Пісьменнікі Гомельшчыны нядаўна ўдзельнічалі ў міжнародным фестывалі-конкурсе паэзіі і паэтычных перакладаў «Берагі дружбы» ў Няклінаўскім раёне Растоўскай вобласці
Юбілейны, дзясяты, творчы форум стаў яркай падзеяй у жыцці гэтага краю, якому прысвоена званне літаратурнай сталіцы Расіі.
Юбілейны, дзясяты, творчы форум стаў яркай падзеяй у жыцці гэтага краю, якому прысвоена званне літаратурнай сталіцы Расіі.

Гасцінна сустракалі пісьменнікаў Гомельшчыны ў сяле Пятрушынскім. Фота прадастаўлена аўтарам
Выдатным падарункам пісьменні-кам, удзельнікам творчага праекта пад кіраўніцтвам Леаніда Севера (г. Таганрог) і Уладзіміра Гаўрыловіча (г. Гомель), стала анталогія сучаснай сусветнай паэзіі «Наш общий дом»: рускамоўны варыянт яе ўжо пабачыў свет. У выданні змешчаны творы паэтаў 27 краін, аб’яднаных сусветным паэтычным рухам «Мир без стен». Як зазначае ў прадмове кантынентальны каардынатар WPM па Азіі і Еўропе, член-карэспандэнт Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў, сапраўдны член Акадэміі расійскай славеснасці Вадзім Цярохін, «пераклад гэта заўсёды складана. Ён павінен улічваць культурныя асаблівасці і традыцыі, а таксама гісторыю і духоўныя запатрабаванні грамадства, у якім жыве аўтар, яго біяграфію. Трэба літаральна ўжыцца і пераўвасобіцца ў яго, каб адлюстраваць усе нюансы, якія ён хацеў перадаць у сваім творы. Пераклад – гэта вельмі важна. Не было б таленавітых перакладчыкаў, мы б ніколі не даведаліся пра існаванне выдатных пісьменнікаў свету, не далучыліся б да вялікіх літаратурных дасягненняў».
Выдатнай школай для творчай моладзі з розных рэспублік былога Саюза ў межах фестывалю сталі майстар-класы знакамітых расійскіх пісьменнікаў, члена савета па нацыянальных літаратурах Валерыя Латыніна з Масквы і Юрыя Шчарбакова з Астрахані. Незабыўнай падзеяй было і знаёмства з Данской дзяржаўнай публічнай бібліятэкай у Растове-на-Доне, наведванне бібліятэкі імя народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа ў сяле Пятрушынскім Няклінаўскага раёна, шчырая сустрэча з мясцовымі чытачамі, работнікамі культуры.
Цяпер мы, пісьменнікі і маладыя літаратары Гомельшчыны і іншых рэгіёнаў Беларусі, чакаем выхаду ў свет беларускамоўнага выдання анталогіі «Наш агульны дом» і, канешне, гасцей-расіян на нашы вераснёўскія літаратурныя святы.
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
«Калейдоскоп сюрпризов». Артисты областной филармонии подготовили программу для детей
- 18:44
- 02.06.2021
- 201276
-
Самых красивых гомельчанок ищут организаторы республиканского конкурса «Мисс Беларусь — 2025»
- 10:34
- 24.03.2025
- 51401
-
Талантливая и обворожительная. Солистка областной филармонии Злата Ракович рассказала о пути на большую сцену
- 12:06
- 13.10.2024
- 34441
-
Прием заявок на радиоконкурс "Маладыя таленты Беларусі" начался в сентябре
- 12:59
- 25.08.2025
- 34406
-
Как заснять счастье? Преподаватель медколледжа и по совместительству фотограф Виктория Четырко делится секретами семейной съемки
- 08:55
- 10.03.2024
- 32876
-
Дорисовалась до звезд. Наталья Навоенко входит в топ художников-постановщиков на постсоветском пространстве
- 08:50
- 03.01.2025
- 32363
-
Новаторство и креативность. НЦСИ начал прием заявок молодых художников на республиканский конкурс
- 13:51
- 13.08.2025
- 32112
-
«Я дома». «Гомельская праўда» и картинная галерея Г. Х. Ващенко приглашают юных художников поучаствовать в арт-сушке детских рисунков «Счастливые хвостики»
- 11:34
- 24.04.2025
- 29335
-
В Жлобинском районе провели праздник «Паклон табе, наш старажытны Стрэшын!»
- 20:28
- 18.10.2025
- 21327
-
Подарок от Президента. В Тихиничах Рогачевского района прошел потрясающий концерт звезд белорусской эстрады
- 04:28
- 22.08.2021
- 20522



