Паэты Мікола Ждановіч з Беларусі і Леанід Север з Расіі – пераможцы творчага конкурсу

  • 1446
  • 19:03
  • 02.06.2022
  • Наталья Лопатина Наталля Лапаціна
Поделиться
Падведзены вынікі адкрытага літаратурнага паэтычнага конкурсу “Наш Добруш – душы бясцэнны скарб”, прысвечанага ХХIX Дню беларускага пісьменства.
Падведзены вынікі адкрытага літаратурнага паэтычнага конкурсу “Наш Добруш – душы бясцэнны скарб”, прысвечанага ХХIX Дню беларускага пісьменства.

Як паведаміў старшыня аргкамітэту, старшыня абласнога аддзялення саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Гаўрыловіч, пераможцамі сталі адразу двое пісьменнікаў: Мікола Ждановіч з горада над Сожам за верш “Добрушскі вальс” і Леанід Север з Няклінаўскага раёна Растоўскай вобласці Расіі за верш “Добрушу”.

Згодна сумеснага рашэння арганізацыйнага камітэту, журы і савета абласнога аддзялення спецыяльнымі дыпломамі ў Дзень беларускага пісьменства ў Добрушы будуць адзначаны яшчэ некалькі творцаў. Фіналістамі спаборніцтва прызнаны паэты Гомельшчыны Тамара Кручэнка, Ніна Шклярава, Ала Бялькова, Дар’я Дарошка, Людміла Яськова. У ліку фіналістаў паэтка Вера Стасенка з Слаўгарада Магілёўскай вобласці і маладая дабрушанка Аляксандра Капылова. За лепшае эсэ ці кароткае апавяданне спецыяльны дыплом атрымаюць празаікі Ганна Атрошчанка, Алег Ананнеў, настаўніца беларускай мовы і літаратуры абласнога ліцэя Ірына Чайкова.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей