«З гісторыі беларускага ручніка»: музейны пакой з такой назвай дзейнічае ў школе Жлобінскага раёна

  • 2202
  • 19:17
  • 18.05.2023
  • Гомельская правда Новы дзень
Поделиться
Штогод 18 мая музейныя работнікі розных краін адзначаюць сваё прафесійнае свята - Міжнародны дзень музеяў. Сёння мы хочам пазнаёміць вас з краязнаўчым кутком, які размешчаны ў Антонаўскай сярэдняй школе Жлобінскага раёна.
Штогод 18 мая музейныя работнікі розных краін адзначаюць сваё прафесійнае свята - Міжнародны дзень музеяў. Сёння мы хочам пазнаёміць вас з краязнаўчым кутком, які размешчаны ў Антонаўскай сярэдняй школе Жлобінскага раёна, рассказалі ў часопісу "Новы дзень".

muzei.jpg

«З гісторыі беларускага ручніка» - з такой назвай дзейнічае музей ў Антонаўскай школе.

Гэты краязнаўчы куток быў створаны ў 2001 годзе. Яго заснавальнікам стаў тагачасны настаўнік школы Андрэй Чарняўскі. Ён сабраў першыя экспанаты. Сёння асноўны фонд музейнага пакоя налічвае каля 70 прадметаў.

Значная частка іх – ручнікі, як мясцовыя (антонаўскія), так і падараваныя школе перасяленцамі з вёскі Краснаселле Хойніцкага раёна. Значны ўклад у развіццё музейнага пакоя ўнеслі і педагогі Эдуард Гарцуеў (сёння дырэктар навучальнай установы), Галіна Сялецкая, Вольга Мацюніна, Юлія Васільчанка і Марыя Зарэцкая.

За гады існавання пакоя яго наведалі сотні чалавек (гасцей). Тут было праведзена звыш сотні экскурсій (аглядных і тэматычных: «Назад у мінулае», «З гісторыі народнай вышыўкі», «Гісторыя роднай вёскі», інш.).

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей