Пішуць пра тое, што хвалюе. На выніковым сходзе пісьменнікаў Гомельшчыны падведзены вынікі працы літаратараў за апошняе пяцігоддзе
Выніковы сход пісьменнікаў Гомельшчыны адбыўся ў абласной універсальнай бібліятэцы імя У. І. Леніна напярэдадні 105-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна.
Выніковы сход пісьменнікаў Гомельшчыны адбыўся ў абласной універсальнай бібліятэцы імя У. І. Леніна напярэдадні 105-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна.

Старшыня абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, вядомы празаік і публіцыст Уладзімір Гаўрыловіч акрэсліў творчыя набыткі грамадскай арганізацыі. Паэты, празаікі, публіцысты, драматургі сваімі творамі ўслаўляюць народны подзвіг у гады Вялікай Айчыннай вайны, годна пішуць пра тое, што хвалюе ў неспакойным XXI стагоддзі. На Гомельшчыне з 2013 года ў адпаведнасці з рашэннем аблвыканкама лепшыя творы намінантаў адзначаюцца літаратурнай прэміяй імя Кірылы Тураўскага і выдаюцца.
Абласная пісьменніцкая арганізацыя ўдзельнічае ў міжнародных праектах «Берагі дружбы» і «Сожскія берагі дружбы»: беларускія і расійскія паэты перакладаюць лепшыя творы сучаснікаў, маладых аўтараў, а па выніках сустрэч на Гомельскай і Растоўскай зямлі выдаюцца зборнікі. Плённа супрацоўнічаюць пісьменнікі краю з бібліятэкамі, школамі, вышэйшымі навучальнымі ўстановамі, Гомельскай епархіяй Беларускай праваслаўнай царквы. Найвышэйшае прызнанне ў апошнія гады займелі ў чытачоў кнігі празаіка Уладзіміра Гаўрыловіча, паэтаў Соф’і Шах і Мікалая Ждановіча, уганараваныя Нацыянальнай літаратурнай прэміяй.
Пісьменнікі рэгіёна, несумненна, будуць і надалей творча спрыяць ажыццяўленню Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў гэтай пяцігодцы ў межах падпраграмы «Культурная прастора», памятаючы аб сваёй адказнасці за Слова, за якасць напісаных твораў. 2026 год аб’яўлены абласным аддзяленнем Годам патрыятычнай творчай моладзі.
На сходзе аўтару выдадзеных дзесяці кніг прозы, жыхару Мазыра Ігару Шэлегу, які служыць ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, уручаны членскі білет Саюза пісьменнікаў Беларусі. Старшынёй абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў абраны Уладзімір Гаўрыловіч.
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
«Калейдоскоп сюрпризов». Артисты областной филармонии подготовили программу для детей
- 18:44
- 02.06.2021
- 201274
-
Самых красивых гомельчанок ищут организаторы республиканского конкурса «Мисс Беларусь — 2025»
- 10:34
- 24.03.2025
- 51397
-
Талантливая и обворожительная. Солистка областной филармонии Злата Ракович рассказала о пути на большую сцену
- 12:06
- 13.10.2024
- 34436
-
Прием заявок на радиоконкурс "Маладыя таленты Беларусі" начался в сентябре
- 12:59
- 25.08.2025
- 34402
-
Как заснять счастье? Преподаватель медколледжа и по совместительству фотограф Виктория Четырко делится секретами семейной съемки
- 08:55
- 10.03.2024
- 32872
-
Дорисовалась до звезд. Наталья Навоенко входит в топ художников-постановщиков на постсоветском пространстве
- 08:50
- 03.01.2025
- 32358
-
Новаторство и креативность. НЦСИ начал прием заявок молодых художников на республиканский конкурс
- 13:51
- 13.08.2025
- 32107
-
«Я дома». «Гомельская праўда» и картинная галерея Г. Х. Ващенко приглашают юных художников поучаствовать в арт-сушке детских рисунков «Счастливые хвостики»
- 11:34
- 24.04.2025
- 29330
-
В Жлобинском районе провели праздник «Паклон табе, наш старажытны Стрэшын!»
- 20:28
- 18.10.2025
- 21323
-
Подарок от Президента. В Тихиничах Рогачевского района прошел потрясающий концерт звезд белорусской эстрады
- 04:28
- 22.08.2021
- 20518



