы ў пачатку сваёй прамовы. - Сёння завяршаецца першы этап "Марафону адзінства". Ён стаў яскравай старонкай сучаснага летапісу Беларусі, аб’яднаў дзясяткі беларускіх гарадоў і мільёны сэрцаў".
Марафон, быццам паўнаводная рака, штодзень набіраў моц, захапляў, прырастаў новымі акцыямі і гарадамі, заўважыў Прэзідэнт. Кожны рэгіён прэзентаваў самае лепшае, каб здзівіць краіну. "І трэба сказаць, здзівіў… Канцэртнымі заламі, вернісажамі, пляцоўкамі для дыялогу станавіліся заводскія цэхі, гандлёвыя цэнтры, вакзалы і нават саляныя шахты. Ад Брэста да Віцебска, ад Гродна да Гомеля і Магілёва гучала: "Мы разам! Час выбраў нас!" - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт выказаў удзячнасць усім, хто ўклаў у гэты грандыёзны праект не толькі свой талент, але і душу. "Удзячны артыстам, прафесійным і самадзейным, арганізатарам і рэжысëрам, бескарыслівым актывістам і валанцёрам", - сказаў беларускі лідар.
"Марафон адзінства" паказаў: Беларусь - адна вялікая сям’я, дзе кожны гатовы падтрымаць другога. Вы падарылі людзям вялікую радасць. Даказалі, што мастацтва і асвета, памножаныя на жывыя чалавечыя адносіны, могуць ствараць цуды", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Генерал-майор милиции Александр Васильев освобожден от должности начальника Академии МВД
- 19:11
- 12.03.2025
- 189298
-
Гомельские таможенники остановили пять грузовиков, на которых в Беларусь пытались ввезти небезопасную продукцию
- 10:52
- 03.08.2023
- 49899
-
Лукашенко рассказал, где в Беларуси планируют разместить "Орешник"
- 13:08
- 10.12.2024
- 44144
-
Стартовал конкурс социальной рекламы "#ПознайБеларусь"
- 13:59
- 16.05.2025
- 36217
-
Лукашенко направил соболезнование в связи со смертью бывшего Президента Вьетнама Чан Дык Лыонга
- 20:53
- 22.05.2025
- 34841
-
Шесть главных выводов после телефонного разговора Трампа и Лукашенко
- 13:45
- 17.08.2025
- 34574
-
Совмин утвердил критерии определения лучших области, районов, населенных пунктов по итогам Года благоустройства
- 13:28
- 26.07.2025
- 31966
-
Стартует республиканский творческий конкурс "Крепка семья - крепка держава"
- 16:47
- 18.08.2025
- 31916
-
Президент Беларуси прокомментировал инцидент с залетевшими в Польшу беспилотниками
- 15:34
- 11.09.2025
- 29032
-
Военная спецоперация России на Украине. Основные новости к этому часу (постоянно обновляется)
- 13:02
- 24.02.2022
- 26492



