Выстава жывапісу «Мільярд шчаслівых сустрэч» Наталлі Алейнікавай пачала дзейнічаць у бібліятэцы № 3 Мінска
Культурная падзея стартавала з нагоды яе кніг паэзіі «Ажыццяўляюся табою...» і афарызмаў «Думкі ўслых» з пейзажным жывапісам. У аўтарскіх творах шырока транслюецца міралюбнасць і дабрадзейнасць, якія раскрываюцца праз хараство прыроды. Аб гэтым паэтэса, пісьменніца, мастак-ілюстратар паведаміла на прэзентацыі праекта.
Культурная падзея стартавала з нагоды яе кніг паэзіі «Ажыццяўляюся табою...» і афарызмаў «Думкі ўслых» з пейзажным жывапісам. У аўтарскіх творах шырока транслюецца міралюбнасць і дабрадзейнасць, якія раскрываюцца праз хараство прыроды. Аб гэтым паэтэса, пісьменніца, мастак-ілюстратар паведаміла на прэзентацыі праекта.
– Спачатку я расказала натхняльную гісторыю стварэння сваіх кніг, прачытаўшы вершы з першых знакавых публікацый у часопісах «Нёман», «Маладосць», газетах «ЛіМ», «Гомельская праўда», «Маяк Палесся» і афарызмы з новых публікацый пра сямейныя каштоўнасці, надрукаваныя ў беларускім альманаху «Доблесць» і часопісе «Берагі» з Калінінграда.
Прадэманстравала на экране слайды публікацый аб маёй творчасці ў некаторых выданнях. Госці ўбачылі аўтарскія пейзажы: краявіды, выкананыя мастацкім алеем на палотнах і кардоне, частка якіх з'яўляецца ілюстрацыямі да маіх кніг. У аўтарскіх творах шырока паказана хараство палескай прыроды.
Прыгожым гучаннем паэзіі аб прыроднай прыгажосці роднага краю, у якой услаўляюцца «угоддзі з сакавітай канюшынай…», «высакародны Дняпро...», «магутныя дубы ў разлівах рэчкі…», «ізумрудныя кроны…», «жыватворная крыніца ў скарбонцы Вечнасці…», напоўнілася прастора сталічнай бібліятэкі.
Адбылася прэзентацыя новай песні «Хараство» на верш «Ціўкаюць раннія птахі ў балоце…». Усплёск жыццярадасных эмоцый у мяне здарыўся з навучэнцамі малодшых класаў мясцовай сталічнай школы № 142: абаяльная атмасфера дзяцінства, багацце ўрачыстасці юнацтва.
Я шчаслівы пісьменнік, у захапленні. Свята жывапісу і кніг атрымалася карысным для мяне і прысутных, я ўбачыла, як свецяцца шчырай радасцю вочы і атрымала добрыя водгукі ад людзей аб сваёй выставе. Увасобілася маё новае добрае мерапрыемства, і я шчыра ўдзячна, што людзі сапраўды адчулі маю паэтычную энергетыку.
Выстава праходзіць у бібліятэцы № 3 імя У. У Маякоўскага па 4 снежня.
Аб аўтары: Наталля Алейнікава – паэт, пісьменнік, мастак-ілюстратар, фатограф. Нарадзілася на Палессі, жыве ў Мінску. Адукацыя вышэйшая, факультэт прыкладной псіхалогіі БДПУ імя М. Танка. Выдадзены кнігі паэзіі «Ажыццяўляюся табою…» (у серыі «Мінскія Маладыя Галасы» Саюза пісьменнікаў Беларусі, 2018) і афарызмаў «Мысли вслух…» (2019) з пейзажным жывапісам.
Лаўрэат I ступені V Міжнароднага маладзёжнага фестывалю-конкурсу паэзіі і паэтычных перакладаў «Берега дружбы». Удастоена падзякі за ўвасабленне мастацка-паэтычнага праекта «У святліцах Палесся!..». Удзельніца мастацкай сустрэчы «Гармонія архітэктуры», арганізаванай да юбілейнага 20-годдзя ўключэння «Замкавага комплексу Мір» у спіс Сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА. У Алейнікавай адбыўся шэраг выстаў жывапісу і фатаграфіі, прэзентацыя кнігі.
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
«Калейдоскоп сюрпризов». Артисты областной филармонии подготовили программу для детей
- 18:44
- 02.06.2021
- 201275
-
Самых красивых гомельчанок ищут организаторы республиканского конкурса «Мисс Беларусь — 2025»
- 10:34
- 24.03.2025
- 51400
-
Талантливая и обворожительная. Солистка областной филармонии Злата Ракович рассказала о пути на большую сцену
- 12:06
- 13.10.2024
- 34440
-
Прием заявок на радиоконкурс "Маладыя таленты Беларусі" начался в сентябре
- 12:59
- 25.08.2025
- 34405
-
Как заснять счастье? Преподаватель медколледжа и по совместительству фотограф Виктория Четырко делится секретами семейной съемки
- 08:55
- 10.03.2024
- 32875
-
Дорисовалась до звезд. Наталья Навоенко входит в топ художников-постановщиков на постсоветском пространстве
- 08:50
- 03.01.2025
- 32362
-
Новаторство и креативность. НЦСИ начал прием заявок молодых художников на республиканский конкурс
- 13:51
- 13.08.2025
- 32110
-
«Я дома». «Гомельская праўда» и картинная галерея Г. Х. Ващенко приглашают юных художников поучаствовать в арт-сушке детских рисунков «Счастливые хвостики»
- 11:34
- 24.04.2025
- 29332
-
В Жлобинском районе провели праздник «Паклон табе, наш старажытны Стрэшын!»
- 20:28
- 18.10.2025
- 21325
-
Подарок от Президента. В Тихиничах Рогачевского района прошел потрясающий концерт звезд белорусской эстрады
- 04:28
- 22.08.2021
- 20520



