У аграгарадку Уборак на Лоеўшчыне ўжо звыш 22 гадоў працуе цэнтр рамёстваў

  • 2276
  • 01:35
  • 18.08.2021
  • Гомельская правда Тамара Кручэнка
Поделиться
Мясцовыя майстры ашчадна захоўваюць і перадаюць юным нашчадкам талент саломапляцення.
Мясцовыя майстры ашчадна захоўваюць і перадаюць юным нашчадкам талент саломапляцення. 

186A5323.JPG
Прыгажуні, уборкаўскія майстрыхі Наталля Чуўюрава і Наталля Палівач са сваімі саламянымі цудамі. Фота Алега Белавусава

У свой час цэнтр быў створаны ў будынку СДК ініцыятарамі, творча апантанымі землякамі Уладзімірам Бабраўнічым, Валянцінай Бярнацкай, Фёдарам Блізняцом. Цяпер загадчыкам філіяла «Уборкаўскі цэнтр рамёстваў» пры сельскім цэнтры культуры і вольнага часу працуе Наталля Чуўюрава. Разам з метадыстам Наталляй Палівач яны ствараюць з жытнёвай, ячнай і пшанічнай саломкі сапраўдныя дзівосы. Іх сонечныя карціны-аплікацыі, пано, шматлікія бытавыя вырабы – кошыкі, куфары, вазы, шкатулкі і, безумоўна ж, кветкі, цуда-птушкі з’яўляюцца ўпрыгожаннем выстаў, гарадскіх святаў. Здорава, што гэтае рамяство застаецца і сёння ў пашане ў 8–14-гадовых уборкаўскіх школьнікаў: многія наведваюць заняткі, пераймаюць навыкі ў майстрых Чуўюравай і Палівач.

– Сёлетняе сонечнае надвор’е добра паўплывала на нашу сыравіну, – зазначае Наталля Чуўюрава. – Нарыхтавалі больш жытняй саломкі з суседніх з Уборкам палёў. Сапраўды залатыя вырабы атрымліваюцца!

Майстрыхі ўжо бралі ўдзел у выставах на святах у Хойніках, Гомелі, Акцябрскім, Ельску. А ў кастрычніку па доб­рай завядзёнцы парадуюць землякоў у райцэнтры Лоеў. 

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей