Писательница из Светлогорска Софья Шах сочиняет диадемы сонетов – это уникальный пример для мировой литературы
Сёлетні намінант на Нацыянальную літаратурную прэмію ў галіне паэзіі – Соф’я Шах са Светлагорска, паэтка Гомельскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Усё яе жыццё – яркі прыклад служэння слову. Напісала 30 кніг, у ліку якіх дзіцячыя і дарослыя. Летась у выдавецтве «Беларуская навука» выйшла яе «Дыядэмная споведзь» для ўсіх прыхільнікаў прыгожага пісьменства. Аўтар прапануе пазнаёміцца ў выданні з санетнай дыядэмай – трохпрыступкавымі (вянкамі вянкоў вянкоў) санетамі. Прыклады падобнага цяжка адшукаць ва ўсёй славянскай і сусветнай паэзіі. «Гэта самы складаны жанр, у якім 3375 узаемазвязаных санетаў злучаюцца ў вянок вянкоў вянкоў санетаў. Пачынаецца і заканчваецца твор словамі: «Жылі калісьці продкі на зямлі…» – падкрэслена ў анатацыі.

ФОТО PIXABAY
– Муж (паэт Ізяслаў Катляроў) быў маім строгім літаратурным крытыкам і дарадцам, – узгадвае Соф’я Мікалаеўна. – А ягоныя ўсе кнігі прайшлі праз маё рэдактарства. Ухваляў мае працы, яму верыла, як нікому іншаму. Менавіта муж парэкамендаваў звярнуцца да жанру санетаў. Так і адбыліся першыя спробы. У гэтым жанры адчуваю сябе лёгка, проста, арганічна. І вельмі вольна – кожны радок вымушае працягу, магу шырока разгарнуць думкі!
У выніку ў «Дыядэмнай споведзі» выйшла санетаў ажно на 600 старонак. Іх тэматыка – каханне, любоў да роднага краю, высокія маральныя каштоўнасці. А сам прынцып «вянок вянкоў вянкоў» дазваляе шырэй раскрыць абраную тэму. У літаратуры багата прыкладаў вянкоў санетаў, ёсць вянкі вянкоў, а вось санетныя дыядэмы – спроба зусім нячастая. Кананічныя патрабаванні строгія: у вянку новы санет пачынаецца апошнім радком папярэдняга, а апошні – 15-ты – складаецца з першых радкоў усіх папярэдніх.
У прадмове да кнігі сказана, што «Дыядэмная споведзь» напісана пяцістопным «шэкспіраўскім санетам», гэта дазваляе рабіць рыфмоўку больш разнастайнай, а ў змесце ўся жыццёвая аснова паэткі. Яна пацвердзіла не толькі сілу свайго таленту, але і магчымасці мовы.
З часам Соф’я Шах стала скарыстоўваць гэтую форму і для напісання твораў, адрасаваных дзеткам. Так, летась у выдавецтве «Адукацыя і выхаванне» выйшла яе кніга «Дзівосы казачных краін» з паэтычна сплеценымі вянкамі. Крытыкі пішуць, што ў гэтай кніжцы вольна пачуваюць сябе музыка, колеры, кветкі, з’явы прыроды, багата прыкладаў для папаўнення слоўнікавага запасу і развіцця мыслення дзяцей.
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
«Калейдоскоп сюрпризов». Артисты областной филармонии подготовили программу для детей
- 18:44
- 02.06.2021
- 201276
-
Самых красивых гомельчанок ищут организаторы республиканского конкурса «Мисс Беларусь — 2025»
- 10:34
- 24.03.2025
- 51401
-
Талантливая и обворожительная. Солистка областной филармонии Злата Ракович рассказала о пути на большую сцену
- 12:06
- 13.10.2024
- 34441
-
Прием заявок на радиоконкурс "Маладыя таленты Беларусі" начался в сентябре
- 12:59
- 25.08.2025
- 34406
-
Как заснять счастье? Преподаватель медколледжа и по совместительству фотограф Виктория Четырко делится секретами семейной съемки
- 08:55
- 10.03.2024
- 32876
-
Дорисовалась до звезд. Наталья Навоенко входит в топ художников-постановщиков на постсоветском пространстве
- 08:50
- 03.01.2025
- 32363
-
Новаторство и креативность. НЦСИ начал прием заявок молодых художников на республиканский конкурс
- 13:51
- 13.08.2025
- 32112
-
«Я дома». «Гомельская праўда» и картинная галерея Г. Х. Ващенко приглашают юных художников поучаствовать в арт-сушке детских рисунков «Счастливые хвостики»
- 11:34
- 24.04.2025
- 29335
-
В Жлобинском районе провели праздник «Паклон табе, наш старажытны Стрэшын!»
- 20:28
- 18.10.2025
- 21327
-
Подарок от Президента. В Тихиничах Рогачевского района прошел потрясающий концерт звезд белорусской эстрады
- 04:28
- 22.08.2021
- 20522