Выстава Юрыя Мядзведзева «Погляд». Да 70-годдзя мастака
З 12 жніўня 2022 года у цэнтральнай частцы палаца Румянцавых і Паскевічаў працуе выстава гомельскага мастака Юрыя Мядзведзева «Погляд». Экспазіцыя прымеркавана да 70-годдзя з дня нараджэння мастака і з'яўляецца своеасаблівай творчай справаздачай. На ёй прадстаўлены скульптурныя творы, медалі і акварэльныя работы, palacegomel.by.

З глыбокай старажытнасці чалавек спасціг мастацтва пластыкі, першапачаткова вылеплівая з гліны, высякаючы з каменя і дрэва аб'ёмныя формы. З часам людзі падпарадкавалі сабе і навучыліся апрацоўваць метал, з якога можна было рабіць самыя складаныя адліўкі мастацкіх вырабаў. Стварэннем скульптурных кампазіцый у тэхніцы ліцця і чаканкі дасканала авалодаў гомельскі мастак Юрый Мядзведзеў.
Юрый Уладзіміравіч пачынаў мастацкае навучанне ў студыі пры палацы культуры ў г. Светлагорску, затым атрымаў адукацыю ў Маскоўскім завочным універсітэце мастацтваў імя Н. К. Крупскай, а ў 1976 г. скончыў Бабруйскае мастацкае вучылішча. У г. Гомелі некаторы час ён працаваў на фабрыке мастацкіх вырабаў, а сёння - на заводзе Цэнтралiт, дзе, дзякуючы атрыманым ведам, змог ўвасабляць і ажыццяўляць свае складаныя творчыя задумы.
У скульптуры аўтара прасочваюцца сюжэты былін, літаратурных твораў, у медальерным мастацтве - гістарычныя тэмы. Многiя творы мастак прысвячае Вялікай Айчыннай вайне і Чарнобылю. Усе яны маюць характэрны рэльеф, асаблівую святлоценявую перадачу, лаканічнасць і выразнасць, настройваюць на асаблівы, па-свойму філасофскі, лад.
Паралельна са скульптурай Юрый Мядзведзеў працуе ў жывапісе. Сярод яго тварэнняў пейзажы, якія адлюстроўваюць розныя станы прыроды, а таксама партрэты, напісаныя ў рэалістычнай манеры, якія паказваюць, што аўтар мае свой асаблівы погляд на свет і людзей, дачыненне да ўсяго, што яго акружае.
Работы мастака знаходзяцца ў музеях, прыватных калекцыях Беларусі і за мяжой, экспануюцца на абласных і рэспубліканскіх выставах.
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
«Калейдоскоп сюрпризов». Артисты областной филармонии подготовили программу для детей
- 18:44
- 02.06.2021
- 201276
-
Самых красивых гомельчанок ищут организаторы республиканского конкурса «Мисс Беларусь — 2025»
- 10:34
- 24.03.2025
- 51401
-
Талантливая и обворожительная. Солистка областной филармонии Злата Ракович рассказала о пути на большую сцену
- 12:06
- 13.10.2024
- 34441
-
Прием заявок на радиоконкурс "Маладыя таленты Беларусі" начался в сентябре
- 12:59
- 25.08.2025
- 34406
-
Как заснять счастье? Преподаватель медколледжа и по совместительству фотограф Виктория Четырко делится секретами семейной съемки
- 08:55
- 10.03.2024
- 32876
-
Дорисовалась до звезд. Наталья Навоенко входит в топ художников-постановщиков на постсоветском пространстве
- 08:50
- 03.01.2025
- 32363
-
Новаторство и креативность. НЦСИ начал прием заявок молодых художников на республиканский конкурс
- 13:51
- 13.08.2025
- 32112
-
«Я дома». «Гомельская праўда» и картинная галерея Г. Х. Ващенко приглашают юных художников поучаствовать в арт-сушке детских рисунков «Счастливые хвостики»
- 11:34
- 24.04.2025
- 29335
-
В Жлобинском районе провели праздник «Паклон табе, наш старажытны Стрэшын!»
- 20:28
- 18.10.2025
- 21327
-
Подарок от Президента. В Тихиничах Рогачевского района прошел потрясающий концерт звезд белорусской эстрады
- 04:28
- 22.08.2021
- 20522



