Жыхарка Светлагорска пабывала на перадачы Андрэя Малахава «Песні ад усёй душы» і падзялілася ўражаннямі
Валянціна Завадская на тэлешоу спявала, танцавала і цёплымі словамі згадала родную Беларусь. Невыпадкова вядомы кампазітар і спявак Яўген Кемераўскі сказаў: «Я сяджу побач з народнай артысткай!», бо калі б лёс склаўся па-іншаму, яна стала б такой.
Валянціна Завадская на тэлешоу спявала, танцавала і цёплымі словамі згадала родную Беларусь. Невыпадкова вядомы кампазітар і спявак Яўген Кемераўскі сказаў: «Я сяджу побач з народнай артысткай!», бо калі б лёс склаўся па-іншаму, яна стала б такой.

Цёплыя ўспаміны засталіся ў самадзейнай спявачкі пасля шоу ў Андрэя Малахава
Чакаю вас на рэпетыцыі
Песня была ў жыцці Валі заўсёды. Зусім малой узбіралася на зэдлік і гучна спявала... «Інтэрнацыянал». Ужо ў дзіцячым садку пастаянна атрымлівала прызы ў канцэртах і конкурсах мастацкай самадзейнасці. Запомніўся першы падарунак – адрэз чырвонай тканіны ў белы гарошак. Радаснай падзеяй у жыцці стала і пуцёўка ў піянерскі лагер «Артэк» за выкананне песні «Крэйсер «Аўрора». Школьныя гады – шчаслівы час, напоўнены апладысментамі гледачоў і радасцю творчасці. Музычны кіраўнік настойліва раіў паступаць у кансерваторыю, даводзіў, што мае вялікі талент, але ў лёсу былі свае планы.
Адразу пасля школы Валянціна пайшла працаваць. Неўзабаве сустрэла прыгажуна Канстанціна Завадскага, закахалася і выйшла замуж. У 1968 годзе з мужам пераехалі ў Светлагорск, уладкавалася на ЦЭС. Аднойчы бегла на працу і паціху спявала: «Здалёк доўга цячэ рака Волга». «Пачакайце, дзяўчына! – спыніў яе нейкі мужчына. – Чакаю вас сёння на рэпетыцыі а 19 гадзіне». Аказалася, гэта быў кіраўнік мастацкай самадзейнасці Палаца культуры энергетыкаў Уладзімір Савіч. Зноў у Валянціны перапляліся жыццё і песня.
Хор, клуб і народны тэатр
У выніку вытворчай траўмы і перанесенай аперацыі ў 54 гады спяваць Валянціна Завадская не магла, але стала вядучай у хоры «Спявай, душа!» і выступала ў размоўным жанры. З дапамогай кіраўніка хору Валянціны Карабанавай настойліва працавала над аднаўленнем голасу. Паступова пачала спяваць і ў хоры, і як салістка.
Дырэктар запрасіла яе на працу ў «Тандэм». Нарэшце Валянціна Рыгораўна здзейсніла даўнюю мару – працаваць у галіне культуры. Пастаянна выступала на ранішніках і карпаратывах. Прыдумляла і сама шыла сцэнічныя касцюмы. Па прапанове кіраўніка ўзялася за новую для сябе справу – стварыць клуб для пажылых людзей. На першае пасяджэнне прыйшлі ўсяго сем чалавек, але паступова колькасць наведвальнікаў павялічылася, клуб стаў папулярным. Валянціна Рыгораўна два разы ў месяц праводзіла вечары па сваіх сцэнарыях. Потым стварыла з членамі клуба канцэртную брыгаду «Натхненне», з праграмай пабывала амаль ва ўсіх аграгарадках Светлагорскага раёна. На гастролях выступала як чалавек-аркестр: арганізатар паездкі, кіраўнік, сцэнарыст, канферансье, спявачка і артыстка гутарковага жанру.
Неяк паглядзела на выступленні Завадскай рэжысёр народнага тэатра «Спадчына» Ада Кузьмянкова і запрасіла ў трупу. З першай складанай роляй місіс Пэдзі ў п’есе Д. Патрыка «Дзіўная місіс Сэвідж» Валянціна Рыгораўна справілася ўдала. Прыемна было чуць словы ад прафесійнага рэжысёра: «У нас у тэатры акцёрка выканала гэтую ролю горш, чым вы». Пасля былі іншыя шматлікія ролі. У спектаклі па п’есе В. Кучкінай «Сотавы» ў адной кароткай сцэне стварыла шматгранны вобраз маці. Пасля спектакля за кулісамі рэжысёр Котласкага тэатра сказала: «Вы зможаце іграць у п’есах Чэхава і Астроўскага».
«Песні ад усЁЙ душы»
Такія спевакі, як Валянціна Рыгораўна, цікавыя для творчай каманды Андрэя Малахава, таму яе запрасілі на перадачу і папрасілі выканаць песню «Цыганы едуць» гурта «Балагуры».
– Там усе па ўзросце мне ў дзеці і ўнукі падыходзяць, а ставіліся да мяне, нібы я – іх дзіця, – падзялілась уражаннямі артыстка. – На таксі давезлі да цягніка, у двухмесным купэ выкупілі два квіткі, каб ніхто не перашкодзіў адпачынку. У Маскве сустрэлі, пасялілі з камфортам, забяспечылі смачным харчаваннем. На рэпетыцыі дапамагалі прафесіяналы. Падчас перадачы ўсе спявалі толькі жывым гукам. Панавала прыязная атмасфера і паважлівае стаўленне да кожнага самадзейнага спевака.
Да відэароліка з выступленнем Валянціны Завадскай 4 лютага на перадачы «Песні ад усёй душы» ў інтэрнэце шмат водгукаў. Далучаемся да іх і мы і жадаем таленавітай спявачцы здароўя, творчага натхнення, шмат гадоў радаваць яркімі выступамі з песнямі ад душы.
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
«Калейдоскоп сюрпризов». Артисты областной филармонии подготовили программу для детей
- 18:44
- 02.06.2021
- 201276
-
Самых красивых гомельчанок ищут организаторы республиканского конкурса «Мисс Беларусь — 2025»
- 10:34
- 24.03.2025
- 51401
-
Талантливая и обворожительная. Солистка областной филармонии Злата Ракович рассказала о пути на большую сцену
- 12:06
- 13.10.2024
- 34441
-
Прием заявок на радиоконкурс "Маладыя таленты Беларусі" начался в сентябре
- 12:59
- 25.08.2025
- 34406
-
Как заснять счастье? Преподаватель медколледжа и по совместительству фотограф Виктория Четырко делится секретами семейной съемки
- 08:55
- 10.03.2024
- 32876
-
Дорисовалась до звезд. Наталья Навоенко входит в топ художников-постановщиков на постсоветском пространстве
- 08:50
- 03.01.2025
- 32363
-
Новаторство и креативность. НЦСИ начал прием заявок молодых художников на республиканский конкурс
- 13:51
- 13.08.2025
- 32112
-
«Я дома». «Гомельская праўда» и картинная галерея Г. Х. Ващенко приглашают юных художников поучаствовать в арт-сушке детских рисунков «Счастливые хвостики»
- 11:34
- 24.04.2025
- 29335
-
В Жлобинском районе провели праздник «Паклон табе, наш старажытны Стрэшын!»
- 20:28
- 18.10.2025
- 21327
-
Подарок от Президента. В Тихиничах Рогачевского района прошел потрясающий концерт звезд белорусской эстрады
- 04:28
- 22.08.2021
- 20522



