Важныя тэмы вачыма моладзі. Падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу сацыяльнай рэкламы “Маладзёжны погляд”

  • 2785
  • 16:04
  • 19.10.2021
  • Гомельская правда Настаўніцкая газета, Ірына АСТАШКЕВІЧ
Поделиться
З Гомельскай вобласці 23 з 30 пераможцаў рэспубліканскага конкурсу сацыяльнай рэкламы “Маладзёжны погляд” 2020 года.
З Гомельскай вобласці 23 з 30 пераможцаў рэспубліканскага конкурсу сацыяльнай рэкламы “Маладзёжны погляд” 2020 года.

hktrs-1.jpg

Удзельнікам конкурсу было прапанавана падрыхтаваць рэкламны матэрыял сацыяльнага характару ў розных намінацыях па тэмах накшталт “Беларусь па­спяховая”, “Мая сям’я — маё багацце”, “Дарогай добрых спраў”, “Беражы прыроду”, “У адзінстве наша сіла” і інш.

Свае ідэі прапанавалася ўвасобіць у самых розных відах друкаванай прадукцыі: плакаце, афішы, білбордзе, банеры і інш. Таксама можна было зрабіць відэа­ролік або стварыць пазітыўны малюнак з надпісам-матыватарам. Напрыклад, навучэнка 11 класа Давыдаўскай сярэдняй школы Светлагорскага раёна Ніна Рафаловіч стварыла серыю банераў пад агульнай назвай “Валошкі”. Дзяўчыне дапамаглі парады настаўнікаў Таццяны Федаракінай, Галіны Канаплянік і Вольгі Асланавай. Журы высока ацаніла сацыяльную значнасць, пазітыўнасць і крэатыўнасць работы пад назвай “Маладосць. Прыгажосць. Шчодрасць” у намінацыі “Друкаваная сацыяльная рэклама”.

Дарэчы, сярод пераможцаў ад Гомельшчыны ў гэтым конкурсе і прадстаўнікі Гомеля, Гомельскага, Рэчыцкага, Мазырскага, Жлобінскага, Чачэрскага, Буда-Кашалёўскага, Добрушскага, Калінкавіцкага, Ельскага, Рагачоўскага, Петрыкаўскага раёнаў.

Арганізатарамі конкурсу сталі Міністэр­ства адукацыі і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Снимок.JPG

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей